Песня пра зубра мікола гусоўскі сочинение

Кожны народ не без роду i племя i мае
Летапiс свой i гiсторыi след на старонках.
М. Гусоўскi

Мiкола Гусоўскi — наш славуты зямляк эпохi Адраджэння, сучаснiк Францiшка Скарыны. Сёння мы не ведаем дакладна нi колькi жыў, нi калi памёр паэт. Не акрэслена пакуль што i месца на беларускай зямлi, якое дало свету генiяльнага чалавека, бо паселiшчаў i рэк з назвамi Гусаў, Усава, Уса на Беларусi шмат. Адно несумненна: паэт з Гусава нарадзiўся на беларускай зямлi Вялiкага княства Лiтоўскага. Пяру М. Гусоўскага належаць тры паэмы, больш за дзесяць вершаў. Самы ўдалы твор, якому былi суджаны доўгае жыццё i вялiкая слава, — паэма «Песня пра зубра» (поўная назва «Песня пра постаць, дзiкi нораў зубра i паляванне на яго»). Дзякуючы таленту i багатаму жыццёваму вопыту паэта паэма стала песняй яго сэрца, гiмнам бацькаўшчыне, паэмай жыцця зямлi «пад зоркай Палярнай». Цудоўны высокапатрыятычны твор «Песня пра зубра» напiсаны ўдалечынi ад радзiмы (у 1522 г.) па просьбе папы Льва X, якi хацеў пачуць праўдзiвае паэтычнае слова пра паляванне на зуброў. Напiсана паэма на лацiнскай мове — на той час мове навукi, культуры, мiжнародных зносiн у Еўропе. На беларускай мове «Песня» з’явiлася ў другой палове 60-х гг. XX ст. у перакладзе Язэпа Семяжона. У 1994 г. чытач змог пазнаёмiцца з новым варыянтам славутага твора ў перакладзе У. Шатона. Паэма прасякнута любоўю паэта да роднага краю, глыбокiм адчуваннем радзiмы як месца адзiнага i непаўторнага. «Думкай ляцiш быстракрылай ноччу i днём на радзiму, — пiша М. Гусоўскi, — у памяцi сецi вабiш той час незабыўны, што некалi ў нетрах родных лясоў разгубiўся, i клiч — не даклiчаш…» Аўтар замiлавана любуецца пушчай, дзе прайшло яго дзяцiнства i юнацтва, захапляецца «дзiвосным прыстанкам загадак i цудаў». Лес i прырода для паэта — «элiксiр маладосцi, бадзёрасцi духу». У беларускiх пушчах незлiчоныя багаццi, мноства звяроў, птушак, у нераст рыба кiшыць не толькi ў рэках i азёрах, але i ў лужынах: Нашы лясы — гэта нашых даброт i багацця невычарпальны калодзеж. А як маляўнiча ён iх апiсвае! Хмаркi навiслi на «макаўках кронаў», ад ранняй вясны да позняй восенi пушча напоўнена водарам кветак, спевам птушак. I гэтыя «скарбы свае нашы людзi на золата нават не прамяняюць». Царом беларускiх лясоў i пушчаў з’яўляецца грозны i магутны асiлак — зубр. Такiх магутных звяроў, пiша аўтар, прырода захавала толькi пад зоркай Палярнай — у нас, на Беларусi. Зубр у паэме — алегарычны вобраз роднага краю, сiмвал яго былой магутнасцi. Надзелены незвычайнай сiлай, зубр — звер мiралюбiвы, бяскрыўдны, калi яго не зачапiць, не патрывожыць. I ён люты, бязлiтасны, калi абараняецца пры нападзе ворагаў. Паэт маляўнiча апiсвае зубрыны статак: тут адлюстраваны i стадны iнстынкт, i вернасць у парах, якую можа парушыць толькi смерць, i скрытая сiла, i невычэрпная энергiя, i магутнасць. М. Гусоўскi надзяляе зубра здольнасцю мыслiць, чуйна рэагаваць на дабро i зло: Зубр, як мы лiчым спрадвеку, хоць звер, але ж ратнiк, Ён прызнае перамогу, здабытую чэсна, — Сiлай на сiлу, у рожкi i мужнасць на мужнасць. Безлiч радкоў прысвячае паэт паляванню ў пушчы: зубр трапляе ў пастку, i на яго сыплецца цэлы град стрэл i коп’яў, упiваючыся ў цела i грыву; кроў сочыцца з яго, пеняцца ёю свежыя раны; вочы поўныя гневу; раз’юшаны звер доўга яшчэ бушуе, спрабуючы адпомсцiць ворагам «i за кроў, i за раны, i за парушанае мiрнае жыццё»; паступова сiлы пакiдаюць зубра; па звычаi двое юнакоў клiнкамi дабiваюць яго. Страшнае вiдовiшча! I паэт асуджае бессэнсоўнаё знiшчэнне зуброў, узнiмае праблему беражлiвых адносiн да прыроды. Зубр у паэме параўноўваецца з адважным i смелым князем Вiтаўтам, у час княжання якога Вялiкае княства Лiтоўскае дасягнула небывалага росквiту. Вiтаўт паказаны ў паэме ў паўсядзённым жыццi. Ён высакародны, справядлiвы, чулы, патрабавальны чалавек, жорсткi ў адносiнах да злачынцаў i хабарнiкаў. Воiнская мудрасць дапамагала князю дасканала рыхтаваць будучых воiнаў, прывучаючы iх да вернасцi клятве, справядлiвасцi, бясстрашнасцi: «Ох, не любiў баязлiўцаў… i клятваадступнiкаў-сведак». Найважнейшым вынiкам дзейнасцi Вiтаўта, лiчыць М. Гусоўскi, з’яўляецца тое, што «густа ён справамi век насялiў свой», i справы прынеслi княству i багацце, i дастатак. У паэме цудоўным чынам пераплятаюцца вобразы зубра, князя i народа. М. Гусоўскага да глыбiнi душы хвалююць усе беды i пакуты беларусаў. Прычыну iх гаротнага становiшча аўтар бачыць у тым, што князi i баяры, усе, хто мог бы заступiцца за простых людзей, глухiя да iх «i не горай, чым жорсткi татарын, душаць пятлёй галасы абурэння ў народзе». Гора i пакуты нясуць простаму люду i войны. М. Гусоўскi асуджае iх як сродак высвятлення адносiн памiж людзьмi: Войны! Злачынная справа — вайна выклiкае Гнеў мой, i слёзы, i боль. Ворагi (крыжаносцы, татара-мангольскiя заваёўнiкi) урываюцца на беларускiя землi, агнём i мячом усталёўваюць свой лад, жорстка распраўляюцца з прыхiльнiкамi нашай веры, вынiшчаюць мястэчкi i сёлы, не шкадуючы нi жанок, нi дзяцей. Там, дзе пройдуць варожыя войскi, застаюцца толькi «асмолкi ды печышчы, попел ды косцi, зграi варон ды чароды сабак адзiчэлых». Галоўную прычыну паражэнняў паэт бачыць у раз’яднанасцi людзей, iх незгуртаванасцi, таму i заклiкае ўсiх князёў беларускай зямлi да аб’яднання, адкрыта асуджае мiжусобiцы, братазабойствы: Ад сваiх мiжусобiц мы ўсе не дужэем, Нашы ж мячы падсякаюць i веру Хрыстову. Заканчваецца паэма малiтвай да Дзевы Марыi, у якой паэт просiць Мацi Боскую спынiць забойствы i кровапралiццi, даць больш мудрасцi i раўнавагi князям i ваяводам, супакою, ладу i шчасця свайму пакутнаму краю i народу. М. Гусоўскi ў сваёй паэме не толькi апiсаў зубрыныя ловы. Ён стварыў узнёслую песню пра беларускую зямлю, пра тое, чым яна багата, пра яе людзей, iх думы i пачуццi, пра прыроду, жывёльны свет гэтага цудоўнага краю. Гэта споведзь пра любоў i нянавiсць, жыццё i смерць, вайну i мiр. Паэма вучыць нас любовi да роднай зямлi, да свайго народа, яго гiсторыi, культуры, нацыянальных традыцый, любовi i павазе да iншых народаў i iх культур. Паэма заклiкае сумленна жыць, змагацца за справядлiвасць i праўду, весцi няспынную барацьбу за мiр i свабоду, за святло i шчасце.

Выдатнымі дзеячамі беларускай культуры эпохі Адраджэння былі вучоны, мысліцель, перакладчык і арганізатар выдавецкай справы Францыск Скарына і паэт Мікола Гусоўскі.

Пра жыццё Гусоўскага вядома мала. Не захавалася звестак ні пра месца, ні пра год нараджэння, ні пра дату смерці. Даследчыкі творчасці паэта лічаць, што нарадзіўся ён паміж 1470 і 1480 гадамі, а памёр пасля 1533 г.

Паходзіў з нейкага мястэчка ці вёскі з назвай Гусава, адсюль прозвішча паэта — Гусоўскі.

М. Гусоўскі нарадзіўся, відаць, у сям’і велікакняжацкага паляўнічага, таму і атрымаў выдатную адукацыю. Ён вучыўся ў адной з беларускіх царкоўнапрыходскіх школ, затым вышэйшую адукацыю атрымоўваў у Вільні, Польшчы і Італіі. Магчыма, што ён скончыў Кракаўскі і Балонскі універсітэты.

Лёс М. Гусоўскага змяніўся, калі ён трапіў у акружэнне Эразма Вітэліуса, сакратара велікакняжацкай канцылярыі. Вітэліус зрабіў бліскучую кар’еру, узняўшыся да біскупа Вялікага княства Літоўскага, неаднаразова пасылаўся з дыпламатычнымі місіямі ў заходнееўрапейскія краіны, у прыватнасці, тройчы ў Ватыкан.

Гусоўскі суправаджаў Вітэліуса ў трэцім пасольскім падарожжы ў 1518—1523 гг. Мэта дыпламатычнай місіі — угаварыць папу Рымскага Льва X Медычы стварыць кааліцыю хрысціянскіх дзяржаў супраць Турцыі і Крымскага татарскага ханства, якія пастаянна пагражалі еўрапейскай бяспецы.

Так М. Гусоўскі апынуўся ў Рыме, цэнтры самай высокай на той час у свеце культуры, і прабыў у Італіі даволі доўга.

У паэме «Песня пра зубра» паэт прыгадвае, як аднойчы пасольства прысутнічала на карыдзе, дзе, назіраючы бой быкоў, Гусоўскі ўспомніў паляванне на зуброў. Так паэт атрымаў заказ напісаць паэму пра Вялікае княства Літоўскае. На радзіму М. Гусоўскі не вярнуўся, ён з Рыма паехаў у Кракаў, дзе стаў прыдворным паэтам у палацы польскага караля. Менавіта ў Кракаве была выдадзена паэма ў 1523 г. пры дапамозе польскай каралевы італьянскага паходжання Боны, якой паэт і прысвяціў твор. На беларускую мову з лацінскай паэма «Песня пра зубра» перакладзена Я. Семяжонам і У. Шатонам, асобныя ўрыўкі — В. Дарашкевічам.

Паэма «Песня пра зубра» — гімн Беларусі, яе людзям, прыродзе. Калі паэт піша пра родныя краявіды, то апісанне прасякнута глыбокім патрыятычным пачуццём:

Край наш багаты. Але з усіх наяўных багаццяў
Люд перавагу аддаў скарбам, прынамсі, лясным.
Шаты зялёных дуброў так і вабяць утульным спакоем…
(Игр. У. Шатона)

Галоўны герой паэмы — зубр, які з’яўляецца ўвасабленнем вобраза роднага краю, сімвалам яго былой магутнасці. Паэт прыпісвае зубру вышэйшыя маральныя якасці і грамадзянскія рысы характеру. Цар лясоў, волат між звяроў, мужны і чуйны, «кемлівы звер па прыродзе», ён усё бачыць і разумев.

Зубры жывуць, як паказаў паэт, статкам-абшчынай, кіруюцца спрадвечнымі законами Зубрыны гурт пад пяром Гусоўскага — мадэль ідэальнага калектыву. У гурце — роўнае права на ўладу, строгі абавязак ахоўваць слабых, аддаваць свой вопыт і сілу на агульную карысць і дабро. Зубр увасабляе дзяржаву, уладу, моц прыроды. Ён — князь пушчы і яе валадар, і ён жа пушчай народжаны. Цудоўным чынам у паэме злучаны зубр, князь і народ.

У паэме створаны вобразы князёў — сучаснага паэту Сігізмунда Старога і легендарнага Вітаўта. Сігізмунд Стары, як сведчаць гісторыкі, адступіў ад традыцыйнай палітыкі сваіх продкаў, якія наводзілі парадак у дзяржаве, абапіраючыся на шляхту. Ён зрабіў апорай трона магнатаў і выклікаў крызіс даверу ў шляхты. Таму зразумела, чаму ідэалам дзяржаўнага ўладара Гусоўскі аб’явіў Вітаўта. Вітаўт, як ніхто, узвысіў шляхту, выхадцам з якой быў Гусоўскі, умацаваў цэнтральную ўладу. Пры ім Вялікае княства Літоўскае мела наибольшую тэрыторыю, стрымлівала татар, паспяхова вяло абарончыя войны. Княжанне Вітаўта паўстае ў паэме як час гераічных спаборніцтваў, дзе кожны чалавек меў поле для подзвігаў і сцвярджэння сваёй годнасці. Паэт славіць устаноўленыя Вітаўтам паляванніспаборніцтвы як школу вайсковага выхавання.

Ідэалізацыя эпохі Вітаўта і самога князя непасрэдна звязана з задумай твора: паказаць росквіт сваёй Радзімы, сцвердзіць гераічныя традыцыі, якія могуць спатрэбіцца і сёння для абароны хрысціянскага свету ад мусульманскай пагрозы.

Адна з цэнтральных тэм твора — тэма вайны і міру. Аўтара засмучае, што універсальным сродкам вырашэння палітычных канфліктаў становіцца вайна, сіла, а не розум і справядлівасць. М. Гусоўскі выступав супраць любых войнаў, супраць людскіх пакутаў, супраць парушэння хрысціянскіх запаветаў міласэрнасці, братэрства і любові. Але ён разумеў, што сіле неабходна супрацьпаставіць сілу.

Такім чынам, паэмай «Песня пра зубра» М. Гусоўскі імкнуўся выклікаць у Папы і еўрапейскіх уладароў увагу і сімпатыю да свайго роднага краю, каб падтрымаць яго і абараніць ад шматлікіх ворагаў.

Кожны народ не без роду і племя і мае
Летапіс свой і гісторыі след на старонках.

М. Гусоўскі

   Мікола Гусоўскі – наш славуты зямляк эпохі Адраджэння, сучаснік Францішка Скарыны. Сёння мы не ведаем дакладна, ні колькі жыў, ні калі памёр паэт. Не акрэслена пакуль што і месца на беларускай зямлі, якое дало свету геніяльнага чалавека, бо паселішчаў і рэк з назвамі Гусаў, Усава, Уса на Беларусі шмат. Адно несумненна: паэт з Гусава нарадзіўся на беларускай зямлі Вялікага княства Літоўскага.
   Пяру М. Гусоўскага належаць тры паэмы, больш за дзесяць вершаў. Самы ўдалы твор, якому былі суджаны доўгае жыццё і вялікая слава, – паэма «Песня пра зубра» (поўная назва «Песня пра постаць, дзікі нораў зубра і паляванне на яго»). Дзякуючы таленту і багатаму жыццёваму вопыту паэта паэма стала песняй яго сэрца, гімнам бацькаўшчыне, паэмай жыцця зямлі «пад зоркай Палярнай».
   Цудоўны высокапатрыятычны твор «Песня пра зубра» напісаны ўдалечыні ад радзімы (у 1522 г.) па просьбе папы Льва Х, які хацеў пачуць праўдзівае паэтычнае слова пра паляванне на зуброў. Напісана паэма на лацінскай мове – на той час мове навукі, культуры, міжнародных зносін у Еўропе. На беларускай мове «Песня» з’явілася ў другой палове 60-х гг. ХХ ст. у перакладзе Язэпа Семяжона. У 1994 г. чытач змог пазнаёміцца з новым варыянтам славутага твора ў перакладзе У. Шатона.
   Паэма прасякнута любоўю паэта да роднага краю, глыбокім адчуваннем радзімы як месца адзінага і непаўторнага. «Думкай ляціш быстракрылай ноччу і днём на радзіму, – піша М. Гусоўскі, – у памяці сеці вабіш той час незабыўны, што некалі ў нетрах родных лясоў разгубіўся, і кліч – не даклічаш…» Аўтар замілавана любуецца пушчай, дзе прайшло яго дзяцінства і юнацтва, захапляецца «дзівосным прыстанкам загадак і цудаў». Лес і прырода для паэта – «эліксір маладосці, бадзёрасці духу».
   У беларускіх пушчах незлічоныя багацці, мноства звяроў, птушак, у нераст рыба кішыць не толькі ў рэках і азёрах, але і ў лужынах:
Нашы лясы – гэта нашых даброт і багацця
невычарпальны калодзеж.
   А як маляўніча ён іх аспісвае! Хмаркі навіслі на «макаўках кронаў», ад ранняй вясны да позняй восені пушча напоўнена водарам кветак, спевам птушак. І гэтыя «скарбы свае нашы людзі на золата нават не прамяняюць».
   Царом беларускіх лясоў і пушчаў з’яўляецца грозны і магутны асілак – зубр. Такіх магутных звяроў, піша аўтар, прырода захавала толькі пад зоркай Палярнай – у нас, на Беларусі. Зубр у паэме – алегарычны вобраз роднага краю, сімвал яго былой магутнасці. Надзелены незвычайнай сілай, зубр – звер міралюбівы, бяскрыўдны, калі яго не зачапіць, не патрывожыць. І ён люты, бязлітасны, калі абараняецца пры нападзе ворагаў. Паэт маляўніча апісвае зубрыны статак: тут адлюстраваны і стадны інстынкт, і вернасць у парах, якую можа парушыць толькі смерць, і скрытая сіла, і невычэрпная энергія, і магутнасць. М. Гусоўскі надзяляе зубра здольнасцю мысліць, чуйна рэагаваць на дабро і зло:

Зубр, як мы лічым спрадвеку, хоць звер, але ж ратнік,
Ён прызнае перамогу, здабытую чэсна, –
Сілай на сілу, у рожкі і мужнасць на мужнасць.

   Безліч радкоў прысвячае паэт паляванню ў пушчы: зубр трапляе ў пастку, і на яго сыпецца цэлы град стрэл і коп’яў, упіваючыся ў цела і грыву; кроў сочыцца з яго, пеняцца ёю свежыя раны; вочы поўныя гневу; раз’юшаны звер доўга яшчэ бушуе, спрабуючы адпомсціць ворагам «і за кроў, і за раны, і за парушанае мірнае жыццё»; паступова сілы пакідаюць зубра; па звычаі двое юнакоў клінкамі дабіваюць яго. Страшнае відовішча! І паэт асуджае бессэнсоўнае знішчэнне зуброў, узнімае праблему беражлівых адносін да прыроды.
   Зубр у паэме параўноўваецца з адважным і смелым князем Вітаўтам, у час княжання якога Вялікае княства Літоўскае дасягнула небывалага росквіту. Вітаўт паказаны ў паэме ў паўсядзённым жыцці. Ён высакародны, справядлівы, чулы, патрабавальны чалавек, жорсткі ў адносінах да злачынцаў і хабарнікаў. Воінская мудрасць дапамагала князю дасканала рыхтаваць будучых воінаў, прывучаючы іх да вернасці клятве, справядлівасці, бясстрашнасці: «Ох, не любіў баязліўцаў… і клятваадступнікаў-сведак». Найважнейшым вынікам дзейнасці Вітаўта, лічыць М. Гусоўскі, з’яўляецца тое, што «густа ён справамі век насяліў свой», і справы прынеслі княству і багацце, і дастатак.
   У паэме цудоўным чынам пераплятаюцца вобразы зубра, князя і народа. М. Гусоўскага да глыбіні душы хвалююць усе беды і пакуты беларусаў. Прычыну іх гаротнага становішча аўтар бачыць у тым, што князі і баяры, усе, хто мог бы заступіцца за простых людзей, глухія да іх «і не горай, чым жорсткі татарын, душаць пятлёй галасы абурэння ў народзе». Гора і пакуты нясуць простаму люду і войны. М. Гусоўскі асуджае іх як сродак высвятлення адносін паміж людзьмі:

Войны! Злачынная справа – вайна выклікае
Гнеў мой, і слёзы, і боль.

   Ворагі (крыжаносцы, татара-мангольскія заваёўнікі) урываюцца на беларускія землі, агнём і мячом усталёўваюць свой лад, жорстка распраўляюцца з прыхільнікамі нашай веры, вынішчаюць мястэчкі і сёлы, не шкадуючы ні жанок, ні дзяцей. Там, дзе пройдуць варожыя войскі, застаюцца толькі «асмолкі ды печышчы, попел ды косці, зграі варон ды чароды сабак адзічэлых». Галоўную прычыну паражэнняў паэт бачыць ў раз’яднанасці людзей, іх незгуртаванасці, таму і заклікае ўсіх князёў беларускай зямлі да аб’яднання, адкрыта асуджае міжусобіцы, братазабойствы:

Ад сваіх міжусобіц мы ўсе не дужэем,
Нашы ж мячы падсякаюць і веру Хрыстову.

   Заканчваецца паэма малітвай да Дзевы Марыі, у якой паэт просіць Маці Боскую спыніць забойствы і кровапраліцці, даць больш мудрасці і раўнавагі князям і ваяводам, супакою, ладу і шчасця свайму пакутнаму краю і народу.
   М. Гусоўскі ў сваёй паэме не толькі апісаў зубрыныя ловы. Ён стварыў узнёслую песню пра беларускую зямлю, пра тое, чым яна багата, пра яе людзей, іх думы і пачуцці, пра прыроду, жывёльны свет гэтага цудоўнага краю. Гэта споведзь пра любоў і нянавісць, жыццё і смерць, вайну і мір. Паэма вучыць нас любові да роднай зямлі, да свайго народа, яго гісторыі, культуры, нацыянальных традыцый, любові і павазе да іншых народаў і іх культур. Паэма заклікае сумленна жыць, змагацца за справядлівасць і праўду, весці няспынную барацьбу за мір і свабоду, за святло і шчасце.
 

Похожие статьи:

Мікола Чарняўскі → Мікола Чарняўскі — Каго баіцца зубр?

Пераказы → Зубрыная сцежка

Пераказы → Крэпасць на мяжы

Пераказы → Гаспадар пушчы

Пераказы → У Белавежскай пушчы

Сочинение: Песня пра зубра

Кароткі змест:

На пачатку паэмы М. Гусоўскі расказвае, калі і з якой нагоды ён ўзяўся за пяро, каб «сказ… пра волата-звера песняй зрабіць». Просіць «твор справядліва судзіць», бо лепей валодае лукам, чым пяром.
У адпаведнасці з поўнай назвай паэмы — «Песня пра выгляд, лютасць зубра і паляванне на яго» М. Гусоўскі паказвае жыхара «дрымучых лясоў на землях літоўскіх». Пры апісанні выгляду аўтар аспрэчвае недакладныя звесткі пра гэту жывёлу, што прыжыліся ў літаратуры з часоў антычнасці.
М. Гусоўскі прыгадвае свой удзел у паляваннях, што адбываліся калісьці на радзіме. Там ён добра вывучыў нораў і паводзіны зубра, назіраў за жыццём зубрынага статку.
Радзіма паэта — багатая: «Многа ўсялякіх жывёл блукае і ў лесе, і ў полі…». Аўтара цешыць, што звер у яго краі — «ратнікам смелым раўня», можа спаборнічаць з чалавекам у сіле, смеласці, спрыце. Аднак паляваннем яго суайчыннікі займаюцца рэдка, бо вымушаны бараніць сваю зямлю ад ворагаў. Войны спусташаюць радзіму, нішчаць яе багацці, нясуць смерць і пакуты народу. «Мушу пра войны пісаць, — зазначае М. Гусоўскі. — Маўчанне было б тут ганебным. Бедства людзей вымагло словы і слёзы мае».
Аўтар звяртаецца са словамі ўхвалы да караля-сучасніка Сігізмунда (Жыгімонта), адзначае яго паляўнічае ўмельства. Шырока паказваецца князь Вітаўт, пры якім Вялікае княства Літоўскае было моцным і незалежным. Часы Вітаўта паўстаюць у паэме як гераічныя, дзе кожны чалавек мог сцвердзіць сваю годнасць, паважаўся за смеласць, муж-насць, талент. Пісьменнік паказвае спаборніцтвы воінаў-паляўнічых па стральбе з лука, кіданні коп’яў у зубра, бо «ўсюды і як толькі мог Вітаўт кагорты вучыў».

У творы падрабязна і дэталёва апісана паляванне на зубра. Спачатку звера скіроўваюць у загон, адасабляючы ад статку, потым цэляць у яго з лукаў, каб раззлаваць і прымусіць бегчы.
Грозны і страшны цяпер гэты лясны велікан.
Гневам напяты ўвесь, шыбуе праз пні і калоды,
Прагнучы, як наталіць яраець крывёю ахвяр.
Пачынаецца поўнае драматызму адзінаборства людзей і магутнай жывёлы. Зубр умее за сябе пастаяць. Акрываўлены, раз’юшаны, ён «рушыць усё на шляху, быццам лавіна з гары». Нават знясілены гонам звер нясе смяртэльную небяспеку. Трэба мець адметны спрыт і немалую мужнасць, каб «пушчаў жыхар, наймагутнейшы звер, пераможаны ўкленчыў».
Думка аўтара зноў скіроўваецца да праблем чалавечага існавання. Ен са скрухай гаворыць, што слабее ад несупынных войнаў, людской нязгоды «Хрыстовая светлая вера». Асуджае моцных свету гэтага, якія не думаюць пра спакой і мір.
Апошнія старонкі твора — малітва да Дзевы Марыі. М. Гусоўскі просіць Маці Божую, абаронцу слабых і скрыўджаных, каб ворагі «не цягнулі ў ярмо бездапаможны народ», каб князі, каралі зразумелі ўласнае здрадніцтва, каб мір запанаваў на зямлі.


    Реферат по остальным рефератам

    Исикава такубоку — Лирика в поэзии исикавы такубоку

    20 Ноября 2015

    Реферат по остальным рефератам

    Чехов а. п. — Правда жизни в рассказе а. п. чехова на подводе

    20 Ноября 2015

    Реферат по остальным рефератам

    Булгаков м. а. — Выбор мастера и маргариты в романе м. а. булгакова мастер и маргарита

    20 Ноября 2015

    Реферат по остальным рефератам

    Прочее — Как я понимаю перестройку

    20 Ноября 2015



  • 1
  • 2
  • 3

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция «чтения» служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

Песня пра зубра Міколы Гусоўскага гісторыя адкрыцця гуманістычны пафас

… калі мячы і заіржавелыя, кінутыя без справы панцыры і шлемыМожна будзе перакаваць у арала,I настане залаты век міру і дабрабыту царства Сатурна.Ян Вісліцкі

   «Песня пра зубра» — жамчужына беларускай паэзіі. Твор выключны па сіле гуманістычнага гучання. Пра гэта мы будзем пісаць ніжэй. Аднак некалькі радкоў хочацца прывесці па памяці, што пацвярджаюць нашу думку. Імі аўтар паэмы заступаецца за народ шматпакутны:         Б’юцца князі-ваяводы, а стогнуць народы:         Воіны ж гінуць з тых і другіх у сутычках,         Што ім той смерд — наша гора і нашы пакуты?   «Што ім той смерд — наша гора і нашы пакуты?» — гэта пра народ просты, «чарнарукі», як пісаў Скарына. I пра сябе — такога самага вечнага працаўніка, нястомнага змагара за права выжыць, вытрываць пад сонцам наперакор трагічнаму лёсу. Падобныя гуманістычныя радкі пройдуць праз усю паэму. Сцэментуюць усе часткі ў адзіную цэласнасць. I атрымаецца паэма не толькі пра зубрынае паляванне, а пра лёс усяго жывога на зямлі. Твор, у якім роўнымі правамі на нармальнае жыццё валодаюць і людзі, і звяры, і птушкі, і дрэвы. Такая гуманістычная пазіцыя аўтара. А пра гэта ў школе нам настаўнікі, на жаль, мала гаварылі. На жаль. Таму і дадумваемся, шукаем самі адказу на многія пытанні. Напрыклад, на пытанне: «Чаму паэт засяроджвае ўвагу на паводзінах зубрынага статка і ачалавечвае іх? » Здаецца, тут не надта вялікая сувязь. Але ён яе знайшоў, ён ухваліў паводзіны зуброў у адзінай сям’і як ідэальныя. Ухваліўшы гарманічныя адносіны ў зубрынай сям’і, паэт перанёс іх на паводзіны ў людскіх сем’ях, заклікаў людзей ісці сцежкамі натуральных, гуманных узаемадачыненняў:         Леташкі-цёлкі, бычкі-аднагодкі ў чародах —          Люба глядзець: скакункі, забіякі-задзіры.         Так на выгодзе лясной, у няспынным змаганні         За кудзярок лугавога кіпрэю, з бычка-зубраняці         Зубр вырастае, магутны, прысадзісты волат.   Цікавая гісторыя адкрыцця, публікацыі і тлумачэння паэмы. Напісаная лацінкай па заказу папы рымскага Льва X у 1522 г., калі паэт быў у Рыме разам з дыпламнтамі з Вялікага княства Літоўскага на чале з Эразмам Цёлкам (па лацінску — Вітэліусам), яна была надрукавана ў наступным годзе кракаўскім друкарскім дваром разам з іншымі яго творамі, без двух апошніх чатырохрадкоўяў, пад якімі дата — 1533 г. У 19 стагоддзі даследчыкам прыгожага пісьменства былі вядомыя толькі тры першадрукі. Тры — гэта вельмі мала. Адзін з іх аказаўся ў Пецярбургскай публічнай бібліятэцы. Паэму даследавалі разам з іншымі творамі рускія і польскія даследчыкі і ў канцы 19, і ў 20 стагоддзі. Вядомы польскі паэт Ян Каспровіч у 1911 г. Пераклаў 200 (з 1072) радкоўпаэмы на польскую мову. Даследчыкі пісалі ў нашым стагоддзі, што Гусоўскі адмяжоўваўся ад «паліраванай літаратуры», літаратуры ўгодлівай, накіраванай на задавальненне інтарэсаў правячых колаў, высока ацэньвалі дэмакратызм і незалежнасць пазіцыі аўтара «Песні пра зубра». Ян Каспровіч, згаданы намі вышэй, адзначаў, што сярод вершатворцаў «першага гуманістычнага перыяду » (перыяду Адраджэння) у Гусоўскага «няма канкурэнта ў выразнасці пачуццяў». Калі чытаю гэтыя словы, пераконваюся, што гэта сапраўды так. Многія творы старабеларускай паэзіі, тым болып напісаныя на лацінскай мове,

  • 1
  • 2
  • 3

Интересная статья: Основы написания курсовой работы

У
творы Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра» паэтычная задума выйшла
далёка за межы палявання. Важнымі тэмамі паэмы зяўляюцца апісанне
грамадскапалітычнага жыцця сучаснай аўтару пары і ранейшага часу, а
таксама ўслаўленне асобы князя Вітаў-та і яго дзейнасці. Мікола Гусоўскі
ў сваім творы ідэалізуе вобраз Вітаўта, услаўляе князя як мудрага і
дальнабачнага палітыка: Княжанне Вітаўта лічаць усе летапісцы Росквітам
княства Літоўскага, нашага краю, I называюць той век залатым… Міжволі
ўзнікае пытанне: чаму Мікола Гусоўскі ў сваіх пошуках ідэальнага
кіраўніка звяртаецца да міну-лых часоў Магчыма таму, што ён не мог
знайсці такі прыклад сяррд сваіх сучаснікаў.Вобраз Вітаўта намаляваны
аўтарам з надзвычайным захапленнем і любоўю. Іменна ў гэтым уладары
Гусоўскі ўбачыў увасабленне вайсковай магутнасці і дзяржаўнай велічы
княства Літоўскага. Князь Вітаўт паказаны ў паэме ў сваім паўсядзённым
жыцці. У той час вельмі часта здаралася, што болынае княства
падпа-радкоўвала сабе меншае. Побач жа з Вялікім княствам Літоўскім
знаходзіліся такія магутныя дзяржавы, як Маскоўскае княства, Польскае
каралеўства, якія не былі супраць таго, каб крыху пашырыць свае межы. А
часам яшчз і манголататары рабілі набегі. Пры такіх абставінах князь і
яго дружына павінны былі быць «сцяной», за якой хаваліся ў час небяспекі
жыхары княства. Разумеючы гэта, Вітаўт старанна рыхтаваў ваю дружыну і
княства да будучых войнаў: Сам гартаваны, як меч на кавалдзе паходнай,
Вітаўт і знаць не хацеў сабе большага шчасця, Чым гартаваныя ў бітвах
бясстрашныя раці.Князь не звяртаў ніякай увагі на паходжанне сваіх
юінаў. Для яго галоўным была доблесць кожнага дружынніка:Ох, не любіў
баязліўцаў і лестаў з магнатаў!

 Будзь ты магнатам, але калі дрэйфіш у справе, Лёс незайздросны ў такога — пагарда дружыны.

Таксама
Вітаўт быў чулым, справядлівым, патрабавальным і жорсткім у адносінах
да злачынцаў, хабарнікаў. Усе гэтыя якасці неабходны ўладару, бо інакш
просты чалавек не будзе бачыць мяжу паміж добрым і дрэнным. Так,
разумеючы, якое яго чакае пакаранне, разумны ніколі не пераступіць
закон. Аб вышэйадзна-чаных якасцях князя Вітаўта Мікола Гусоўскі
піша:Строга і крута судзіў, і пры тым — справядліва…  Прагнасць
нажыцца пад шыльдаю варты закона, Сквапнасць — загрэбці кавалак у
бліжняга зрота —  Ён тыранічнымі сродкамі так пратараніў,  Што на еякі
нават завад іх выееўся ў княстве.  Кім бы і чым бы ні быў ён пры іншых
заслугах,  Нават за гэта адно я пяю яму славу.У сваёй «Песні пра зубра»
Мікола Гусоўскі параўноўвае магутнасць зубра і веліч асобы князя
Вітаўта. Аўтар адносіцца да знакамітага ўладара княства Літоў-скага з
відавочнай сімпатыяй і вялікай пашанай.

  • Песня от ваз для вас очередной рассказ
  • Песня осень ласковая сказка ноты
  • Песня осень золотая в сказку нас зовет минус
  • Песня осенний вальс в осеннюю сказку попали опять слушать
  • Песня одну простую сказку а может и не сказку слушать