Рассказ на белорусской мове для 2 класса

Катэгорыя:Беларускія народныя казкі

З пляцоўкі Вікікрыніцы

Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку

Падкатэгорыі

Паказана 1 падкатэгорыя з 1.

Т

Старонкі ў катэгорыі «Беларускія народныя казкі»

Паказаны 106 старонак гэтай катэгорыі з 106.

*

  • Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ

А

  • Аб ведзьме, якая сына жаніла
  • Аб каралевічу-чараўніку
  • Ад крадзенага не пасыцееш
  • Алёнка
  • Андрэй за ўсіх мудрэй
  • Асцярожны пасланец

Б

  • Бацькаў дар
  • Брахун і падбрэхіч
  • Бык і ваўкі

В

  • Вайна ваўка з сабакаю
  • Воўк, Змітрок, кабыла і баран

Д

  • Два камені
  • Двое скупых
  • Добры знаёмы
  • Дурная пані і «разумны» пан
  • Дурныя людзі

З

  • З рога ўсяго многа
  • За каня — брусок
  • Зайздросны дзядзька
  • Зайкіна хатка
  • Залатая яблынька
  • Залаты птах
  • Замыкай

І

  • Іван Іванавіч царэвіч
  • Іван прыўкрасны і князь Ладымір
  • Іван Світаннік
  • Ілля і Пятро

К

  • Каваль і аднавокае гора
  • Каза ў арэхах
  • Казка пра быка і яго сяброў
  • Казкі (А. К.)
  • Кісель
  • Клімко (казка)
  • Князь Радзівіл Каханко
  • Кот і дурань
  • Коцік Петрык і мышка
  • Коцік, пеўнік і лісіца
  • Кулак і парабак
  • Курачка-рабка

Л

  • Лісіца і дрозд
  • Лісіца-хітрыца
  • Людзей слухай, а свой розум май

М

  • Мал-Малышок
  • Мужык і жонка
  • Мужык і пан (казка)
  • Музыка-чарадзей
  • Мядзведзь

Н

  • Надакучлівыя госці
  • Не кажы «гоп», пакуль не пераскочыш
  • Не сіла, а смеласць
  • Недалікатны сын

О

  • Ох і залатая табакерка

П

  • Падчарыца і чорт
  • Палешукі і палевікі
  • Пан і казачнік
  • Панская гаворка
  • Панская ласка (казка)
  • Пану навука
  • Піліпка-сынок
  • Пісар-ашуканец
  • Платон-казак
  • Пра папа Кірылу і яго парабка Гаўрылу
  • Прагны багацей
  • Пшанічны каласок
  • Пятрушка

Р

  • Разумная дачка
  • Разышоўся, як заечае сала
  • Рыжы і лысы

С

  • Сабака і Воўк
  • Салдат з таго свету
  • Салдат Іванька
  • Самы мудры
  • Сапраўдны дурань
  • Свіны кажушок
  • Сіняя світа налева пашыта
  • Сляпы, глухі і бязногі
  • Стары бацька
  • Старыя, як малыя
  • Стралец і рыбак
  • Страшны залом
  • Сучкін сын (казка)
  • Сынок з кулачок
  • Сястра-бязручка

У

  • Удовін сын
  • Упартая жонка

Х

  • Хведар Набілкін і сапраўдныя асілкі
  • Хітры вол

Ц

  • Цудоўная дудка
  • Цясляр-самахвал

Ч

  • Чаму барсук і лісіца ў норах жывуць
  • Чорт-злодзей

Я

  • Як Васіль змея перамог
  • Як вядзьмар на зоры глядзеў
  • Як дзяцел спагнаў сваю злосць
  • Як Іван чарцей перахітрыў
  • Як кот звяроў напалохаў
  • Як курачка пеўніка ратавала
  • Як мужык гусей дзяліў
  • Як мужык царскага генерала правучыў
  • Як пана віншавалі
  • Як Сцёпка з панам гаварыў

Казкі для дзяцей малодшага узроста

БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ КАЗКА «МУХА-ПЯЮХА» ( 2-3 Г.)

Жыла-была муха-пяюха. Мела яна каляску і шэсць камароў. Запрэгла муха-пяюха камароў у каляску ды паехала на пагулянку. Едзе яна дарогаю, едзе шырокаю — бяжыць мышка:

 — Добры дзень, пані! Як паню зваць-велічаць?Изображение

— Я муха-пяюха. А ты хто?

— А я па паліцах скрабатуха. — Сядай, паедзем разам.                     

Едуць яны дарогаю, едуць шырокаю — скача жабка:

— Добры дзень, панове! Як вас зваць-велічаць?

— Муха-пяюха. Па паліцах скрабатуха. А ты хто?

— А я па сажалках рагатуха.

— Сядай, паедзем разам.

Едуць яны дарогаю, едуць яны шырокаю — на галінцы вавёрка:

— Добры дзень, панове! Як вас зваць-велічаць?

— Муха-пяюха. Па паліцах скрабатуха. Па сажалках рагатуха. А ты хто?

— А я па елках скакуха.

— Сядай, паедзем разам. Едуць яны дарогаю, едуць шырокаю — бяжыць заяц:

— Добры дзень, панове! Як вас зваць-велічаць?

— Муха-пяюха. Па паліцах скрабатуха. Па сажалках рагатуха. Па елках скакуха. А ты хто?

— А я праз дарогу скок.

— Сядай, паедзем разам.

Едуць яны дарогаю, едуць шырокаю — ідзе воўк:

— Добры дзень, панове! Як вас зваць-велічаць?

— Муха-пяюха. Па паліцах скрабатуха. Па сажалках рагатуха. Па елках скакуха. Праз дарогу скок. А ты хто?

— А я галодны воўк. Усіх вас паем.

Пачулі гэта камары, падняліся ўгору і паляцелі разам з каляскай. А галодны воўк паляскаў зубамі і пайшоў далей ні з чым.

БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ КАЗКА “КУРАЧКА-РАБКА”( 3-4 Г.)

Жыў дзед, жыла бабка. Была ў іх курачка-рабка. Нанесла курачка яечак поўны падпечак. Сабрала бабка яечкі ў чарапіцу ды паставіла на паліцу. Мышка бегла, хвосцікам махнула, чарапіца ўпала, яечкі пабіліся.Плача дзед, плача бабка, курачка кудахча, вароты скрыпяць, трэскі ляцяць, сарокі трашчаць, гусі крычаць, сабакі брэшуць.

Ідзе воўк:

— Дзедка, бабка, чаго вы плачаце?

— Як-жа нам не плакаць? Была ў нас курачка-рабка. Нанесла курачка яечак поўны падпечак. Сабрала бабка яечкі ў чарапіцу ды паставіла на паліцу. Мышка бегла, хвосцікам махнула, чарапіца ўпала, яечкі пабіліся.

І воўк завыў.

Ідзе мядзведзь:

— Воўк, чаго выеш?

— Як-жа мне не выць? Жыў дзед, жыла бабка. Была ў іх курачка-рабка. Нанесла курачка яечак поўны падпечак. Сабрала бабка яечкі ў чарапіцу ды паставіла на паліцу. Мышка бегла, хвосцікам махнула, чарапіца ўпала, яечкі пабіліся. Плача дзед, плача бабка, курачка кудахча, вароты скрыпяць, трэскі ляцяць, сарокі трашчаць, гусі крычаць, сабакі брэшуць… А я брахаць не ўмею, дык і завыў.

Выслухаў мядзведзь казку і адарваў сабе хвост.

Так з таго часу і жыве з куртатым хвастом.

Казкі для дзяцей сярэдняга узроста
«КОЦІК, ПЕЎНІК І ЛІСІЦА» ( 4-5 Г.)

Жылі-былі каток і пеўнік. Збудавалі яны хатку пры лесе. Кажа раз каток пеўніку:

— Я пайду ў лес на ўловы, а ты зачыніся, нікога не пускай у хатку. — І пайшоў. Ажно прыбягае ліска пад акенца ды просіць:

— Пеўнік, пеўнік, адчыні! Памяла мне пазыч. Прыехалі госці з Замосця, няма чым печ вымесці, пірагі пячы.

А пеўнік на гэта:

— Зводзіш ты мяне, зводзіш, — ты мяне абманеш. — Не адчыню я хаткі, табе нічога не дам.

— Ах, які-ж ты злосны! — кажа ліска. — А я не маню, каб я жыла. Ну, калі не верыш, дык падай мне памяло праз аконца, галубок!

Адчыніў пеўнік акенца і дае ёй памяло, а ліска не за памяло, а за яго ды наўцекі.Изображение

Стаў пеўнік галасіць:

Коціку-браціку,

Мяне ліска схапіла,

Зубамі крыльцы шчаміла,

Ды нясе мяне ў цёмныя лясы,

За высокія горы,

У глыбокія норы!

Ратуй мяне!                           

 Шкада стала коціку пеўніка. Ён, як мага ў пагоню пагнаўся. Лісіцу дагнаў, за валасы надраў, пеўніка адабраў. — Ну — кажа пеўніку: — глядзі-ж больш нікому не адчыняй хаткі. Бо цяпер пайду далей, за горы.

І ў другі раз прыбягае ліска.

— Пеўнік, пеўнік, адчыні! Пазыч мне лапату, прыехалі госці з Замосця, няма чым пірагі ў печ садзіць.

— Не, — кажа пеўнік, — не адчыню, бо ты мяне зрадзіш. — Не, не, пеўнічку,  не абману. Дык пеўнік, як добры дурань, адчыніў дзверы і дае лапату, а ліска за пеўнічка і ў ногі.

Яшчэ мацней стаў крычаць пеўнік:

Коціку-браціку,

Мяне ліска схапіла,

Зубамі крыльцы шчаміла,

Ды нясе мяне ў цёмныя лясы,

За высокія горы,

У глыбокія норы!

Ратуй мяне! 

Чуць толькі пачуў коцік пеўнікаў крык. Бегчы ды бегчы, бегчы ды бегчы — насілу дагнаў ліску з пеўнікам. Калі-ж узлаваўся каток, як стаў лісіцу за патыліцу драць! Пусціла лісіца пеўніка ды ходу. Прывёў коцік пеўніка дахаты. Назаўтра зноў кажа яму:

— Сёння я пайду яшчэ далей. А ты-ж глядзі, не ашукайся. Бо калі зноў паслухаеш ліскі, дык яна цябе з есць.

Ліска пад акном пільнавала. Як толькі каток адыйшоў, яна зноў пад аконца прыбегла. 

-Пеўнік, пеўнік, адчыні! Ехалі баяры, рассыпалі проса, няма каму пазбіраць! Ідзі памажы.

                                Изображение

— Хлусіш. Ты зноў хочаш мяне ашукаць, — кажа пеўнік. А ліска хітра смяецца ды кажа:

— А які-ж ты недаверлівы! Ды глянь-жа сам, калі не верыш! А я пабягу хутчэй збіраць проса.

— І схілілася за сцяну. Выхінуўся пеўнік праз аконца, а ліска — хоп — за яго ды ў лес. Крычаў, крычаў пеўнік, але коцік яго ўжо не пачуў. Прыходзіць коцік дамоў, а ў хатцы нікога няма, і аконца адчынена. Здагадаўся коцік, што ліска такі схапіла пеўніка. Горка стала коціку. І пачаў ён у дарогу збірацца, пеўніка ратаваць.

Надзеў боты-скараходы, да боку шаблю прычапіў, узяў з сабою скрыпачку  пайшоў. Ішоў ды ішоў, ішоў ды ішоў, сустракае зайчыка.

— Зайчык, зайчык! Ці не бачыў ты ліскі бягучы, пеўніка нясучы?

— Бачыў, — кажа зайчык вось у тую нару пабегла. А тым часам у лісчынай хатцы ўжо ў печы паліцца, ў сагане вада грэецца, нож ляжыць навостраны пеўніка рэзаць. Сеў каток каля нары, на скрыпцы зайграў ды  запеў:

-Дылі, дылі, скрыпачка,

Залатыя струначкі!

А ў норцы лісачка,

А ў ліскі новы двор,

Тры дачкі на выбор.

Ліска перапыніла работу на кухні. Пасылае старэйшую дачку Чучалку:

— Паглядзі, Чучалка, што там за паніч пад варотамі пяе? Выйшла Чучалка, а коцік яе — хапець за карак, — ды ў торбу. А сам яшчэ гучней грае ды спявае:

-Дылі, дылі, скрыпачка,

Залатыя струначкі!

А ў норцы лісачка,

А ў ліскі новы двор,

Тры дачкі на выбор.

Пасылае ліска сярэднюю дачку Пачучалку.

— Схадзі, паглядзі, Пачучалка, чаму гэта Чучалка так забавілася, мабыць, дужа важныя панічы прыехалі? Выбегла Пачучалка, падскокваючы, за вароты. А коцік яе — хапець за карак, — ды ў торбу. А сам яшчэ гучней грае ды спявае:

Дылі, дылі, скрыпачка,

Залатыя струначкі!

А ў норцы лісачка,

А ў ліскі новы двор,

Тры дачкі на выбор.

Адна тая Чучалка харошая,

Другая Пачучалка прыгожая

А трэйцяя меньшая,

Мабыць прыгажэйшая.

Ліска аж аблізнулася, так спадабалася ёй каткова песня. — Ідзі й ты, — кажа да меншай дачкі. — Пэўна там знатныя панічы прыехалі. Выбегла трэцяя дачка. А коцік — хапець — за яе ды ў торбу. Тады ў хату лісчыну ўбег ды закрычаў:

— Гэй, ты, старая лісіца! Дзе пеўніка падзела?

— А мой-жа ты, сакалочак! А мой-жа ты каласочак! А я    не бачыла, а я   не чула!

Але коцік яшчэ мацней крыкнуў:

— Аддай пеўніка, бо як бач сваіх дачок аглядаць не будзеш! — І замахнуўся шабляю. Спалохалася лісіца. Пеўніка аддала, а сабе дачок забрала. З той пары разумнейшы стаў пеўнік. І сталі яны з коцікам дружна жыць. А ліска  дагэтуль сватоў чакае. Ніхто яе дачок замуж не бярэ, бо дужа-ж яны хітрыя.

Сынок — з — кулачок

Жылі дзед і баба. І быў у іх сынок. Ды такі малы, што з-пад шапкі не відаць. Ня большы за кулак. Так дзед з бабай яго і звалі: сынок-з-кулачок. 

Паехаў аднойчы дзед араць, а бабе сказаў, каб згатавала абед ды прынесла яму на поле. 

Баба згатавала абед ды кажа да сына: 

— Каб ты быў большы, дык занёс бы бацьку абед за мяне. А так мне самой трэба ісьці. 

А сынок падхрабрыўся і кажа: 

— Давай, мама, занясу абед. 

— Дзе табе данесьці яго? — ня верыць маці. 

— Данясу! 

Узяў сынок-з-кулачок абед, паставіў у дзедаў лапаць, сам ззаду сеў і паехаў. 

Едзе сабе і песенькі сьпявае. Прыехаў на поле, гукае бацьку: 

— Тата, я табе абед прывёз! 

Убачыў яго бацька, зарадаваўся: 

— Малайчына, сынок! 

Сеў ён абедаць, а сын кажа: 

— Тата, пасадзі мяне на саху, я араць буду. 

— Як жа ты будзеш араць? 

— А паглядзіш, — кажа сын. 

Пасадзіў яго бацька на саху. Сынок-з-кулачок узяў лейцы ў рукі і крыкнуў на каня: 

— Но, сівы-буры! 

І пачаў араць. 

Ехаў дарогаю пан у брычцы. Убачыў ён такое дзіва. 

— Прадай, дзед, мне свайго аратага, — кажа пан. 

— Не, пане, не прадам: гэта мой сынок. 

А пан прычапіўся, як смала: прадай ды прадай! 

— Я табе, — кажа пан, — дам шмат грошай. 

Пачуў гэта сынок, падбег да бацькі і шэпча яму: 

— Прадавай, тата, толькі вазьмі ў пана за мяне жменю золата. Не бойся, я ад яго ўцяку… 

Згадзіўся дзед і прадаў пану сына за жменю золата. 

Узяў пан хлопчыка, пасадзіў у кішэню і паехаў. «Вось, — думае, — добрага аратага нажыў. Гэдакага ні ў кога няма. Няхай зайздросьцяць усе паны!» 

Тым часам хлопчык прадраў панскую кішэню, цішком вылез зь яе ды выскачыў з брычкі. Пан нават і не пачуў. Паехаў сабе дамоў хваліцца дзіўным аратым. 

Агледзеўся хлопчык, аж кругом яго густы лес. 

Пахадзіў ён, пахадзіў па лесе і заблукаў. 

А тут і вечар настаў. Сеў хлопчык пад елкаю і плача. 

Ні адсюль, ні адтуль — галодны воўк. Ухапіў ён хлопчыка і праглынуў яго. 

Апамятаўся хлопчык, пачаў брыкацца ў воўчым жываце, пачаў крычаць: 

— Гэй, воўк, нясі мяне дахаты! 

— Не панясу, — кажа воўк. 

— Нябось, панясеш, як надакучу табе. 

— Паглядзім, — агрызнуўся воўк і пабег у поле шукаць авечак. 

Прыбягае да чарады авечак, а хлопчык як крыкне з воўчага жывата: 

— Гэй, пастухі, воўк па авечкі крадзецца! 

Пачулі гэта пастухі, прагналі злодзея. Ды яшчэ і сабак нацкавалі на яго. 

Прыбег воўк у лес і кажа хлопчыку: 

— Вылазь вон! 

— Не, ня вылезу, — адгукаецца хлопчык. — Нясі мяне дадому. 

— Не панясу! — злуецца воўк. 

Выгаладаўся воўк ды зноў пайшоў шукаць спажывы. Але куды ні прыйдзе, усё няўдача: не дае яму хлопчык усё сваё права правіць: 

— Нясі мяне дадому! 

Бачыць воўк — няма рады: панёс хлопчыка дадому. 

Прынёс да двара і кажа: 

— Вылазь. Вунь твая хата. 

— Не, — адказвае хлопчык, — нясі на двор. 

Прынёс яго воўк на двор і зноў крычыць: 

— Вылазь! 

— Не, нясі ў сенцы. 

Прынёс воўк яго ў сенцы. 

Тут хлопчык выскачыў вон ды як закрычыць: 

— Тата, хадзі ваўка біць! 

Выбег бацька з качаргою і забіў ваўка. Шкуру злупіў і бабе футра пашыў. А баба сасмажыла за гэта дзеду і сынку гуся. 

Тут і казка ўся. 

Ня сілай, а розумам

Адзін чалавек пайшоў у лес дровы секчы. Насёк дроў, сеў на пань адпачыць. 

Прыходзіць мядзьведзь: 

— Гэй, чалавек, давай будзем барукацца! 

Паглядзеў чалавек на мядзьведзя: дужы калмач — дзе зь ім барукацца! Сьцісьне лапамі — і дух вон! 

— Э, — кажа чалавек, што мне з табою барукацца! Давай сьпярша паглядзім, ці маеш ты сілу. 

— А як глядзець будзем? — пытаецца мядзьведзь. 

Узяў чалавек сякеру, рашчапіў пень зьверху, убіў у расколіну клін і кажа: 

— Калі разьдзярэш гэты пень лапаю, значыць, маеш сілу. Тады я з табою буду барукацца. 

Ну, мядзьведзь, не падумаўшы, тыц лапу ў расколіну. А чалавек тым часам трах абухам па кліну — той і выскачыў. 

Тут пень і сьціснуў мядзьведзеву лапу, як абцугамі. 

Раве мядзьведзь, танцуе на трох лапах, але ні расчапіць пень, ні вырвацца зь яго ня можа. 

— Ну, што, — кажа чалавек, — будзеш барукацца са мною? 

— Не, — енчыць мядзьведзь. — Ня буду. 

— Вось бачыш, — сказаў чалавек. — Ня толькі сілаю барукацца можна, а і розумам. 

Убіў ён клін назад у пень, мядзьведзь вырваў лапу ды ходу ў гушчар без аглядкі. 

З таго часу ён і баіцца сустракацца з чалавекам. 

Лёгкі хлеб

Касіў на лузе касец. Змарыўся і сеў пад кустом адпачыць. Дастаў торбачку, разьвязаў і пачаў есьці. 

Выйшаў зь лесу галодны воўк. Бачыць — касец пад кустом сядзіць і нешта есьць. Падыйшоў да яго воўк: 

— Ты што ясі, чалавеча? 

— Хлеб, — адказвае касец. 

— А ён смачны? 

— Дзіва што смачны! 

— Дай мне пакаштаваць. 

— Калі ласка! 

Адламаў касец кавалак хлеба і даў ваўку. 

Спадабаўся ваўку хлеб. Ён і кажа: 

— Хацеў бы я кожны дзень хлеб есьці, але дзе мне яго дастаць? Парай, чалавеча! 

— Добра, — кажа касец, — навучу цябе, дзе і як хлеб даставаць. 

І пачаў ён вучыць ваўка: 

— Перш-наперш трэба зямлю ўзараць… 

— Тады і хлеб будзе? 

— Не, брат, пачакай. Потым трэба зямлю забаранаваць… 

— І можна хлеб есьці? — замахаў воўк хвастом. 

— Што ты, пачакай яшчэ. Раней трэба жыта пасеяць… 

— Тады будзе хлеб? — аблізнуўся воўк. 

— Не яшчэ. Дачакайся, пакуль жыта ўзыдзе, халодную зіму перазімуе, вясной вырасьце, потым закрасуе, потым пачне наліваць зярняты, потым сьпець… 

— Ох, — уздыхнуў воўк, — вельмі ж доўга чакаць. Але цяпер-то ўжо я наемся хлеба ўволю! 

— Дзе там наясіся! — перапыняе касец. — Рана яшчэ. Спачатку сьпелае жыта трэба зжаць, потым у снапы зьвязаць, снапы ў бабкі паставіць. Вецер іх правее, сонейка прасушыць, тады вязі іх на ток… 

— І есьці хлеб буду? 

— Які нецярплівы! Спачатку трэба снапы абмалаціць, зярняты ў мяхі сабраць, мяхі ў млын завезьці, ды мукі намалоць… 

— І ўсё? 

— Не, ня ўсё. Муку трэба замясіць у дзяжы і чакаць, пакуль цеста падыдзе. Тады ў гарачую печ пасадзіць. 

— І сьпячэцца хлеб? 

— Але, сьпячэцца хлеб. Вось тады і наясіся яго, — скончыў касец навуку. 

Задумаўся воўк, потым пачухаў лапай патыліцу і кажа: 

— Не! Гэтая работа занадта марудная і цяжкая. Лепш парай мне, чалавеча, як лягчэй яду здабываць. 

— Ну што ж, — кажа касец, — калі ня хочаш цяжкі хлеб есьці, параю табе лёгкі. Ідзі на выган, там конь пасецца. 

Пайшоў воўк на выган. Убачыў каня: 

— Конь, конь! Я цябе з’ем. 

— Што ж, — кажа конь, — еш. Толькі спачатку здымі з маіх ног падковы, каб не ламаць табе зубы аб іх. 

— І то праўда, — згадзіўся воўк. 

Нахіліўся ён падковы здымаць, а конь як стукне яму капытом у зубы… 

Перакуліўся воўк ды ходу. 

Прыбег да рэчкі. Бачыць — на беразе гусі пасуцца. «Ці ня з’есьці мне іх?» — думае, потым і кажа: 

— Гусі, гусі! Я вас з’ем. 

— Што ж, адказваюць гусі, — еш. Але спачатку зрабі нам адну паслугу перад сьмерцю. 

— Якую? — пытаецца воўк. 

— Пасьпявай нам, а мы паслухаем. 

— Гэта можна. Сьпяваць я — мастак. 

Сеў воўк на купіну, задраў галаву і давай выць. А гусі крыльлямі — мах, мах! Узьняліся й паляцелі. 

Зьлез воўк з купіны, правёў гусей вачыма і пайшоў далей ні з чым. 

Ідзе ды лае сябе апошнімі словамі: «Ці ж ня дурань я, га? Навошта я згадзіўся сьпяваць гусям? Ну, цяпер каго ні сустрэну — з’ем!» 

Толькі ён так падумаў, бачыць — ідзе па дарозе стары дзед. Воў падбег да яго: 

— Дзед, дзед! Я цябе з’ем! 

— Чаго так сьпяшацца! — кажа дзед. — Давай сьпярша табакі панюхаем. 

— А смачная яна? 

— Паспытай, дык будзеш ведаць. 

— Давай! 

Выняў дзед з кішэні капшук з табакаю, сам панюхаў і ваўку даў. 

Як нюхнуў воўк на ўсю сілу, дык цэлы капшук табакі ўдыхнуў у сябе. А потым як пачаў чхаць на ўвесь лес… Нічога ад сьлёз ня бачыць, усё чхае. Так з гадзіну чхаў, пакуль усю табаку ня вычхаў. Агледзеўся потым, а дзеда і сьлед прастыў. 

Пайшоў воўк далей. 

Ідзе ён і бачыць — на полі чарада авечак пасецца, а пастух сьпіць. Нагледзеўся воўк у чарадзе самага большага барана, схапіў яго і кажа: 

— Баран, баран! Я цябе з’ем. 

— Што ж, — кажа баран, — такая мая доля. Але каб ня мучыцца мне доўга ды і табе каб не ламаць зубы аб мае старыя косьці, стань лепш вунь у той лагчынцы і разяў рот, а я ўзьбягу на ўзгорак, разганюся і сам ускочу табе ў рот. 

— Дзякуй за параду, — сказаў воўк. — Так і зробім. 

Стаў ён у лагчынцы, разявіў рот і чакае. А баран узбег на горку, разагнаўся ды — трах! — рагамі ваўка ў галаву. Аж іскры пасыпаліся з вачэй у ваўка, сьвету ён ня ўбачыў. 

Ачухаўся воўк, пакруціў галавою і разважае: 

— Цікава: з’еў я яго ці не? 

А тым часам касец скончыў работу ды ідзе дахаты. 

Пачуў ён воўкавы словы і кажа: 

— З’есьці ня з’еў, але паспытаў лёгкага хлеба. 

Былінка і верабей

Сеў верабей на былінку і просіць: 

— Былінка, былінка, пакалышы мяне. 

Але былінка калыхаць вераб’я не захацела. Тады верабей паляцеў да казы: 

— Каза, каза, ідзі былінку грызьці — былінка не хоча вераб’я калыхаць. 

Каза не пайшла. Паляцеў верабей да ваўка: 

— Воўк, воўк, ідзі казу есьці, каза не ідзе былінку грызьці, былінка ня хоча вераб’я калыхаць. 

Воўк не пайшоў. Паляцеў верабей да людзей: 

— Людзі, Людзі, ідзіце ваўка біць, воўк ня хоча казу есьці, каза не ідзе былінку грызьці, а былінка ня хоча вераб’я калыхаць. 

Людзі не пайшлі. Паляцеў верабей прасіць вяроўкі: 

— Вяроўкі, вяроўкі, ідзіце людзей вязаць, бо людзі ня хочуць ваўка біць, воўк ня хоча казу есьці, каза не ідзе былінку грызьці, а былінка ня хоча вераб’я калыхаць. 

Паляцеў верабей прасіць агонь: 

— Агонь, агонь, ідзі вяроўкі паліць, вяроўкі не ідуць людзей вязаць, людзі не ідуць ваўка біць, воўк ня хоча казу есьці, каза не ідзе былінку грызьці, а былінка ня хоча вераб’я калыхаць. 

Агонь не пайшоў. Паляцеў верабей прасіць ваду: 

— Вада, вада, ідзі агонь тушыць, агонь не ідзе вяроўкі паліць, вяроўкі не ідуць людзей вязаць, людзі не ідуць ваўка біць, воўк ня хоча казу есьці, каза не ідзе былінку грызьці, а былінка ня хоча вераб’я калыхаць. 

Вада не пайшла. Паляцеў вол да вала: 

— Вол, вол, ідзі ваду піць, вада не ідзе агонь тушыць, агонь не ідзе вяроўкі паліць, вяроўкі не ідуць людзей вязаць, людзі не ідуць ваўка біць, воўк ня хоча казу есьці, каза не ідзе былінку грызьці, а былінка ня хоча вераб’я калыхаць. 

Вол не пайшоў. Паляцеў верабей прасіць доўбню: 

— Доўбня, доўбня, ідзі вала біць, вол ня ідзе ваду піць, вада не ідзе агонь тушыць, агонь не ідзе вяроўкі паліць, вяроўкі не ідуць людзей вязаць, людзі не ідуць ваўка біць, воўк ня хоча казу есьці, каза не ідзе былінку грызьці, а былінка ня хоча вераб’я калыхаць. 

Доўбня не пайшла. Паляцеў верабей прасіць чарвей: 

— Чэрві, чэрві, ідзіце доўбню тачыць, доўбня не ідзе вала біць, вол ня ідзе ваду піць, вада не ідзе агонь тушыць, агонь не ідзе вяроўкі паліць, вяроўкі не ідуць людзей вязаць, людзі не ідуць ваўка біць, воўк ня хоча казу есьці, каза не ідзе былінку грызьці, а былінка ня хоча вераб’я калыхаць. 

Чэрві не пайшлі. Паляцеў верабей да курэй: 

— Куры, куры, ідзіце чарвей дзяўбці, чэрві не ідзуць доўбню тачыць, доўбня не ідзе вала біць, вол ня ідзе ваду піць, вада не ідзе агонь тушыць, агонь не ідзе вяроўкі паліць, вяроўкі не ідуць людзей вязаць, людзі не ідуць ваўка біць, воўк ня хоча казу есьці, каза не ідзе былінку грызьці, а былінка ня хоча вераб’я калыхаць. 

Куры не пайшлі. Паляцеў верабей прасіць ястраба: 

— Ястраб, ястраб, ідзі курэй дзёрці, куры не ідуць чарвей дзяўбці, чэрві не ідзуць доўбню тачыць, доўбня не ідзе вала біць, вол ня ідзе ваду піць, вада не ідзе агонь тушыць, агонь не ідзе вяроўкі паліць, вяроўкі не ідуць людзей вязаць, людзі не ідуць ваўка біць, воўк ня хоча казу есьці, каза не ідзе былінку грызьці, а былінка ня хоча вераб’я калыхаць. 

Ястраб не пайшоў. Паляцеў верабей да сонейка: 

— Сонейка, сонейка, асмалі ястрабу крылы, асьляпі яму вочы, ён не ідзе курэй дзёрці, куры не ідуць чарвей дзяўбці, чэрві не ідзуць доўбню тачыць, доўбня не ідзе вала біць, вол ня ідзе ваду піць, вада не ідзе агонь тушыць, агонь не ідзе вяроўкі паліць, вяроўкі не ідуць людзей вязаць, людзі не ідуць ваўка біць, воўк ня хоча казу есьці, каза не ідзе былінку грызьці, а былінка ня хоча вераб’я калыхаць. 

— Рада б была табе памагчы, — адказала сонейка, — ды хмары мяне закрылі. Ідзі папрасі вецер, каб ён іх разагнаў. 

Паляцеў верабей прасіць вецер: 

— Вецер, вецер, разгані хмары. Яны закрылі сонейка. Яно ня можа асмаліць ястрабу крылы, ён не ідзе курэй дзёрці, куры не ідуць чарвей дзяўбці, чэрві не ідзуць доўбню тачыць, доўбня не ідзе вала біць, вол ня ідзе ваду піць, вада не ідзе агонь тушыць, агонь не ідзе вяроўкі паліць, вяроўкі не ідуць людзей вязаць, людзі не ідуць ваўка біць, воўк ня хоча казу есьці, каза не ідзе былінку грызьці, а былінка ня хоча вераб’я калыхаць. 

— О, я разганю, я люблю, — адказаў вецер. І пачаў разганяць хмары. 

Заіскрылася сонейка — і давай ястрабу смаліць крылы, сьляпіць яму вочы. Ён паляцеў курэй дзёрці, куры пайшлі чарвей дзяўбці, чэрві пайшлі доўбню тачыць, доўбня пайшла валоў біць, вол пайшоў ваду піць, вада пайшла агонь тушыць, агонь пайшоў вяроўкі паліць, вяроўкі пайшлі людзей вязаць, людзі пайшлі ваўка біць воўк пайшоў казу есьці, каза пайшла былінку грызьці, былінка пачала верабейку калыхаць. 

Сядзіць верабей на былінцы, грэецца ад сонейка ад сонейка і калышацца: калых-калых, калых-калых. 

Каза — манюка

Жыў дзед ды баба з дачкою. І была ў іх каза. 

Пагнала дачка пасьвіць казу. Цэлы дзень пасьвіла па бары, па дубраўцы, па мураўцы. Увечары прыгнала дахаты. Дзед пытае ў казы: 

— Каза мая, козачка, дзе была? 

Каза кажа: 

— Нідзе не была. Нічога ня ела, нічога ня піла. Толькі як бегла цераз масток, ухапіла кляновы лісток, а як бегла ля крынічкі, ухапіла кропельку вадзічкі… 

Насварыўся дзед на дачку, што дрэнна казу пасьвіла, і назаўтра выправіў бабу. 

Цэлы дзень пасьвіла баба казу па бары, па дубраўцы, па траўцы, па мураўцы. Увечары прыганяе дахаты. 

Дзед зноў пытае ў казы: 

— Каза мая, козачка, дзе была? Што ты ела, што піла? 

Каза кажа. 

— Нідзе не была. Нічога ня ела, нічога ня піла. Толькі як бегла цераз масток, ухапіла кляновы лісток, а як бегла ля крынічкі, ухапіла кропельку вадзічкі… 

Дзед і на бабу насаврыўся, што дрэнна казу пасьвіла. 

Надзеў тады дзед бабін каптан і хустку ды пагнаў сам пасьвіць казу. 

Цэлы дзень пасьвіў па бары, па дубраўцы, па траўцы, па мураўцы. 

Увечары вярнуўся дахаты, пераадзеўся ў сваё адзеньне, сеў на прызьбе і чакае казу з пашы. 

Прыйшла каза на двор. 

Дзед пытае: 

— Каза мая, козачка, дзе была? Што ты ела, што піла? 

Каза кажа: 

— Нідзе не была. Нічога ня ела, нічога ня піла. Толькі як бегла цераз масток, ухапіла кляновы лісток, а як бегла ля крынічкі, ухапіла кропельку вадзічкі… 

Узлаваўся дзед на казу-манюку, прывязаў яе за плот, а сам пайшоў касу гастрыць, казу-манюку рэзаць. 

Дазналася аб гэтым каза, сарвалася з прывязі й пабегла ў лес. Знайшла ў лесе зайчыкаву хатку, залезла ў яе і жыве там, а зайчыка і на парог не пускае. 

Сеў зайчык пад елачкай і плача. 

Ідзе воўк: 

— Чаго зайчык, плачаш? Чаго зажурыўся? 

— Як жа мне ня плакаць, як не журыцца? Была ў мяне хатка — новая, яловая. Прыйшоў нейкі зьвер рагаты ды бадаты, выгнаў мяне з хаткі й сам у ёй жыве, а мяне і на парог не пускае. 

— Ну, добра, ня плач: я таго зьвера выганю. 

Падыйшоў воўк да зайчыкавай хаткі, пастукаў хвастом у дзьверы ды кажа: 

— Гэй, зьвер рагаты-бадаты, зьбірай манаткі, ідзі прэч з зайчыкавай хаткі! 

А каза як затупае за дзьвярыма, як замэкае: 

— Закалю цябе рагамі, затапчу цябе нагамі, яшчэ і барадою замяту! 

Спужаўся воўк ды ад бяды ўцёк. 

А зайчык зноў сеў і плача. 

Ідзе мядзьведзь: 

— Чаго, зайчык, плачаш? Чаго зажурыўся? 

— Як жа мне ня плакаць, як не журыцца? 

І расказаў мядзьведзю пра сваю бяду. 

— Ну, добра, — кажа мядзьведзь, ня плач: я таго зьвера адразу выганю. 

Падыйшоў ён да зайчыкавай хаткі, патупаў каля дзьвярэй ды кажа: 

— Гэй, зьвер рагаты-бадаты, зьбірай манаткі, ідзі прэч з зайчыкавай хаткі! 

А каза як затупае, як замэкае: 

— Закалю цябе рагамі, затапчу цябе нагамі, яшчэ і барадою замяту! 

Спужаўся і мядзьведзь ды ў гушчар — кульгець, кульгець… 

Ідзе певень. Убачыў заплаканага зайчыка і пытаецца: 

— Чаго, зайчык, плачаш? Чаго, брат, зажурыўся? 

— Як мне ня плакаць, як не журыцца? 

І расказаў зайчык пеўню пра сваю бяду. 

— Э, — кажа певень, — такую бяду я адной лапай разьвяду. Я таго зьвера ведаю — гэта дзедава каза-манюка… 

Падыйшоў певень да зайчыкавай хаткі, залопаў крыламі, закукарэкаў: 

— Кукарэку! Кукарэку! 
Заб’ю казу-недарэку! 
Пачула каза ды як затупае, як замэкае: 

—Закалю цябе рагамі, затапчу цябе нагамі, яшчэ і барадою замяту! 

Тады певень зноў яшчэ мацней залопаў крыламі, закрычаў: 

— Гэй, каза, зьбірай манаткі, 
Уцякай хутчэй ты з хаткі, 
Бо вунь дзед ідзе, 
Ён касу нясе.. 
Як пачула каза пра дзеда з касою, напужалася і кулем выскачыла з хаткі. 

А зайчык зь пеўнікам зайшлі ў хатку і сталі там жыць-пажываць ды дабра нажываць. 

Крыніца: 

https://belnaviny.by/belorusskie-skazki

Беларускiя народныя казкi

Каток зь Пеўнікам ды Ліска

Жылі-былі каток і пеўнік. Збудавалі яны хатку пры лесе.

Кажа раз каток пеўніку:

— Я пайду ў лес на ўловы, а ты зачыніся й нікога ня пускай у хатку. — І пайшоў.

Ажно прыбягае ліска пад акенца ды просіць:

— Пеўнік, пеўнік, адчыні! Памяла мне пазыч. Прыехалі госьці з Замосьця, няма чым печ вымесьці, пірагі пячы.

А пеўнік на гэта:

— Зводзіш ты мяне, зводзіш, — ты мяне абманеш. — Не адчыню я хаткі й табе нічога ня дам.

— Ах, які-ж ты злосны! — кажа ліска.

— А я не маню, каб я жыла. Ну, калі ня верыш, дык падай мне памяло праз аконца, галубок!

Адчыніў пеўнік акенца і дае ёй памяло, а ліска не за памяло, а за яго ды наўцекі.

Стаў пеўнік галасіць:

Коціку-браціку,
Мяне ліска схапіла,
Зубамі крыльцы шчаміла,
Ды нясе мяне ў цёмныя лясы,
За высокія горы,
У глыбокія норы!
Ратуй мяне!

Шкада стала коціку пеўніка. Ён, як мага ў пагоню пагнаўся. Лісіцу дагнаў, за валасы надраў, пеўніка адабраў.

— Ну — кажа пеўніку: — глядзі-ж больш нікому не адчыняй хаткі. Бо цяпер пайду далей, за горы.

І ў другі раз прыбягае ліска.

— Пеўнік, пеўнік, адчыні! Пазыч мне лапату, прыехалі госьці з Замосьця, няма чым пірагі ў печ садзіць.

— Не, — кажа пеўнік, — не адчыню, бо ты мяне зрадзіш.

— Не, не, пеўнічку, далібо не абману.

Дык пеўнік, як добры дурань, адчыніў дзьверы і дае лапату, а ліска за пеўнічка і ў ногі.

Яшчэ мацней стаў крычаць пеўнік:

Коціку-браціку,
Мяне ліска схапіла,
Зубамі крыльцы шчаміла,
Ды нясе мяне ў цёмныя лясы,
За высокія горы,
У глыбокія норы!
Ратуй мяне!

Чуць толькі пачуў коцік пеўнікаў крык. Бегчы ды бегчы, бегчы ды бегчы — насілу дагнаў ліску зь пеўнікам. Калі-ж узлаваўся каток, як стаў лісіцу за патыліцу драць! Пусьціла лісіца пеўніка ды ходу.

Прывёў коцік пеўніка дахаты.

Назаўтра йзноў кажа яму:

— Сяньня я пайду яшчэ далей. А ты-ж глядзі, не ашукайся. Бо калі йзноў паслухаеш ліскі, дык яна цябе зьесьць.

Ліска пад акном пільнавала. Як толькі каток адыйшоўся, яна йзноў пад аконца прыбегла.

— Пеўнік, пеўнік, адчыні! Ехалі баяры, рассыпалі проса, няма каму пазьбіраць! Ідзі памажы.

— Хлусіш. Ты йзноў хочаш мяне ашукаць, — кажа пеўнік.

А ліска хітра сьмяецца ды кажа:

— А які-ж ты недаверлівы! Ды глянь-жа сам, калі ня верыш! А я пабягу хутчэй зьбіраць проса. — І сьхілілася за сьцяну.

Выхінуўся пеўнік праз аконца, а ліска — хоп — за яго ды ў лес.

Крычэў, крычэў пеўнік, але коцік яго ўжо не пачуў.

Прыходзіць коцік дамоў, а ў хатцы нікога няма, і аконца адчынена. Здагадаўся коцік, што ліска такі схапіла пеўніка.

Горка стала коціку. І пачаў ён у дарогу зьбірацца, пеўніка ратаваць. Надзеў боты-скараходы, да боку шаблю прычапіў, узяў з сабою скрыпачку й пайшоў.

Ішоў ды ішоў, ішоў ды ішоў, сустракае зайчыка.

— Зайчык, зайчык! Ці ня бачыў ты ліскі бягучы, пеўніка нясучы?

— Бачыў, — кажа зайчык вось у тую нару пабегла.

А тым часам у лісчынай хатцы ўжо ў печы паліцца, ў сагане вада грэецца, нож ляжыць навостраны пеўніка рэзаць.

Сеў каток каля нары, на скрыпцы зайграў ды й запяяў:

Дылі, дылі, скрыпачка,
Залатыя струначкі!
А ў норцы лісачка,
А ў ліскі новы двор,
Тры дачкі на выбор.

Ліска перапыніла работу на кухні. Пасылае старэйшую дачку Чучалку:

— Паглядзі, Чучалка, што там за паніч пад варотамі пяе?

Выйшла Чучалка, а коцік яе — хапець за карак, — ды ў торбу. А сам яшчэ гучней грае ды сьпявае:

Дылі, дылі, скрыпачка,
Залатыя струначкі!
А ў норцы лісачка,
А ў ліскі новы двор,
Тры дачкі на выбор.

Пасылае ліска сярэднюю дачку Пачучалку.

— Схадзі, паглядзі, Пачучалка, чаму гэта Чучалка так забавілася, мабыць, дужа важныя панічы прыехалі?

Выбегла Пачучалка, падскокваючы, за вароты. А коцік яе — хапець за карак, — ды ў торбу. А сам яшчэ гучней грае ды сьпявае:

Дылі, дылі, скрыпачка,
Залатыя струначкі!
А ў норцы лісачка,
А ў ліскі новы двор,
Тры дачкі на выбор.
Адна тая Чучалка харошая,
Другая Пачучалка прыгожая
А трэйцяя меншая,
Мабыць прыгажэйшая.

Ліска аж аблізнулася, так спадабалася ёй каткова песьня.

Читать дальше

-Казачная аповесць Аўтамабіль Пеця і яго сябры-

-Мы не забудзем!-

-кніга Караблі, моры і акіяны-

-Чароўная Музыка-

-Усе фарбы белага свету-

-Навагоднія казкі-

-казкі і аповеды Для малянят-

-казкі і аповеды Для дашкольнікаў-

-казкі і аповеды Для малодшых школьнікаў-

-казкі і аповеды Для сярэдняга школьнага ўзросту-

-казкі і аповеды Для юнацтва-

-Успаміны аўтара казак аб дзяцінстве і юнацтве-

-кніга «Чароўная сняжынка»-

-кніга «Лясныя казкі»-

-кніга «Казкі сінявокай зямлі»-

-кніга «Вялікая і Малая Мядзведзіцы»-

-кніга «Добрыя справы»-

-кніга «Вясёлка над лесам»-

-кніга «Хто Сароку напалохаў?»-

-электронная кніга «Падарожжа ў зімовую казку. дашкольны и малодшы школьны ўзрост»-

-электронная кніга «Акно ў Сусвет. малодшы і сярэдні школьны узрост»-

-кніга «Жыве ўсюды Прыгажосць. дашкольны и малодшы школьны ўзрост»-

-электронная кніга «Займальныя вандроўкі. малодшы і сярэдні школьны ўзрост»-

-электронная кніга «Бэз для мамы. малодшы і сярэдні школьны узрост»-

-кніга «Маша і яе чароўны лес. малодшы і сярэдні школьны ўзрост»-

-электронная кніга «Сінічкіны званочкі. дашкольны і малодшы школьны ўзрост»-

-кніга «Казкі бабулі Белай Вароны. дашкольны і малодшы школьны ўзрост»-

-электронная кніга «Чароўныя гісторыі. малодшы і сярэдні школьны ўзрост»-

-электронная кніга «Чароўныя свет дзяцінства. малодшы і сярэдні школьны ўзрост»-

-электронная кніга «Чароўны Светлячок. дашкольны и малодшы школьны ўзрост»-

-электронная кніга «Варёрачка-Каравочка і малышы ваверчаняты. дошкольны і малодшы школьны ўзрост»-

-электронная кніга «Казкі з чароўнай шкатулкі. дошкольны і малодшы школьны ўзрост»-

-электронная кніга «Каток Мяўка і яго першая зіма. дошкольны і малодшы школьны ўзрост»-

-электронная кніга «Жыць, ствараючы надзею са сваёй мары. старэйшы шк. ўзрост і юнацтва»-

-электронная кніга «Легенды, прытчы, казкі. старэйшы шк. ўзрост і юнацтва»-



Нашла две белорусские народные сказки в книге «Крынiца» Р.М. Миронова. Чтобы было интересно и русскоязычным моим читателям и их детям, я перевела эти   сказки и на русский язык. Интересного вам прочтения:)

Не сiлай, а розумам.

Адзiн чалавек пайшоў у лес дровы секчы. Насек дроў, сеў на пень адпачыць.

Прыходзiць мядзведзь.

— Гэй, чалавек, давай будзем барукацца!

Паглядзеў чалавек на мядзведзя: дужы калмач, дзе з iм барукацца! Сцiсне лапамi i дух вон…

— Э, — кажа чалавек, — што мне з табою барукацца! Давай спярша паглядзiм, цi маеш ты сiлу.

— А як глядзець будзем? – пытаецца мядзведзь.

Узяў чалавек сякеру, расшчапiў пень зверху, убiў у расколiну клiн i кажа:

— Калi раздзярэш гэты пень лапаю, значыць, маеш сiлу. Тады я з табою буду барукацца.

Ну, мядзведзь, не падумаўшы, тыц лапу ў расколiну. А чалавек тым часам трах абухом па клiну – той i выскачыў.

Тут пень i сцiснуў мядзведзеву лапу, як абцугамi.

Раве мядзведзь, скача на трох лапах, а нi расшчапiць пня, нi вырвацца з яго не можа.

— Но што, — кажа чалавек, — будзеш барукацца са мною?

— Не, — енчыць мядзведзь, — Не буду.

— То-та ж, — сказаў чалавек. – Не толькi сiлаю барукацца можна, а i розумам.

Убiў ён клiн назад у пень; мядзведзь вырваў лапу ды ходу ў гушчар без аглядкi.

З таго часу ён i баiцца сустракацца з чалавекам.

Пра што кукуе зязюля.

Было гэта даўным-даўно, калi зазюля сваю сям`ю мела. Жыла адна зязюля з дзецьмi: сынком i дачкою. Мацi кожнай ранiцай лятала далёка ў лес па чарвякоў, казюляк, а дзяцей пакiдала ў хатцы адных.

— Глядзiце ж, дзеткi, нiкуды не выходзьце! Чакайце мяне! – наказала яна.

Але дзецi не вельмi слухалiся мацi. Толькi яна паляцiць шукаць спажыву, яны замкнуць хатку на замок, а самi пойдуць гуляць.

I вось аднойчы так разгулялiся, што не заўважылi, як згубiлi  ключак ад хаткi. Толькi  пад вечар агледзелiся.

 — Ой, што ж нам рабiць цяпер? – спалохалася сястрыца. – Хадзем, брацiк шукаць ключ! Ты iдзi ў той бок, а я ў гэты. Як знойдзеш ключ, дык гукай мяне, а я знайду – цябе гукаць буду.

Разышлiся яны ў розныя бакi. Сястрыца хутка знайшла ключ i пачала клiкаць брата. Але брат адышоў далёка i заблудзiўся .

Так вось i  лятае аж да гэтага часу сястрыца па лясах, па садах i ўсё шукае свайго братца:

— Ку-ку, брацiк! Ку-ку , ключык знайшла! Дзе ты? Ку-ку!


На русском…

Не силой, ​​а умом.

Один человек пошел в лес дрова рубить. Нарубил дров, сел на пенек отдохнуть.

Приходит медведь.

— Эй, человек, давай будем бороться!

Посмотрел человек на медведя: крепкий калач, где с ним бороться! Сожмет лапами — и дух вон…

— Э, — говорит человек, — что мне с тобой бороться! Давай сначала посмотрим, имеешь ли ты силу.

— А как смотреть будем? — Спрашивает медведь.

Взял человек топор, расщепил пень сверху, вбил в расщелину клин и говорит:

— Если разорвешь этот пень лапой, значит, имеешь силу. Тогда я с тобой буду бороться.

Ну, медведь, не подумав, тыц лапу в расщелину. А человек тем временем трах обухом по клину — тот и выскочил.

Здесь пень и зажал медвежью лапу, как клещами.

Ревет медведь, скачет на трех лапах, а ни разломить  пня, ни вырваться из него не может.

— Но что, — говорит человек, — будешь бороться со мной?

— Нет, — стонет медведь, — Не буду.

— То-то же, — сказал человек. — Не только силою бороться можно, а и  умом.

Вбил он клин назад в пень; медведь вырвал лапу и бежать в чащу без оглядки.

С тех пор он и боится встречаться с человеком.

О чем кукует кукушка.

Было это давным-давно, когда у кукушки своя семья была. Жила кукушка с детьми: сыном и дочерью. Мать каждое утро  летала далеко в лес за червями, таракашками, а детей оставляла в домике одних.

— Смотрите ж, дети, никуда не выходите! Ждите меня! — сказала она.

Но дети не очень слушались мать. Только она полетела искать еду, они замкнули домик на замок, а сами пошли гулять.

И вот однажды так разгулялись, что не заметили , как потеряли   ключик от домика. Только  к вечеру осмотрелись.

 — Ой, что же нам делать теперь? — Испугалась сестра. — Пойдем, братик искать ключ! Ты иди в ту сторону, а я в эту. Как найдешь ключ, то зови меня, а я найду — тебя звать буду.

Разошлись они в разные стороны. Сестрица быстро нашла ключ и начала звать брата. Но брат отошел далеко и заблудился.

Так вот и  летает до сих пор еще сестрица по лесам, по садам и все ищет своего братца:

— Ку-ку, братик! Ку-ку, ключик нашла! Где ты? Ку-ку!

Читайте также:

Тэксты
дыктантаў для 2 класа

Правапіс
галосных о, э – а

Памочніца

Галіна мама прыйдзе з работы позна. Галя вырашыла дапамагчы маме. Дзяўчынка
зайшла на кухню. Памыла каструлю. Потым памыла падлогу. На кух
ні
парадак. Мама будзе рада.
(26)

Паводле Ф. Рамашкі

Салодкая
цыбуля

У агародзе бабуля саджала цыбулю. Алеся ёй дапамагала. Мінавалі
дн
і. Паказаліся расточкі.
Алеся нарвала сакав
ітых пёрак. Цыбуля была салодкая. (21)

Паводле М. Даніленкі

Восень

Наступіла восень.Сонца не свеціць
так ярка, як улетку. Кожны дзень яно ўсё ніжэй ходзіць па небе. Неба часцей
засцілаецца хмарамі. Нявесела пазірае яно на лугі і палі.

Ідзе дробны дожджык. Нудна і
няўтульна выглядае ўсё ўвосень. (38)

Паводле
Я. Коласа

Бярозка

На мосціку праз шчыліну прабілася
бярозка. Яна цягнулася да сонца. Ціха шапацела зялёным лісцейкам. Людзі
шкадавалі яе. Шафёры стараліся не зачапіць дрэўца. Аднойчы падышоў да бярозкі
дзядзька Карней. Ён выкапаў дрэўца і пасадзіў каля дарогі. (36)

Паводле М. Янчанкі

Правапіс
галосных е, ё – я

Дразды

Рана вясной вяртаюцца з далёкага
выраю дразды. Цэлымі вечарамі яны сядзяць на елках і перагукваюцца паміж сабою.

Закрасаваліся першыя вясновыя
кветкі. Вясёлыя дразды спявалі цэлыя суткі. (27)

Паводле Р. Ігнаценкі

Лясок

Сяргей і Кацярынка жывуць у вёсцы. Каля іх вёскі сасновы лясок. Дзеці
старанна даглядаюць малыя дрэўцы. Яны дапамагаюць
iм
падрасці.

Пройдзе час. Вырастуць зялёныя cacoнкі. Зашумяць маладыя
лясы. (29)

                                                                                    З
перыядычнага друку

Бусляняты

Вось да высокай алешыны падляцеў
стары бусел.
Ён
асцярожна апусц
іўся на край гнязда. Бусел прынёс вялікую змяю. Яму патрэбна было накарміць
буслянятак. Малады бусел хуценька
cxaпіў
змяю. Яна знікла ў дзюбе бусляняці. (33)

Паводле В. Вольскага

Зімой у лесе

Нізка да зямлі схілілі свае
пушыстыя галінкі елкі. Зі
мой у лесе вельмі ціха.
Не чу
ваць птушыных галасоў. Толькі на ўвесь
лес раздаецца стук
ляснога
доктара
дзятла. Соладка спіць у бярлозе мядзведзь.
(34)

З перыядычнага друку

У лесе

Высокія хвоі развесілі свае іглістыя верхавіны. Зялёныя елачкі
выгінаюць калючыя галінкі. Красуецца кучаравая бярозка. Ледзь дрыжыць шэрая
асіна. У лесе стаіць цішыня. Толькі дзяцел стукае па дрэве моцным носам. (31)

З часопіса “Родная прырода”

JIaci

Раніцай я збіраў спелыя суніцы. Сярод маладых елак стаяла старая
лас
іха. Побач з ёй стаяла маленькае ласяня.
У промнях ран
ішняга сонца яно было прыгожым. Ласіха i ласяня
ўважліва разглядалі мяне. (31)

Паводле З. Бяспалага

Напісанне
слоў з у – ў

У лесе
восенню

Надыход
восені асабліва адчуваецца ў лесе. Яшчэ нядаўна шчэбет птушак напаўняў гушчар.
А цяпер ціха і глуха ў лесе. Птушкі перасталі спяваць. Лісце пажаўцела. Часта
ідуць дажджы. (30)

Паводле Я. Коласа

Акула

Акула –
вельмі цікавы драпежнік. Яна амаль заўсёды галодная і хапае ўсё, што ёй
трапляецца. У страўніках акул знаходзілі гадзіннікі, малаткі, бляшанкі ад
кансерваў, траву, драўляныя скрынкі, мяшкі з вугалем і іншыя прадметы. (33)

Паводле Д. Слаўковіча

Надыход
вясны

Ярка свяціла сонца. У
бярэзніку весела пераклікаліся гр
aкi i галкі.

Мiшa ўзяў рыдлёўку. Ён падышоў
да лужыны. Хлопчык пачаў капаць канаўку. Хутка ўся вада сцякла ў ручай. (29)

Паводле Ю. Ванага

Напісанне
слоў з і – й

Восень

У восеньскім лесе спакойна. Чуецца часам рэзкі крык сойкі.

Птушкі рыхтуюцца ў вырай. Па
галінках скачуць сініцы. Вось праляцела з шумам чародка драздоў. Сойкі
спрачаюцца між сабой заўзята, але без прычыны. (32)

Паводле В.
Вольскага

Мяккі
знак – паказчык мяккасці зычнага гука

Сустрэча

Весела цінькалі птушкі. Я ішоў
паўз лес. Потым накіраваўся ў бор, каб назбіраць лісічак. Раптам сярод ялінак
мільганулі доўгія ногі лася. Лось выйшаў з лесу
i
спыніўся. (28)

Паводле З. Бяспалага

Мішка

Увосень мядзведзь знайшоў сабе пад
елкай яму.
Нацягаў ён туды галінак. Залез у яму i лёг.
Моцна засну
ў мядзведзь. Стаіць зіма.
Сняжын
кі пакрылі зямлю. Мішку спіцца соладка. Ён прачнецца толькі вясной. (32)

З перыядычнага
друку

Гукі
[д] і [дз’], [т] і [ц’]. Іх абазначэнне на пісьме

Шпакі

Сцёпка зpaбіў шпакоўню. Ён прыладзіў яе да грушы. Хутка тут
пасяліліся шпакі. Сцёпка добра ведаў св
aix
шпакоў. Раніцай птушкі будзілі Сцёпку звонкай песняй. (24)

Паводле М. Марушкевіча

Вясна

Раніца выдалася цёплая, ціхая. Па
чыстым блакітным небе павольна кацілася яркае сонца. У садзе рамантавалі свае
гнёзды дбалыя гракі. У сіняй вышыні звінелі жаваранкі. Пад гарачымі праменямі
сонца снег хутка раставаў. Пад нагамі хлюпала веснавая вада. (37)

Паводле П. Рунца

Любіце прыроду

Мы любім прыроду. Мы любім густыя цёмныя лясы, вясёлыя сасновыя бары і
кучаравыя дубровы на ўзгорках. Любім мы бязмежныя калгасныя нівы, цудоўныя сады,
сакавітыя травы. Мы любім спакойныя, задуменныя рэкі, шырокія сінія азёры нашай
Радзімы. (37)

Паводле В.
Вольскага

Правапіс
слоў з парнымі зычнымі гукамі ў канцы слова

Новы год

У кожнай школе бывае свята навагодняй ёлкі. Вакол
яе танцуюць радасныя дзец
і. Яны чытаюць вершы, спяваюць песні.
Тут
Дзед Мароз i Снягурка. Яны вядуць з дзецьмі
вясёлыя карагоды.
А на вуліцы
іскрыцца бялюткі снег. (36)

                                                            З перыядычнага друку

Правапіс
слоў з парнымі зычнымі гукамі ў сярэдзіне слова

Піна

Чорныя лодкі выцягнуты з вады на
пясок. Гэта руплівыя
сяляне
прывезл
і на продаж мяса, сала. Ёсць тут мука, рыба, малако. У кашах розная
гарод
ніна і грыбкі. Усё гэта прывезена на лодках па рацэ. (34)

Паводле В. Вольскага

Градка

Вясной мама рабіла градкі. Жэня захацеў сам зрабіць градку. Мама дазволіла. Яны разам завяршылі пасадку гародніны.

Першым узышоў гарох. За iм — сланечнік. За сланечнікам —
рэпка, морква. Жэня дагляда
ў расліны. (30)

Паводле Я. Бяганскай

Падоўжаныя
зычныя

Адлёт птушак

Поле ўжо даўно апусцела. Птушкі збіраюцца ў вырай. Людзі пачалі капаць
бульбу. Далёка ў асеннім небе быў чуваць крык жураўлёў. Высока ляцяць жураўлі.
(25)

Паводле Я. Коласа

Апостраф
(’) і раздзяляльны мяккі знак (ь)

Восень

Надвор’е ўвосень вельмі
няўстойлівае. Ноччу бываюць замаразкі. Удзень дождж. Пад вечар засвеціць і
сонейка. А часам тэрмометр пакажа больш за дваццаць градусаў цяпла. Такія дні
людзі называюць “бабіным летам”. Яно найбольш бывае ў кастрычніку. Але
здараецца і ў пачатку лістапада. (41)

А. Шкляр

Зімой

Мароз к поўдню адваліўся. На сонцы ўсімі колерамі заблішчалі сняжынкі.
Весела заскакалі шчабятлівыя вераб’і ў садзе каля кармушак. Хлопчык развесіў
кармушкі на пачатку зімы. Ён любіў стаяць на ганку і назіраць за вераб’ямі.
Птушкі дружна дзяўблі зярняты. (38)

                                                                        Паводле
М. Чарняўскага

Галінка

Вера каталася на саначках. Ля
кусціка бэзу яна знайшла зламаную галінку. Вера ўзяла галінку і прынесла
дадому. Дзяўчынка наліла вады ў збаночак, паставіла ў ваду бэзавую галінку.
Праз некалькі дзён распусціліся пупышкі. На галінцы з’явіліся зялёныя лісточкі.
(38)

                                                                                    Паводле
В. Сухамлінскага

Правапіс
вялікай літары

Летам

Дзед Васіль i ўнук Алег пайшлі ў лес па грыбы. За iмi пабег Дружок. Раптам з куста выскачыў шэры
звярок. Гэта быў заяц. Д
ружок
пабег за зайцам. Заяц
спрытненька
ў
цёк. (31)

З перыядычнага
друк

Верабейка

Мікітa з
татам Уладзімірам Іванавічам былі на прагулцы. Яны ўбачылі верабейку.
Верабейчык не ўмеў лётаць. Мікіта забраў яго дамоў.
Праз некаторы час хлопчык адчыніў акно.
Верабейка вылеце
ў i ceў на дрэва. (32)

З перыядычнага
друку

Сябры

Янка i Пятрусь жывуць у адным сяле. Яны добра вучацца, любяць чытаць. Янка чытае кнігу
пра звяро
ў. Пятрусь любіць вершы. Настаўніца Антаніна Іванаўна хваліць
хлопчыкаў.
(26)

                                                                                    З
перыядычнага друку

Сябры

Мой лепшы сябар Сцяпанка. Мы разам пасвілі коней. Любілі падоўгу
сядзець каля рэчкі. Тут была густая трава. Цвілі ўсякія кветкі.Унізе цвірчэла
крынічная вада. Каля крыніцы і на рачным беразе раслі аер, чарот, мята.
(35)

                                                                                                К.
Чорны

  • Рассказ на английском языке про свой район
  • Рассказ на английском языке в прошедшем времени с переводом
  • Рассказ на английском языке 5 класс о моем любимом персонаже
  • Рассказ на английском что я делаю дома
  • Рассказ на английском про спортивное событие в россии