Рассказ плачка на беларускай мове

Барщевский Ян » Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях — читать книгу онлайн бесплатно

load...

Конец

Книга закончилась. Надеемся, Вы провели время с удовольствием!

Поделитесь, пожалуйста, своими впечатлениями:

Оглавление:

  • НЕКАЛЬКІ СЛОЎ АД АЎТАРА

    1

  • НАРЫС ПАЎНОЧНАЕ БЕЛАРУСІ

    1

  • ШЛЯХЦІЦ ЗАВАЛЬНЯ

    4

  • АПАВЯДАННЕ ПЕРШАЕ. ПРА ЧАРНАКНІЖНІКА І ПРА ЦМОКА, ШТО ВЫЛУПІЎСЯ З ЯЙКА, ЗНЕСЕНАГА ПЕЎНЕМ

    7

  • АПАВЯДАННЕ ДРУГОЕ. ЗУХАВАТЫЯ ЎЧЫНКІ

    14

  • ВЯСЕЛЬНАЯ ПЕСНЯ СІРАЦІНЕ

    18

  • АПАВЯДАННЕ ТРЭЦЯЕ. ВУЖОВАЯ КАРОНА

    19

  • АПАВЯДАННЕ ЧАЦВЁРТАЕ. ВАЎКАЛАК

    21

  • УСПАМІНЫ ПРА НАВЕДАННЕ РОДНАГА КРАЮ

    25

  • ПОЛАЦАК

    27

  • РЫБАК РОДЗЬКА

    28

  • КАВАЛЁВА АЎГІНЯ

    32

  • АПАВЯДАННЕ ПЯТАЕ. РАДЗІМЫ ЗНАК НА ВУСНАХ

    33

  • СЛЯПЫ ФРАНЦІШАК

    37

  • АПАВЯДАННЕ ШОСТАЕ. ПЛАЧКА

    38

  • СЫН БУРЫ

    41

  • БУРА

    42

  • АРГАНІСТЫ З РАСОНАЎ

    45

  • АПАВЯДАННЕ СЁМАЕ. ВОГНЕННЫЯ ДУХІ

    45

  • КУЦЦЯ

    50

  • ДУМКІ САМОТНІКА

    51

  • ГОСЦІ Ў ХАЦЕ ЗАВАЛЬНІ

    53

  • ТВАРДОЎСКІ І ВУЧАНЬ

    54

  • АПАВЯДАННЕ ВОСЬМАЕ. БЕЛАЯ САРОКА

    55

  • АПАВЯДАННЕ ДЗЕВЯТАЕ. ПАКУТНЫ ДУХ

    59

  • ВЕЧАР ПЕРАД НОВЫМ ГОДАМ

    60

  • АПАВЯДАННЕ ДЗЕСЯТАЕ. ВАЛАСЫ, ЯКІЯ КРЫЧАЦЬ НА ГАЛАВЕ

    61

  • ЦЫГАН БАЗЫЛЬ

    67

  • АПАВЯДАННЕ АДЗІНАЦЦАТАЕ. ЖАБЕР-ТРАВА

    68

  • ЯСНАСЦЬ НА НЕБЕ

    71

  • ТАВАРЫШ У ПАДАРОЖЖЫ

    71

  • У СМУТКУ

    73

  • НАДЗЕЯ

    73

  • БОГ

    73

  • РАДА

    74

  • ПАДАРОЖНЫЯ

    75

  • АПАВЯДАННЕ ДВАНАЦЦАТАЕ. СТОГАДОВЫ СТАРЫ І ЧОРНЫ ГОСЦЬ

    75

  • АПАВЯДАННЕ ТРЫНАЦЦАТАЕ. ЧАРАЎНІК АД ПРЫРОДЫ І КОТ ВАРГІН

    78

  • АПАВЯДАННЕ ЧАТЫРНАЦЦАТАЕ. ДЗІЎНЫ КІЙ

    82

  • ГАСПАДАРЧЫЯ КЛОПАТЫ

    84

  • АРГАНІСТЫ АНДРЭЙ

    84

  • АД’ЕЗД

    85

  • ДРАЎЛЯНЫ ДЗЯДОК І КАБЕТА ІНСЕКТА173

    86

  • ШТО ЗДАРЫЛАСЯ З ДРАЎЛЯНЫМ ДЗЯДКОМ

    87

  • КАБЕТА ІНСЕКТА

    90

  • ПРАХОДКА Ў ПОЛІ

    92

  • ШКАЛЯР ЛЮЦЭФУГА

    92

  • ГОРДЫ ФІЛОСАФ

    95

  • ЛЕТУЦЕННІК СЕВЯРЫН

    96

  • ПРЫВІДЫ

    98

  • РАЗВІТАННЕ

    99

  • ДУША НЕ Ў СВАІМ ЦЕЛЕ186

    100

  • ДАВЕРЫЦЬ ТАЯМНІЦУ СЭРЦА

    108

  • КАМЕНТАРЫІ

    113

Настройки:

Ширина: 100%

Выравнивать текст


РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ

Вобразы мілыя роднага краю,
              
Смутак і радасьць мая!..
      
 

Якуб Колас
Шляхціц Завальня




або Беларусь у фантастычных апавяданнях

        Падарожны гэты быў чалавек нe маладых гадоў; валасы меў сівыя, але быў здаровы і моцны. Калі апавядаў пра сваё мінулае, здавалася, маладзеў; крыху падумаўшы, пачаў так:
        – Не байку вам раскажу, a тое, што было ў сапраўднасці, што здарылася нават са мною. Горкім бывае часам нашае жыццё, але хто спадзяецца на Бога, – Бог злітуецца і ўсё пераменіць на лепшае. Бяда таму, хто, прагнучы багацця, прадае сваю душу пеклу. У маладосці маёй, памятаю, мелі мы пана К.Г. Злы гэта быў пан, страшна ўспомніць, што ён рабіў: хлопцаў і дзяўчат жаніў і замуж выдаваў, не хочучы і ведаць ні пра іхнія сімпатыі, ні пра іх будучае шчасце: ні просьбы, ні слёзы не маглі яго ўлагодзіць; вяршыў сваю волю, здзекуючыся з людзей без усялякае літасці, конь і сабака былі яму даражэйшыя, чым хрысціянская душа. Меў ён лёкая Карпу, злога чалавека; і яны абодва, спачатку пан, a пасля пахолак, прадалі свае душы д’яблу. A было гэта так.
        З’явіўся ў нашым маёнтку – невядома адкуль – нейкі дзіўны чалавек. I цяпер яшчэ памятаю аблічча, твар і адзенне яго: нізкі, худы, заўсёды бледны, вялізны нос, як дзюба драпежнае птушкі, густыя бровы, пагляд яго – як y чалавека ў роспачы ці вар’ята, апранахі яго – чорныя і нейкія дзіўныя, зусім не такія, як y нас носяць паны ці ксяндзы; ніхто не ведаў, ці быў ён свецкі, ці манах які, з панам размаўляў на нейкай незразумелай мове. Пасля адкрылася, што гэта быў чарнакніжнік, які вучыў пана рабіць золата і іншыя д’ябальскія штукі.
        I хоць у той час я быў зусім маладзён, аднак мусіў адбываць y маёнтку чаргу начнога вартаўніка, абыходзіць усе панскія будынкі і стукаць малатком y жалезную дошку. Не раз бачыў, як акурат апоўначы ў панскім пакоі гарэла святло, і ён там з чарнакніжнікам пастаянна быў нечым заняты; усе заснулі, і ціш панавала на панадворку, над дахам панскага жылля сюды і туды снавалі кажаны і нейкія чорныя птушкі. Сава, апусціўшыся на дах, то рагатала, то плакала, нібы немаўля. Мяне апанаваў люты страх, але калі перажагнаўся, згаварыў пацеры,– зрабілася крыху лягчэй, і, адчуўшы ў сабе больш смеласці, вырашыў я ціхенька падысці да панскага вакна і паглядзець праз шыбу, што яны там робяць. Толькі падышоў, як ля сцяны ўбачыў жахлівае страшыдла. Страшна ўспомніць, гэта была велізарная жаба-рапуха. Яна кінула на мяне вогненны позірк. Я адскочыў назад, пабег, як шалёны, прэч і ледзьве спыніўся праз дзве сотні крокаў. Увесь дрыжаў. Мне падумалася, што гэта шатан y абліччы таго страшыдлы пільнаваў вокны майго пана, каб ніхто не ўбачыў сакрэтаў, якія там чыніліся. Я згаварыў «Анёла Божага» і хоць ноч улетку была ясная і цёплая, дрыжаў, нібы на марозе. Дзякуй Богу, што хутка заспяваў певень, патухла святло ў пакоі, і я, крыху ўжо супакоіўшыся, дачакаўся ўсходу сонца.
        Другое здарэнне таксама было дзіўнае. Я сек y лесе дровы. Сонца заходзіла. Гляджу: ідуць па дарозе пан з чарнакніжнікам і раптам павярнулі да густога яловага лесу. Я, маючы цікавасць, крадуся ціхенька следам і хаваюся за дрэвам, будучы ўпэўнены што там павінны дзеяцца нейкія чары. Усюды ціха, толькі дзесьці далёка стукае дзяцел на спарахнелым дрэве. Бачу: на старым вывернутым дрэве сядзіць пан, каля яго стаіць чарнакніжнік і трымае за галаву велізарную гадзюку, якая чорнай стужкаю абвіла яму правую руку. Не ведаю, што было далей, бо я ад страху ўцёк.
        Трэцяе здарэнне было яшчэ страшнейшае. Хоць я яго і не бачыў, аднак чуў ад надзейных людзей, дый пра гэта гаварылі ва ўсіх навакольных вёсках. Апоўначы наш пан, той госць шатанскі і лёкай Карпа ўзялі ў аборы чорнага казла, завялі яго на могілкі. Кажуць, што выкапалі яны з магілы наўца, чарнакніжнік надзеў на сябе нябожчыкаву чамарку, забіў казла і яго мясам і крывёю адпраўляў нейкія страшныя ахвяры. A што там дзеялася тае начы, нельга ўспомніць без страху. Казалі, што нейкія страшыдлы запоўнілі ўсё неба, нейкія звяры, падобныя да мядзведзяў, дзікоў і ваўкоў, бегалі вакол, равучы так, што пан і Карпа ад страху знепрытомнелі і пападалі на зямлю. Не ведаю, хто іх прывёў да прытомнасці, але пасля тае страшнае ночы чарнакніжнік знік, і ніхто яго потым не бачыў. Пан увесь час маркоціўся, хоць меў шмат золата і іншага багацця – чаго толькі не захоча – усё ёсць; зрабіўся яшчэ больш люты, ніхто яму дагадзіць не мог, нават Карпу выгнаў з маёнтка.
        Калі падарожны апавядаў гэта, дык было чуваць, як шапталіся слухачы: «Вот страх так страх, аж мароз па скуры падзіраець». I дзядзька адазваўся такімі словамі:
        – Мусіць, спачатку ён быў фармазонам ці пабратаўся з недавяркамі, a чалавек без рэлігіі на ўсё гатовы. Але што ж далей?
        Падарожны апавядаў далей:
        – Карпа, выгнаны з маёнтка, аддадзены быў y работнікі аднаму заможнаму гаспадару. Ды там ён болей замінаў, чым быў памочнікам, бо, жывучы з дзяцінства ў маёнтку, зрабіўся лайдаком, да таго ж упартым і неслухмяным. Да аканома часта даходзілі скаргі, і той пераводзіў яго з аднае хаты ў другую, але нідзе не мог ён застацца надоўга. Нарэшце Карпа папрасіў аканома заступіцца за яго перад панам, каб далі яму хату і колькі дзесяцін зямлі, бо калі ён сам зробіцца гаспадаром, дык будзе, маўляў, больш старанны. Пан згадзіўся. Пабудавалі яму новую хату, адрэзалі лепшае зямлі, далі пару коней, колькі кароў і іншага быдла на развод. Урэшце задумаў ён жаніцца. Але ніводная гаспадарская дачка не хацела ісці за яго, бо ніхто ні на яго, ні на ягоную гаспадарку не квапіўся, бо ведалі ўсе, што ў яго ні веры, ні Бога ў сэрцы няма.
        У гэтай вёсцы жылі колісь мае бацькі, і быў y нас сусед Гарасім. Чалавек ён быў старанны, усяго яму хапала, служыў добра пану, спраўна плаціў падаткі. Меў ён адзіную дачку, Агапку. Пекная была дзяўчына: здаровая, румяная, як спелая ягада. Даўней, як прыбярэцца і прыйдзе на кірмаш з жычкаю ў касе, y чырвонай шнуроўцы – свеціцца, як цвет макавы, усе не могуць на яе наглядзецца, кожны любіў з ёй патанцаваць, і дудар для яе граў найахвотней. Ах! прызнаюся: і мне ў той час яна так прыпала да душы, што і сёння ўспамінаю яе ўздыхаючы.
        Падабалася яна і Карпу. I вырашыў ён дамагацца яе, але, ведаючы, што не любіць яго дзяўчына, a бацькі не хочуць мець сабе такога зяця, і сватоў, прысланых ад яго, не прынялі. Карпа, каб было па-ягонаму, ідзе да пана, просіць, каб загадаў Агапцы ісці замуж толькі за яго. Бацькі ж яе, даведаўшыся пра гэта, прасілі аканома і ўсю грамаду заступіцца, бо Агапка яшчэ занадта маладая і не здолее добра ўпраўляцца ў ягонай хаце; і гаспадарка ў яго ўвачавідкі развальваецца, нічога добрага ад яе не прычакаеш. Па просьбе аканома і вяскоўцаў пан адклаў вяселле на наступны год, a Карпу загадаў, каб пасля гэтага тэрміну паказаў, што зрабіў карыснага і колькі зарабіў грошай.
        Кахаў і я Агапку, але каб пабрацца з ёю – пра такое і думаць не мог. Баяўся панскага гневу, і з Карпам цяжка было спрачацца, бо быў ён дваровы, з рознымі чараўнікамі меў фамільярнае сяброўства і калі б толькі даведаўся пра маю прыхільнасць да Агапкі, дык, пэўна, зрабіў бы са мною што-небудзь. Дык я толькі пакрыёма ў душы сумаваў, прасіў Бога, каб гэтая нявінная авечка не трапіла ў кіпцюры да шалёнага ваўка. Але сталася ўсё інакш.
        Карпа – чалавек несумленны і лянівы – ідзе па параду да Парамона, найстрашнейшага чараўніка ў нашай ваколіцы, апавядае яму пра сваю сімпатыю да Агапкі, пра ўмовы, якія пан загадаў яму выканаць за год. Карацей, просіць яго, каб адкрыў спосаб, якім хутка можна забагацець, a ён гатовы на ўсё, хоць душу д’яблу прадаць, абы толькі дамагчыся свайго.
        Парамон выняў са скрыні загорнутыя ў паперу нейкія зярняткі і, даючы іх Карпу, так раіць:
        – Калі не маеш свайго чорнага пеўня, дык расстарайся дзе-небудзь, накармі яго гзтым зернем, і ён праз колькі дзён знясе яйка, не болынае за галубінае. Гэтае яйка ты павінен насіць цэлы месяц пад леваю пахаю. Праз месяц вылупіцца з яго маленькая яшчарачка, якую будзеш насіць пры сабе і кожны дзень карміць малаком са свае ладоні. Расці яна будзе хутка, a па баках y яе вырастуць скураныя крылы Праз месяц яшчарка ператворыцца ў крылатага цмока. Ён будзе выконваць усе твае загады. Ноччу y чорным абліччы прынясе табе жыта, пшаніцы і іншага збожжа, a калі прыляціць, палаючы агнём, дык гэта значыць, што будзе мець пры сабе золата і срэбра. Жыві з ім y дружбе, калі хочаш быць багаты, бо калі ўгнявіш, дык ён можа спаліць табе хату і ўсё тваё дабро.
        Гэтую бязбожную параду Карпа выканаў ахвотна. Выгадаваў жахлівага цмока, але чары яго не засталіся тайнымі, бо гэтае страхоцце не раз пасля заходу сонца з’яўлялася на вачах вяскоўцаў, што вярталіся дахаты позняй парою.
        Аднойчы і я, калі пасвіў коней на начлезе, бачыў, як ляцела тое страшыдла, з шумам рассыпаючы вакол сябе іскры, нібы распаленае жалеза пад молатам каваля, і над дахам Карпавае хаціны распалася на дробныя частачкі і знікла. Неба ў той час было яснае, ніводнае хмурынкі на ім, і зоркі зіхацелі на нябестіым скляпенні. «О Божа! – падумаў я. – Перад Табою няма нічога таемнага. Ты будзеш суддзёю спраў людскіх, але людзі пра гэта забываюць».
        Ужо праз колькі месяцаў Карпа стаў багатыром. Калі прыйдзе на кірмаш або ў якое свята да арандара, дык y карчму заходзіць узяўшыся ў бокі, чырвоная шапка набакір, галава задзёртая, і здаецца, што ўсе для яго нішто, жменяю грошы шпурляе на стол, кажа падаваць тое, што толькі яму заманецца, частуе ўсіх і смела крычыць, што пан яму, як брат родны, ні ў чым не адмовіць, і ён усё зробіць, што яму толькі захочацца, што Агапка павінна радавацца, калі можа выйсці за яго замуж, бо ён за свае грошы можа купіць жонку, якую толькі пажадае.
        Агапка, чуючы пра гэта, залівалася слязьмі, бо ведала, што яе выбар і жаданне бацькоў – нішто. Усё было ў руках пана, a той не меў ні спагады, ні літасці. Ведала яна добра і душу Карпаву, і звычкі ягоныя. Часам чула гаворку суседзяў між сабою, што ён ужо пабратаўся з Парамонам, што ўжо служыць яму шатан, які назапасіў для яго безліч грошай. Не цешыла тое золата маладую дзяўчыну, бо яна бачыла ў лятунках сваіх мужа стараннага, цнатлівага ды пабожнага.
        Прайшоў год. Карпа накупляў пану ў горадзе багатых падарункаў і прыехаў на гожым кані нагадаць пра абяцанае. Паслалі па Агапчынага бацьку, загадалі рыхтавацца да хуткага вяселля. Плакаў бедны Гарасім са сваёй жонкаю над лёсам дзіцяці і маліўся, каб Бог быў ёй апекуном. Агапка ж хавала скруху свайго сэрца, каб не растрывожыць яшчэ больш бацькоў. Узяўшы ядвабныя стужкі, якія найбольш любіла, і колькі кавалкаў кужалю, што сама ткала, пайшла да касцёла і, павесіўшы ўсё гэта на абраз Прачыстае Маці, пала ніц, енчачы і заліваючыся слязьмі; і ўсе, хто быў там, таксама не маглі стрымаць слёз. Па набажэнстве выцерла слёзы і вярнулася да бацькоў са спакойным абліччам, як быццам усцешаная.
        Спагада і любасць да гэтае дзяўчыны перамаглі ў ва мне ўсякі страх. Іду да хаты, дзе жыў Гарасім. Нечаканыя думкі і смелыя намеры выспяваюць y маёй галаве. Вырашыў: ад тыранства і напасці схаваць яе дзе-небудзь y далёкай старане. Ідучы да вёскі, убачыў Агапку. Самотная, яна хадзіла па полі, плачучы, спявала жаласным голасам звычайную песню-падзяку бацькам за іх клопаты. Набліжаюся да яе, бяру за руку (а сам быў y той час як непрытомны). Хочучы аблегчыць яе пакуты, так прапаную свае паслугі:
        – Агапка! Ведаю я прычыну слёз тваіх, ведаю аб пакутах бацькі і маці. Карпа – бязбожны чалавек. Ён падкупіў пана, несумленна пагарджаючы тваім выбарам і воляю тваіх бацькоў. На зямлі ёсць высокія горы, зарослыя густым лесам; ёсць цёмныя пушчы, што чарнеюцца каля нашых вёсак. У засень іх нетраў ніколі не заглядвала чалавечая вока; яны цягнуцца бясконца. Давай пойдзем прэч з гэтых краёў. Давай схаваемся ад усіх знаёмых y гэтых дзікіх пустэльнях. Я буду тваім вартаўніком і правадніком. Свет вялікі, знойдзем і мы дзе-небудзь свой куток. Ёсць і людзі з ласкавым сэрцам, якія даюць прытулак уцекачам ад суда, a мы ж невінаватыя ні перад Божым судом, ні перад людскім і дзе-небудзь працаю заслужым сабе кавалак хлеба. Добры Бог дасць нам здароўе і сілы, падтрымае ў тых цёмных лясах сваёй апекаю.
        Калі я казаў гэта, слёзы зацьмілі мае вочы. Агапка, гледзячы на мяне, адказала так:
        – Я кахаю цябе, але не магу згадзіцца і пайсці з табою, бо бацькі мае будуць пакутаваць. Няхай лепш я сама буду ахвяраю свайго няшчасця, каб толькі яны былі спакойныя.
        Сказаўшы гэта, яна шпарка пайшла дадому.
        Я доўга стаяў на тым месцы, не ведаючы, што рабіць. У роспачы вярнуўся да свае хаты; як непрытомны, зноў пабег y поле, блукаў па лясах; не ведаў, за што зацяць рукі, ад самоты ледзь не памёр.
        Абвясцілі пра заручыны. У нядзелю Карпа з Агапкаю бярэ шлюб y касцёле. Ён, вясёлы і выхвальны, стаяў проста, валасы на галаве падстрыжаныя па-панску, на шыі ядвабная хустка, на нагах блішчастыя боты, вопратка з тонкага сукна (такая, якую пан часам апранае), Словам, калі б хто не ведаў, што Карпа наш брат, – за паўвярсты яшчэ зняў бы шапку і пакланіўся. Яна, наадварот, смутная, твар – бледны: змяшлася ўся, нібы пасля цяжкой хваробы, бляск вачэй пагашаны слязьмі. I казалі, што свечкі ў маладых гарэлі так цьмяна, што сёй-той са страхам паглядаў на гэта, шэпчучы суседу: «Не будзе гут шчасця. Жыццё іх зацьміцца смуткам».
        З касцёла Карпа з дружынаю і маладою жонкаю паехаў на паклон да пана, a з маёнтка – да хаты Агапчаных бацькоў. Вяселле было Бог аедае па-якому. Карпа з дзяцінства быў дваровы чалавек; звычаі нашы вясковыя яму ўжо здаваліся смешнымі і былі не даспадобы. Не пераязджаў ён праз падпаленую салому, нe гаварылі госці ніякіх арацый, не спявалі вясёлых песень, не паклікалі нават дудара, і моладзь не патанцавала. Вяселле ж y Гарасімавай хаце падобнае было да хаўтураў. І хутка маладая пара з гасцямі паехала адгэтуль да свае хаты, дзе ўжо Карпа кожным учынкам хваліўся сваім дворскім глянцам ды багаццем і хацеў, каб яго ўсе хвалілі.
        Паклікаў дудара, кінуў яму, нібы чыноўнік які колькі срэбрашкаў і загадаў граць. Добра заплаціў таксама і кабетам, каб спявалі; з вымушанай ветлівасцю, нібы паніч які, прасіў хлопцаў і дзяўчат скакаць. Не было там шчырасці, a вось ежы і пітва – аж занадта. Чаркі з гарэлкаю амаль без адпачынку пераходзілі з рук y рукі. Шум y хаце, музыка грае, моладзь ганцуе; ён апавядае пра сваю дворскую службу, пра прыхільнасць, якую заслужыў y пана. Адна Агапка – як забітая; шкада было на яе глядзець.
        На падворку хоць і цёмна, але ціха. На чыстым небе поўнач. Арыён перамясціўся. Госці, захмялелыя ад моцных напояў, весяліліся Нечакана нібыта маланка асвяціла хату і нейкі незвычайны шум пачуўся за сцяною. Пацямнела полымя свечак, усе заціхлі ды назіралі адно на аднаго. Карпа быццам змяніўся з твару і, як непрытомны, гучна прамовіў: «Прыбыў мой госць» – і адразу ж загаварыў да сваіх сяброў пра нешта іншае. Але пасля гэтага здарэння дзіўная была перамена ў той хаце; кожнага апанаваў нейкі неспакой, некаторыя з прысутных бачылі загадкавыя і страшныя праявы: то на дварэ, то ў цёмных кутках хаты. Аднаму падалося, што нейкае страшыдла, зарослае валасамі. з-за сцяны ўглядаецца ў вакно; другому здалося, што на печы сядзіць нейкі карузлік з велізарнай галавою, чорны, як вугаль, іншы бачыць нібыта таго чарнакніжніка, які вучыў пана штукам шатанскім i золата рабіць. Карпа, убачыўшы трывогу некаторых гасцей, смяяўся, казаў, што гэта моцная гарэлка стварыла такія дзівы, загадваў дудару граць і спяваць песні. Сярод гаманы і тлуму забылі пра ўсё.
        Адчыняюцца дзверы: уваходзіць чараўнік Парамон. З-пад густых броваў блішчасгым вокам прабег ён па гасцях і, стоячы яшчэ ля парога, так абаіваўся:
        – Паклон шаноўнай дружыне! Няхай вашую вясёлую кампанію радасць не пакідае, a маладой пары зычу згоды, любасці, багацця і заўсёды так весела прымаць і частаваць суседзяў і добрых сяброў.
        Карпа вітае яго і просіць, каб сядаў на лаве на самае ганаровае месца. Расступаюцца госці. Парамон сядае за стол, спінаю апіраецца аб сцяну і ганарліва разглядвае ўсіх. хто стаіць перад ім. Карпа падносіць яму гарэлкі і закуску.
        – A дзе ж твая Гапуля, гаспадыня маладая? Ці яна так занятая, ці, можа, тахсама мяне не пазнала? Я пастарэў, a яна маладая вельмі, і ёй яшчэ трэба вучыцца, як жыць на свеце.
        Kapпa падсеў Агапку. Парамон зірнуў на яе маркотны твар і кажа:
        – Не смуткуй, пажывеш, пакахаеш, і добра будзе.
        Акім, селянін гэтае самае воласці, падданы пана К.Г.. быў колісь з Парамонам у вялікай непрыязні. Будучы ў добрым гуморы, бо не любіў абмінаць чарку, успомніў нязгоды МІНУЛЫХ часоў, заклаў рукі за пояс, адставіў правую нагу і ў такой паставе, стоячы перад Парамонам і гледзячы яму ў вочы, так абазваўся:
        – А! Паклон!
        Няўчом кошка хвост свой лізала,
        Аж яна цябе ў госці чакала.
        Усе паглядзелі на Акіма Не думалі, шго ён, захмялеўшы ад гарэлкі, асмеліцца жартаваць з Парамонам. Бaяліcя, каб не выйшла з гэтага якога няшчасця, бо ўсе і раней верылі ў сілу Парамонавых чараў; верылі, што ён нe толькі можа наслаць на людзей розныя хваробы і шаленства, але, калі захоча, дык і цэлае вяселле аберне ў ваўкоў.
        Парамон зірнуў на яго са з’едлівай усмешкакаю:
        – A ты, – кажа здзекліва, – часам так падкрадаешся да панскае або суседскае спіжарні ці туды, дзе беляць палотны, што цябе не толькі вартаўнік пе пачуе, але і сабака такога госця не знюхае.
        – Га! Я добра памятаю, як вінавацілі мяне ў крадзяжы палатна,– адазваўся Акім,– ты варажыў на рэшаце, называючы імёны ўсіх вяскоўцаў. Рэшата павярнулася на маім імені і на імені Грышкі-дудара. Ахмістрыня паверыла тваім чарам, і нас лупцавалі без міласэрнасці. A пасля адкрылася, што мы без віны прынялі тыя пакуты. Подлыя твае ўчынкі, і ў чарах тваіх няма ніякае справядлівасці.
        Тут адгукнуўся і дудар Грышка:
        – Га! Памятаю і я. Варта было б за твае хлуслівыя чары кіем падзякаваць, ды так, каб ты і з зямлі не ўстаў.
        Парамон не мог вытрываць, што ману прыпісваюць яго чарам. Заіскрыліся вочы, пачырванеў ён увесь, усхапіўся з лавы. Усе перапалохаліся. Карпа хапае яго за плечы ды просіць, каб дараваў, бо п’яныя, не памятаюць, што кажуць. Бачачы гэ-тае бязладдзе, прыбягае Агапка, хапае яго за руку, перапрошвае, што ў іх меў такую непрыемнасць, і просіць прабачыць. Таксама Акіму і Грышку кажа, каб яны забылі пра мінулае і памірыліся з Парамонам. Карпа ставіць на стол гарэлку і вельмі просіць, каб, выпіўшы па чарцы яны забылі, што было даўней.
        Чараўнік крыху супакоены.
        – Добра,– кажа,– не турбуйцеся, я паміруся. Няма ў мяне не толькі ахвоты перапыніць забавы ў вашай хаце, але хачу, каб яны зрабіліся яшчэ весялейшыя. Няхай сабе Грышка весела грае на дудзе, a Акім скача,– і з хітраю ўсмешкай дадаў: – Ну, ідзіце, запрашаюць нас гаспадар і маладая гаспадыня выпіць адзін да аднаго па чарцы гарэлкі. Яшчэ пеўні не спявалі: цяпер самы час павесяліцца.
        Карпа, Агапка і госці вельмі просяць Акіма і Грышку, каб селі за стол з Парамонам. Акім не ўцякаў ад гарэлкі; выпілі ён і Грышка з Парамонавых рук па кілішку і яшчэ паўтарылі.
        – Згода! Згода і мір паміж намі,– крычаць госці. – Сталы гнуцца ад пачастункаў, досыць і пітва, і закускі, давайце піць, гуляць, зычачы маладым багацця, здароўя і доўгіх гадоў.
        Заспявалі песні. Грышка надзімае свой скураны мех, гучаць музыка і спевы. Моладзь скача. Парамон, задумліва і са здзеклівым тварам, пазірае то на дудара, то на Акіма. Кароткі час працягвалася дружная і вясёлая забава. Але раптам Грышка пачынае нейкага шалёнага казака, госці крычаць, просяць, каб іграў «Цярэшку»1, спяваюць: «Цярэшку біда стала, з кім яго жына спала». Ён не зважае на гэта, нікога не слухае, a ўсё грае ды грае сваё без усякага ладу. Тут Акім выбягае на сярэдзіну і пачынае, як шалёны, скакаць невядома што; дзівяцца ўсе, гледзячы і не разумеючы, што з ім зрабілася: вочы вырачыліся, твар змяніўся. Просяць аднаго і другога, каб адзін пакінуў граць, a другі – скакаць. Нічога не памагае. Ніякіх просьбаў не чуюць. Звар’яцелі абодва. Хацелі ўтрымаць – мармыча нешта незразумелае, вырываецца, зноў скача, і дудар грае беспярэстанку. Парамон збоку глядзіць на гэта і гучна смяецца.
        – Не чапайце іх,– кажа,– няхай павесяляцца. Другі раз не захочуць з кожным задзірацца.
        Карпа просіць, каб дараваў ім і спыніў танцораў.
        – Няхай яшчэ пагуляюць, – адказаў Парамон. – Гэта іх навучыць паважаць і шанаваць людзей, разумнейшых за сябе. Доўга пакутавалі дудар і Акім ад гэтага шалу. Ужо і поўнач мінула, і другі раз певень праспяваў. Нарэшце Грышку пакідаюць сілы: ён выпускае з рук дуду і падае, самлелы, на дол. Акім хістаецца, увесь учарнеў, нібыта перад смерцю. Гэтак задаволіўшыся помстаю, Парамон нешта пашаптаў, даў ім вады і, калі яны супакоіліся, узяў шапку, пакланіўся гаспадарам і пайшоў дадому.
        Гэты выпадак нарушыў увесь лад вяселля. Госці адзін за адным дзякавалі гаспадарам за іх ветлівасць і, зычачы багацця і шчаслівых дзён, выходзші за дзверы.
        Тут пан Завальня перапыніў:
        – Кажуць, што некалі даўней, калі людзі больш дбалі аб славе Божай, такіх чараўнікоў палілі на агні або кідалі ў ваду. Чуеш, Янка, што робяць людзі, калі пабратаюцца з д’яблам? На свеце трэба быць асцярожным, чуў я за сваё жыццё шмат пра каго з такіх шкодных чараўнікоў, як Парамон.
        – Можа, дзядзечка, рабіў ён гэта з дапамогаю нейкага зелля, можа, дудару і Акіму падліў y гарэлку блёкату ці іншае атруты, ад якой чалавек шалее.
        – Не трава такое робіць, a моц шатанская. I шкада, што вучоныя людзі не надта ў гэта вераць. Сам я ведаў аднаго паніча, які пра ўсё так казаў, быццам ніколі не вучыў ні катэхізіса, ні дзесяці прыказанняў Божых. Але што ж далей?
        – Пасля свайго вяселля Карпа пачаў жыць не па-нашаму: хутка пабудаваў другі дом з вялікімі вокнамі, завёў сад, дзе цвілі вішні і яблыні, і жыллё яго больш было падобнае да шляхетскае сядзібы, чым да простае хаты. Так зафанабэрыўся, што пасадзіў пад вокнамі такія ж самыя кветкі, як і ў панскім садзе, з якіх аніякае карысці няма. Агапцы забараніў насіць шнуроўку і хустку, a загадаў апранацца ў такія паркалёвыя сукенкі, якія носяць шляхцянкі. Не хацела яна мяняць свайго ўбору. Ведала, што ўсе, бачачы яе ў шляхецкай вопратцы, будуць называць гультайкаю. Але ўсё ж мусіла пагадзіцца з ягонаю воляю і ў такім уборы палівала кветкі. Карпа меў шмат парабкаў – было каму ісці з сярпом на жніво. Пан бываў y яго на гасцінах. Меў Карпа грошы, меў і павагу. Але ці ж y гэтым шчасце?
        Заўсёды ён быў неспакойны ў думках сваіх; ніводнаму парабку ніколі не сказаў ласкавага слова, і Агапка не магла яму дагадзіць. Яе рэдкая ўсмешка здавалася яму здзеклівай, яе ціхмянасць ён называў глупствам, яе сціплась і пацеры, якім навучыла маці, былі яму быццам пакаранне. Аднойчы загадаў, каб ні з адным парабкам не размаўляла, і гневаўся, што яна неруплівая. Бог ведае чаго хацеў.
        Часам лаяў сваю жонку, што яна лайдакаватая: адразу пасля заходу сонца ідзе адпачываць, і не хацеў, каб яна займалася да позняга якой-небудзь работай або малілася. Апоўначы часам уставаў з пасцелі і ля дзвярэй ці праз вакно размаўляў невядома з кім, выбягаў за дзверы і невядома дзе прападаў, аж пакуль певень не заспявае.
        Меў ён прыяцеляў, якім даваў грошы і з якімі заліваў свой неспакой гарэлкаю; бывала, што па некалькі дзён не бачылі яго дома.
        Аднойчы, калі чэлядзь пасля дзённае працы ўжо адпачывала, Агапка сядзела самотная ў пакоі і чакала мужа. Тут знянацку, нібыта ад маланкі, святло асвяціла сцены. Пасля зноў зрабілася цёмна. На Агапку нападае нейкая трывога. Нібы баючыся чагосьці, паглядае яна ў цёмныя куткі. Кот, пырхаючы, скочыў ад дзвярэй і, натапырыўшыся, застыў сярод хаты, свецячы неспакойным вокам. I тут заходзіць малады мужчына, прыгожа апрануты, на руцэ шмат залатых пярсцёнкаў, падпяразаны шырокім чырвоным поясам. Агапка ўзіраецца ў незнаёмы твар, што здаваўся досыць прыемным, толькі пагляд яго быў пранізлівы, і першае ўражанне ад яго было страшнае.
        – Вітаю маладую гаспадыню, – кажа незнаёмец. – Што ж ты сядзіш такая самотная, нібы сірата якая? Глядзіш мне ў вочы: незнаёмы табе, але я цябе часта бачыў і добра ведаю. A дзе ж Карпа, мужык твой?
        – Не ведаю. Трэці дзень, як яго не бачу. Дзесьці ў знаёмых, a можа, паехаў y горад. Чула, нешта такое казаў.
        – Што яму рабіць y горадзе? Гуляе сабе, a карыстацца шчасцем не ўмее. Золата і срэбра мае шмат, a якая з яго карысць? Мог бы цуды тварыць. Мог бы збудаваць дом лепшы, чым гэты; такі, пра які старыя апавядаюць y казках, што ўвесь свяціўся золатам і срэбрам ды чыстым золатам быў накрыты. Мог бы сад развесці, як той, дзе спелі залатыя і срэбныя яблыкі, дзе спявалі б райскія птушкі; пад вакном раслі б y яго кветкі, ярчэйшыя, чым зоркі на небе. Вось гэты кот, варкочучы, баяў бы яму старыя дзіўныя гісторыі. З’ехалася б шмат паноў паглядзець на тыя цуды. I ён бы жыў лепш за караля. Ты маладая, прыстойная і разумнейшая за яго, пачынай жа сама гаспадарыць, a я буду табе памагаць, і мы здзівім свет.
        Гаворачы гэтак, ён сеў на лаву поруч з ёю.
        Агапка, гледзячы яму ў вочы, спыталася:
        – Ці даўно ты знаёмы з маім мужам?
        – Ведаю яго з дзяцінства. Я вандрую па свеце і служу шчаслівым людзям. Ты шчаслівейшая за іншых, табе хачу шчыра служыць.
        – Хто ж ты такі і як тваё імя?
        – Навошта табе ведаць маё імя? Я твой прыяцель. Згадзіся толькі на мае жаданні і мае паслугі, a пасля даведаешся пра ўсё. – I, сыплючы золата на зямлю ды гледзячы на Агапку, дадаў: – Бачыш, што я магу.
        – Я ні хцівая, хачу толькі спакою душы. I няхай мяне апякае Прачыстая Маці Сірацінская.
        Ледзь вымавіла імя Маткі Божае, – успыхнуў ён полымем і знік y імгненне вока. Агапка з пранізлівым крыкам выбягае за дзверы і падае непрытомная. Ад гэтага крыку прачынаюцца парабкі, бягуць на дапамогу і знаходзяць яе ў сенцах: яна ляжыць як нежывая. Ледзь змаглі вярнуць ёй дыханне. Бяссонная была тая ноч. Не спала Агапка, сядзелі ля яе слугі, хвалюючыся за здароўе пані.
        Раніцою вярнуўся дахаты Карпа. Калі яму расказалі пра гэтае здарэнне, змяніўся з твару і з неспакойнымі думкамі доўга паходжваў сюды-туды. Нарэшце падышоў да жонкі, кажа:
        – Што ж ты нарабіла? Калі пасеяна, дык трэба і жаць, a інакш – людскі смех і няшчасце.
        – Не сеяла я тых злых зярнят, – адказвае яна, плачучы. – Лепей памерці, чым карыстаць з таго жніва.
        Ён кінуўся да жонкі з кулакамі, але яна выскачыла за дзверы і схавалася, пакуль не прайшла ягоная злосць.
        Карпа зусім занядбаў гаспадарку і рэдка калі пасылаў на паншчыну сваіх парабкаў. Аканом абыякава глядзеў на гэта і ўсё яму дараваў, бо Карпа заявіў пану, што хоча быць вольны, і вялікія грошы абяцаў, каб выкупіць сябе і зямлю, на якой жыў.
        Аднойчы ўвечары ў хаце паводле свайго звычаю Карпа ўсхопліваецца, падыходзіць да вакна і сядзіць ля яго задумлівы. Чуваць было, што ён размаўляў сам з сабою. Жонка просіць яго, каб супакоіўся. Карпа толькі адказаў:
        – Вярнуся заўтра, – стукнуў дзвярыма і пайшоў невядома куды.
        Агапка паклікала да сябе кабету, бо баялася адна начаваць. Ледзь толькі задрамала, чуе, што нехта дакрануўся да яе рукі гарачай далоняю. Глянула і бачыць: той мужчына, што яе нядаўна напалохаў, стаіць, дзіўна апрануты, пазірае на яе, і вочы ягоныя гараць, як дзве свечкі, на галаве капялюш, a пояс, якім ён падперазаўся, чырвоны, як вуголле ці распаленае жалеза. Агапка здранцвела ад страху, ледзь руку змагла падняць, каб перажагнацца. I ён умомант знік. Разбудзіла Агапка сваю таварышку і расказала ёй пра гэты прывід. Размаўлялі нейкі час, a калі супакоіліся,– зноў тая здань з’явілася перад імі і зноў знікла, як успомнілі імя Езуса і Марыі. Дык усталі з ложка і, запаліўшы святло, маліліся, аж пакуль певень не заспяваў.
        Пасля гэтага здарэння пасылае Агапка перад узыходам сонца да сваіх бацькоў кабету, каб паведаміла пра тыя здані і прасіла наведаць яе і параіць, што ёй рабіць y такіх выпадках.
        Па ўсёй воласці разышлася пагалоска пра тое, што цмок колькі разоў палохаў Агапку, прыходзячы да яе ў розных абліччах. Карпа ж даводзіў усім, што гэтыя весткі фальшывыя, што ягоная жонка быццам звар’яцела, a можа, д’ябал і прыходзіць да яе за нейкія грахі.
        Гарасім са сваёю жонкаю, калі сонца ўжо хілілася да захаду і ў полі скончылі работу, пайшлі пераведаць сваю дачку. Агапка, як убачыла іх праз вакно, з вялікай радасцю выбегла насустрач, прывяла іх y хату і са слязьмі апавядала пра свае пакуты, аб пераменах y мужавым жыцці, аб з’яўленні ў чалаве чым абліччы таго цмока, які яму служыць.
        – Ну вось, – адказаў Гарасім, – калі я яшчэ перад вяселлем казаў аканому і іншым дваровым людзям, што Карпа выгадаваў сабе цмока, які дае яму багацце, дык смяяліся і кпілі з мяне, гаварылі: «Грубы, дурны мужык, пляцеш немаведама-што». A калі гэта дайшло да пана, дык ён, угневаны, сказаў: «Слухай, хаме, калі ты будзеш малоць гэтую лухту, атрымаеш соцень пяць розгаў і палову галавы агалю, як вар’яту». Што ж яны цяпер на гэта скажуць?
        Маці, плачучы, кажа ёй:
        – Хутка збяром з поля, тады пойдзем разам да Прачыстае Маці Сірацінскае. Падгаворвай і яго, каб ішоў з намі і там паспавядаўся. Бог зпітуецца. A вось гэта ў мяне свянцоныя зёлкі і касцельнае кадзіла, якімі кожны вечар будзеш акурваць хату, і, можа, дасць Бог, што ўсё наладзіцца.
        Так, седзячы, размаўлялі яны пра сёе-тое, a Карпы ў той час y хаце не было. Ужо і змрок. У пакоі пацямнела. Ноч была цёплая, неба чыстае. Паветра такое ціхае. што, здаецца, волас не паварушыцца на галаве. Пасля вячэры, бо надвор’е было цудоўнае, парабкі пайшлі начаваць y поле, пры конях; іншыя ж – y адрыку на свежае сена. У хаце толькі Агапка не магла закончыць прыемнае размовы са сваімі бацькамі. Ціха было ўсюды, толькі раз-пораз патрэскваў кіют свечкі, якая дагарала. Агапка раздзьмухала агонь і кінула на яркія жарынкі-вугольчыкі свян-доных зёлак. Адразу ж з-за сцяны данёсся як бы шум раптоўнага ветру, і бляск прабег па хаце. Задрыжалі ўсе.
        – Вось ён, – паведаміла ўстрывожаная Агапка. Змоўклі і, мавячы пацеры, чакалі, што будзе далей. Ля печы стаялі гаршкі. Адзін з іх падлятае ўгору, падае на падлогу і рассыпаецца на дробныя чарапкі. Збан з квасам, які стаяў на лаве, ускоквае на стол, a са стала кідаецца на зямлю і разлятаецца на друзачкі. Кот перапалохаўся, заіскрыліся вочы, і ён, пырхаючы, схаваўся пад лаваю. Рознае хатняе начынне пачало лятаць з кута ў кут.
        Гарасімава жонка зняла з сябе медны крыжык (колісь высвенчаны пры адпушчэнні грахоў y Юхавічах y час Юбілею2).
        – Няхай ён будзе тваім абаронцам,– сказала і надзела на шыю дачцэ.
        Калі пабожная кабета вымавіла гэтыя словы, дробныя, як град, каменьчыкі, вылятаючы з цёмных куткоў, адскоквалі ад сцен; і камяні па некалькі фунтаў выляталі з-за печы, аднак бацькі і дачка, заклікаючы на дапамогу Найсвяцейшую Маці, цэлымі выбеглі за дзверы.
        Сабралася ўся чэлядзь ды са страхам і здзіўленнем паглядалі на хату. З вокан і ад сцен ляцелі камяні рознай велічыні; ніхто туды і наблізіцца не адважваўся. Усе, стоячы, пазіралі на гэтую праяву і не ведалі, што рабіць.
        Мінулася поўнач, заспяваў певень. Тая страляніна крыху супакоілася. Аднак ніхто не адважваўся ўвайсці ў хату. Чэлядзь чакала ўзыходу сонца на падворку, a Агапка пайшла з бацькамі ў іхняе жытло.
        Калі сонца было ўжо высока (выгналі ў поле жывёлу, і парабкі, адны з косамі, іншыя з сохамі, выйшлі на работу), прыязджае Карпа. Дом пусты. Сустрэў адну толькі кабету, якая прыйшла з поля, убачыўшы, што вяртаецца. гаспадар. Пытаецца ў яе:
        – Што тут робіцца і дзе жонка?
        Кабета апавядае яму, як усё было. Карпа перапалохаўся, змяніўся з твару.
        – Яна мяне загубіла, – закрычаў ён і адразу пайшоў да чараўніка Шрамона.
        Вестка пра здарэнне ў той самы дзень разышлася па ўсёй ваколіцы. У панскім маёнтку адны паверылі, што ўсё гэта ад сілы шатанскае, іншыя ж смяяліся, кажучы, што тут проста нейкае свавольства. Гарасім паведаміў пра ўсё пробашчу. просячы, каб ён гэтага ж дня нрыехаў y Карпаву сядзібу і пасвянціў небяспечны дом, y якім завёўся шатан.
        Адвячоркам цікаўны люд папрыходзіў з усяе воласці, каб пабачыць тыя дзівы. Прыйшоў аканом і з ім шмат маладых ды смелых хлопцаў з маёнтка, якія. не верачы ў моц шаганскую, спадзяваліся, што зловяць якога-небудзь свавольніка. Колькі з іх, не зважаючы ні па што, нават адчынілі дзверы і хацелі ўвайсці ў хату, але не паспелі стаць на парозе як усе з крыкам кінуліся назад, бо камень выцяў аднаго і іх так, што хлопец ледзьве апрытомнеў Люд, паглядаючы на гэтыя дзівы, стаяў здалёк ад дома, a камяні штораз гусцей сыпалі адтуль.
        Карпа ад роспачы змяніўся ўвесь і, быццам непрытомны, праклінаючы жонку, суседзяў і слуг, хацеў уварвацца ў хату, але яму не дазволілі. Парамон, што стаяў побач, шаптаў нешта, але сваімі чарамі ўжо не мог дапамагчы. Пан К.Г., апана-ваны цікаўнасцю, таксама прыехаў і, не адважваючыся наблізіцца да хаты, загадаў акружыць сядзібу і чакаў, які канец будзе гэтым жахам.
        Але вось і ксёндз y капеланскім уборы прыехаў. Учыніў ён святы абрад і, калі са свянцонай вадою хацеў наблізіцца да сцен, – імгненна ўвесь дом ахапіла полымя, і хутка будынак рухнуў.
        Здзіўлены люд, гледзячы на гэткую помсту злога духа, паціскаў плячыма. I кожны з тых, хто быў тут пры поўнай свядомасці, з трывогаю пакідаў на месцы, дзе стаяў дом, ужо толькі вуголле і дымныя галавешкі. Ксёндз вяртаўся дадому ўзрушаны, шкадуючы аб неразумнасці свае паствы. Калі адыходзіў Парамон, дык лаяў, трасучы галавою, нешчаслівага Карпу. «Добра дурню: як паслаў, так і выспаўся». Па ўсёй ваколіцы, y простай хаце і ў панскім палацы, доўгі час гаварылі пpa гэтае здарэнне.
        Карпа невядома дзе падзеўся пасля таго страшнага пажару. Знік і ўжо больш не наведваў ні сваіх прыяцеляў, ні цесця, ні жонкі. Рознае пра яго думалі. Адны меркавалі, што ён злыгаўся з ліхадзеямі, якія пераганялі крадзеных коней з Беларусі пад Пскоў ці да Вялікіх Лук. Дык пан паслаў арандара Хаіма на зведы. Іншыя сяляне казалі, што сустракалі Карпу ў роспачы ды ў трапенні і ад іхняга голасу ён, як дзікі, уцякаў y лес.
        Прайшло колькі тыдняў. Шукаючы качак, нейкі паляўнічы з выжлам ішоў ля берага возера Дзень быў нейкі хмарны, хвалі біліся аб бераг. На пяску ля самае вады здалёк убачыў ён чараду груганоў. Стрэліў. Груганы паляцелі і схаваліся ў пушчы. Падышоў бліжэй – і бачыць выкінуты вадою труп, які хваля яшчэ пакрывала пенаю. Адразу ж ён паведаміў y маёнтак. Далі знаць y суд. Цяжка было пазнаць. чыё гэта цела, але вопратка і пярсцёнак на руцэ далі магчымасць аназнаць Карпу.
        Так няшчасны скончыў сваё жыццё. Без малітваў і без ксяндза там жа на беразе труп закапалі.
        Тут лёзны чалавек змоўк.
        – Скажы ж, – просіць пан Завальня, – a што сталася з Агапкаю?
        – Агапка колькі гадоў жыла пры бацьках, ад смутку і спалоху ўвесь час хварэла. Пасля смерці бацькоў і яна згасла, як свечка. Няхай пануе на небе. У сваім дабрачынным і цнатлівым жыцці была яна прыкладам усім кабетам нашае ваколіцы. Хоць было гэта даўно, аднак і цяпер там, дзе яна са слязьмі палівала кветкі, зелянеюць вішні і яблыні, і краскі тыя кожную вясну найпрыгажэй цвітуць, дзяўчаты ў святочныя дні плятуць з іх вянкі і аздабляюць абраз Прачыстае Маці.
        – Чаму ж ты не ажаніўся з ёю, калі яна была ўжо ўдавою? – спытаўся пан Завальыя. – Ты ж яшчэ раней кахаў яе. Меў бы найлепшую жонку. A добрая жонка – скарб найдаражэйшы, бо дзе ў хаце каханне і згода, там і блаславенне Божае. Вось і я жыву сяк-так, дзякуючы Богу, a ўвесь гэты лад y гаспадарцы зрабілі разам з маёю нябожчыцай.
        – Пасля таго смутнага вяселля я прасіў пана, каб дазволіў мне пайсці ў чужую старонку, дзе лягчэй набыць грошы дзеля гаспадаркі ды на падаткі. A яшчэ меркаваў, што, як буду далёка, хутчэй забуду на ўсё тое, што доўга стаяла ў мяне перад вачыма : наводзіла смутак. Я блукаў колькі гадоў па Расіі, ля Ноўгарада і старое Русы. і быў нават пад самым Пецярбургам, увесь час робячы самую цяжкую работу там, дзе вялі дарогі праз багны і дзікія лясы, канаў глыбокія канавы, часам увесь дзень стоячы ў вадзе. Усё гэта, дзякуй Богу, вытрываў і не падарваў здароўя і вярнуўся дадому з грашыма, і тут мне распявалі пра тое страшнае здарэнне з Карпай і пра смерць нешчаслівае Агапкі.
        – А ці жыве Парамон?
        – Памёр без споведзі, і магіла яго ў полі без крыжа.
        – A што, Янка, ці падабаюцца табе нашы простыя апавяданні? Яны праўдзівыя, і іх лягчэй зразумець, чым гісторыі пра даўніх паганскіх багінь і бажкоў, пра якіх ты мне апавядаў. Такую байку ніхто не запомніць, хіба толькі вучоны чалавек.
        – Я люблю такія апавяданні. Шмат y гэтай народнай фантазіі Божае праўды.
        Калі пан Завальня размаўляў са мною, дык між чэлядзі чуваць былі такія словы: «Вот добры так добры, усю ноч бы ні спаў ды слухаў».
        – Ну, будзем жа зараз слухаць,– сказаў Завальня,– што нам раскажа твой таварыш. Але здарэнні з твайго жыцця. Страшныя і цікавыя. —————
        1Маецца на ўвазе старажытная беларуская калядная гульня «Жаніцьба Цярэшкі».
        2Юбілеі рымска-каталіцкая царква адзначае праз кожныя 25 гадоў ад нараджэння Ісуса Хрыста. Юхавічы – сёння вёска ў расонскім р-не.


Падабаецца

   

Не падабаецца

2009–2023. Беларусь, Менск.

ПЛАЧКА

Жаночая міфалагічная постаць, вядомая перважна з тэрыторыі паўночнай і паўночна – заходняй Беларусі. Міфалагічныя аповеды пра П. былі літаратурна апрацаваныя Я. Баршчэўскім і змешчаныя ім у зборніку беларускіх фантастычных апавяданняў “Шляхціц завальня”. Паводле гэтых аповедаў, П. – гэта кабета надзвычайнай прыгажосці, апранутая ў чысцюткі белы строй, але з галавой, пакрытай чорным галаўным уборам, і плячыма, ухутанымі ў чорную хустку.

Часам з’яўлялася ва ўбогім сялянскім, сіроцкім адзенні. На жывых яе блакітных вачах заўсёды блішчэлі слёзы. Такім чынам, усё яе аблічча сімвалізуе жалобу і смутак. Падмацоўваюць гэты вобраз і звычайныя месцы з’яўлення П.: старыя кінутыя дамы, пустыя касцёлы або капліцы, разваліны старых замкаў.

Часам з’яўлялася яна сярод дрэў (часцей – пад бярозамі) або пасярод поля, на пагорках, на беразе Дзвіны. Пакінуты дом, дзе з’яўлялася П., часта быў без вокнаў і без дзвярэй, што ўзмацняла сімволіку замагільнага свету (параўн. дамавіну). Найчасцей яе бачылі пасля захаду сонца, калі яна, сеўшы на камень або на парозе капліцы, жаласна наракала на свій лёс (як, напрыклад: “Няма каму даверыць таямніцу сэрца майго!”) і горка плакала.

Відавочна, апошняя яе асаблівасць і асацыявалася ў народнай свядомасці з яе імем. Слёзы і малітвы П. былі нагэтулькі шчырыя, што ад іх нават уначы растулялася неба, свяціла яснае Сонца, прачыналіся птушкі і звяры. З гэтых слёз утварылася крыніца жывой вады на гары Пачыноўскай на выспе возера Рабло.

Лічылася, што калі нехта ўпершыню нечакана натрапіць на гэтую крыніцу, нап’ецца з яе вады і пры гэтым пазнае П. у сіроцкім адзенні, то стане вешчуном і з вяршыні гары пазнае ўсе таямніцы свету; не пазнаўшы ж яе, не ўбачыць яе ўжо ніколі. Пра П. хадзілі розныя пагалоскі. Некаторыя думалі, што П. – вяшчуння нейкіх няшчасцяў: вайны, паморку або голаду.

Іншым чулася, што гэта няшчасная маці аплаквае сваіх дзетак. А іншым мроілася, што П. – гэта камета, якая з’яўляецца на небе ў выглядзе вогненнай мятлы. Дасведчаныя людзі сцвярджалі, што П. плача на парозе або рэштках забытых святыняў: закінутых могілак; месцаў, дзе заставаліся рэшткі не пахаваных паводле прынятага абраду людзей або волатаў – герояў; месцаў, з якімі звязваліся аповеды пра царкву ці касцёл, што праваліліся пад зямлю (гл. Царкавішча).

З’яўляючыся ў гэткіх месцах, П. звычайна ўпрыгожвала іх вянкамі з палявых красак, нібы ўшаноўваючы памяць нявінна памерлых. Маладзейшыя ж былі ўпэўненыя, што там, дзе з’яўляецца П., абавязкова закапаны вялікі скарб. Магчымая сувязь П. са скарбамі падмацоўвалася аповедамі пра тое, напрыклад, як яна кінула ў шапку няшчаснаму сляпому вандроўніку жменю старадаўніх срэбраных манет з выявай каралёў на адным баку і выявай Пагоні на другім, або пра тое, як асінае гняздо, кінутае дзеля смеху дзецюкамі – шукальнікамі скарбаў у вакно ўбогага старога, ператварылася ў россыпы золата.

Вобраз П., відаць, кантамінаваны, які аб’яднаў у сабе некалькі вобразаў і звязаных з імі міфалагічных сюжэтаў. Найперш звяртае на сябе ўвагу яўная сувязь некаторых уяўленняў пра П. з пашыранымі ў Беларусі павер’ямі, што Бог дазваляе людзям, якія справядліва пражылі на гэтым свеце, праз некаторы час прыходзіць да сваіх малых дзетак або сваякоў і перасцерагаць іх ад розных нягод, раіць, што трэба рабіць, або пакарміць сваіх немаўлятаў.

У пэўным сэнсе гэта родніць П. з непрытомнікамі, хоць вобраз П., намаляваны Я. Баршчэўскім, адрозніваецца ад апошніх рамантычнай узвышанасцю. Можна бачыць у П. і абагульнены вобраз усіх нявінна памерлых або пахаваных без выканання адпаведнага звычаю пахавальнага абраду, як у выпадку са зняволенымі ў кайданах у старадаўнім замкавым склепе або належала непахаваным волатам – героем пад Полацкам.

Сувязь П. са скарбамі таксама невыпадковая. Так, шматлікія беларускія паданні пра захаваныя скарбы звязваюць іх з вобразам прыгожай дзяўчыны або жанчыны. Параўн., напрыклад, легенду “Навасадскае замчышча” і набор матываў: прыгажосць княжны; высокая гара; студня, а паблізу – крыніцы; затопленыя ў студні разам з княжной яе багацці; нявінныя ахвяры варожага нашэсця.

Адпаведны набор матываў знаходзім і ў легендзе “Прыгожая Кінгі”: прыгажосць Кінгі; палац, які праваліўся пад зямлю; гара; выхад Кінгі на вяршыню гары апоўначы; яе сядзенне на камені; куфар з золатам; камень, у які ператварыўся разбойнік, які замахнуўся на Кінгі; просьба Кінгі прынесці ёй кветак (інверсія сітуацыі, калі П. упрыгожвала могілкі). А ў паданні “Скарб” актуалізаваныя два матывы: прыгажосць захавальніцы скарбу і непахаваная адпаведным чынам душа гэтай прыгажуні.

Варта звярнуць увагу і на тое, што паданні пра прыгажуню П. пашыраліся і на сучасную Латвію (згадкі пра яе з’яўленне ў Інфлянтах). Таму можна папярэдне звязваць іх з такімі тапонімамі на тэрыторыі Латгаліі, як Plocini (у крыніцах – Placini, Placeni, Плотина, Плоцини, Плотины, Плотино, Плоцины, Плотини, Plocinie, Placeni), і бачыць у паданнях пра П. вынік балта – славянскай моўна – культурнай інтэрферэнцыі. Параўн. таксама і некаторыя беларускіямікратапонімы: Плаканы Нівы, Плаксіны.

Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/4173

НАЧНІЦА (БАБІЦА, ПЛАЧКА, КРЫКСА)

ГЭТА НАЧНЫ шкодны дух, не даваючы спаць нованароджаным. Звяртаючыся ў кажаноў, гусеніц, птушак, а часам у доўгавалосых жанчын у чорным адзенні, начніцы б’юць, скубаюць дзяцей, даюць ім пасмактаць грудзі, а малако вось — атручанае. Каб усцерагчы дзетак, маці не павінны качаць пустую зыбку, ці пакідаць на двары пасля заходу сонца пяленкі, ці купаць немаўля ў прастаяўшай ноч вадзе.

Але ўжо калі начніца прывязалася, трэба абавязкова абкурваць хату травою «паўночнікам», а на кожнае акно ў хаце пасадзіць некалькі лялек. НАЧНІЦЫ (крыксы) — начныя дэманы. Нападаюць галоўным чынам на нованароджаных дзяцей, да вадахрышча. Гэта нявызначанага выгляду істоты. Часам уяўляюцца ў выглядзе жанчын з доўгімі валасамі ў чорнай адзежы. Начніцамі становяцца пасля смерці жанчыны-ведзьмы, не меўшыя дзяцей.

Ян Баршчэўскі

  • | Печать |

Рейтинг:   / 1

Подробности
Просмотров: 3456

Кароткі
змест Шляхціц Завальня

Кароткі змест апавядання
«
Пра чарнакніжніка і пра цмока…»:

Адзін з падарожных
людзей расказвае шляхціцу Завальню, што ў маладыя яго гады людзі мелі вельмі
дрэннага пана. Яшчэ больш лютым пан стаў, калі сышоўся з чарнакніжнікам і
прадаў душу д’яблу.

У пана быў лёкай Карпа.
Але і ён з нейкага часу не мог дагадзіць пану. Пан яго выгнаў з маёнтка,
аддаўшы ў работнікі заможнаму гаспадару. Працаваць Карпа не ўмеў і не любіў,
быў упартым, таму на яго часта скардзіліся людзі Урэшце пан даў яму колькі
дзесяцін зямлі і пабудаваў хату

Карпа ўпадабаў сціплую,
слухмяную, прыгожую Агапку. Але бацькі не хацелі аддаваць адзіную дачку за
лайдака. Пан па просьбе бацькоў Агапкі і аканома адклаў вяселле на год За гэты
час Карпа павінен быў паказаць, на што ён здатны як гаспадар.

Карпа пайшоў да
чараўніка Парамона. Той даў яму зярнят і сказаў накарміць імі чорнага пеўня.
Певень знясе яйка, якое Карпу трэба цэлы месяц насіць пад пахай. З яйка
вылупіцца маленькая яшчарка. Карпа павінен яе кожны дзень карміць малаком са
сваёй далоні. Праз месяц з яшчаркі вырасце крылаты цмок, які будзе служыць
свайму гаспадару, прыносіць ноччу збожжа, золата, срэбра. Толькі трэба з ім
жыць у згодзе.

З дапамогай цмока Карпа
разбагацеў. Праз год ён накупляў пану падарункаў і прыехаў да яго на добрым кані.
Пан загадаў бацькам Агапкі рыхтавацца да вяселля.

Вяселле Карпы і Агапкі
было нярадасным. Калі яно перайшло ў дом Карпы, то гасцей стала апаноўваць
незразумелая трывога. На вяселле з’явіўся Парамон. Акімь Грышка прыгадалі
чараўніку, як калісьці ён назваў іх вінаватымі ў крадзяжы палатна, хоць гэта
была няпраўда. Парамон, помсцячы, прымусіў аднаго граць, а другога скакаць да
поўнай знямогі.

Пасля вяселля Карпа
яшчэ больш разбагацеў, зажыў па-панску. Аднак быў увесь час неспакойны, пачаў
знікаць на некалькі дзён. Да Агапкі стаў з’яўляцца малады чалавек. Ён
прапаноўваў ёй золата, сваю службу, дапамогу. Калі жанчына памінала Бога ці
хрысцілася, чалавек знікаў.

Агапка паслала ў вёску
па бацькоў, каб тыя параілі, што ёй рабіць. У хаце пачало адбывацца неверагоднае:
скакалі і падалі рэчы, з вакон і ад сцен ляцелі камяні.

Карпа, калі даведаўся,
што дзеецца ў яго адсутнасць, пайшоў да Парамона, але на гэты раз чараўнік яму
не дапамог.

Прыехаў Карпаў дом
свянціць ксёндз. Аднак, калі ён са свянцонай вадой хацеў наблізіцца да сцен,
дом імгненна ахапіла полымя.

Карпа пасля пажару
знік. Праз нейкі час яго мёртвага знайшлі ў возеры. Агапка перайшла жыць да
бацькоў, доўга хварэла. Пасля смерці бацькоў згасла, як свечка.

Кароткі
змест апавядання «Вужыная карона»:

Пан прыслаў загад
свайму лоўчаму праз тры дні прынесці ў двор «пару глушцоў, дзве пары цецерукоў
і колькі курапатак». Цэлы дзень прахадзіў Сямён у лесе, аднак нічога не
ўпаляваў. Баючыся, каб пан не абвінаваціў у гультайстве, падумаў пра сябе, што
пакланіўся б цяпер і нячысціку.

Раптам выбег аднекуль
чорны сабака са страшнымі вачыма. Потым выйшаў з гушчару пажылы чалавек.
Чалавек параіў Сямёну ісці ўвечары на Лысую гару. Па дарозе нічога не баяцца і
нічаму не здзіўляцца. Раніцай на схіле гары ён сустрэне сярод мноства вужоў
Вужынага Караля. Трэба паслаць перад ім белую хусцінку, укленчыць і пакланіцца.
Вуж скіне на хустку сваю Залатую Карону. З гэтага часу Сямёну будзе дапамагаць
чорны сабака.

Лоўчы зрабіў усё так,
як яму сказаў незнаемы стары.

Усе дзівіліся з
паляўнічага шчасця і спрыту Сямёна. Хутка па ваколіцы пайшла пагалоска, што
Сямён чараўнік.

Аднойчы Сямён ідучы на
паляванне, сустрэў Марысю. Дзяўчына даўно вабіла лоўчага. Вырашыў ён спытаць,
ці падабаецца ёй. Марыся адказала, што баіцца чараўнікоў, а людзі кажуць, што
Сямён чаруе. Каб пераканаць дзяўчыну ў тым, што не знаецца з нячыстай сілай,
Сямён пацалаваў крыжык. I як толькі гэта зрабіў, з травы падняў галаву
велізарны вуж, спалохаўшы Марысю. Сямён выцеў вужа камнем. Потым з’явіўся чорны
сабака, загаўкаў і знік.

Сямён у гэты дзень
нічога не ўпаляваў, а прыйшоўшы дадому, убачыў, што Вужыная Карона ўжо не
залатая. Замест золата — два пажоўклыя бярозавыя лісточкі. Чорны сабака больш
не сустракаў лоўчага ў лесе і паляўнічае шчасце назаўсёды здрадзіла Сямёну.
Доўга дома, у гасцях чалавеку дакучалі вужы: не баючыся нічога, з’яўляліся
перад ім.

Кароткі
змест апавядання «Ваўкалак»:

Недалёка ад горада
Невеля жыў селянін па імені Марка. Яго ніколі не бачылі вясёлым. Калі пыталі,
чаму ён увесь час маркотны, Марка адказваў, што шмат пакутаваў і нішто яго ўжо
не цікавіць.

Вось якая гісторыя яго
жыцця.

Некалі і ён быў вясёлы,
любіў кірмашы і забавы. Спадабалася яму дзяўчына. Усё было спачатку добра, бо
яна Марку адказвала ўзаемнасцю.

Шмат каму падабалася
Алена. Хацеў узяць яе за жонку Ілля, які быў у ласцы ў пана. Аднак сватоў
Аленіны бацькі не прынялі. Тады Ілля дамогся свайго праз пана.

Марка на жарцікі і
кепікі, што ў яго адбілі нявесту, адказваў: «…Нядоўга Ілля мецьме панскую
ласку, а грошы, сабраныя ашуканствам і крадзяжом, шчасця не дадуць…»

Ілля за гэта вырашыў
адпомсціць.

У час вяселля Марку
запрасіў выпіць кілішак гарэлкі дудар Арцём. I Марка набыў выгляд ваўка, бо
гарэлка была чараваная. Уцёк ад людзей, бо нават свойская жывёла палохалася яго
выгляду.

Доўга блукаў ён у
абліччы страшнага звера, але з чалавечымі думкамі і пачуццямі, з памяццю пра
мінулае. Шукаў птушыная гнёзды, лавіў зайцоў, каб пракарміцца. Да людзей
падыходзіць баяўся.

У нядоўгіх снах
вярталася да Маркі шчаслівае мінулае. Пачала ў ім расці нянавісць да людзей.
Вырашыў шкодзіць ім ва ўсім, як яны шкодзяць адзін аднаму пры зручным
выпадку… Надалася нагода адпомсціць Арцёму. Той араў поле, а непадалёку ад
лесу яго малая дачка пасвіла гусей. Марка выскачыў з лесу, схапіў дзяўчынку і,
аднёсшы яе ў глыб лесу, кінуў там.

Аднак не доўга цешыла
Марку помста. Напаў на яго нязносны сум, зразумеў ён, што помстаю не супакоіш
пакуты. Не давалі спакою бацькаўская роспач, плач пакінутай у лесе дзяўчынкі
.Марка шукаў дзяўчынку, але не знайшоў.

Аднаго разу ён
падслухаў размову знаёмых людзей. Тыя, згадваючы яго лёс, гаварылі пра
чараўніцу Аксіню, якая лёгка ператварае людзей у звяроў і зноў вяртае ім
чалавечае аблічча.

Доўга блукаў Марка па
дзікіх пушчах і дарогах. Ранкам на паляне сустрэў котку, якая весела лавіла
матылёў. Хацеў схапіць яе і разарваць, ды яна ператварылася ў сароку і
паляцела. Сарока прывяла Марку да самотнай хаціны, на якой і вакол якой было
мноства катоў.

Ісці да чараўніцы
Аксіні Марка не адважыўся, вырашыў прычакаць яе ля хаціны. Калі сонца схавалася
за лесам, усе каты пабеглі на луг і пачалі зрываць зубамі нейкую траву і ўраз
ператварыліся ў дзяўчат. Сарваў і ён гэтую траву, таксама набыў чалавечы
воблік. Шчасце яго доўжылася толькі да поўначы. У поўнач дзяўчаты сталі катамі,
а Марка — ваўкалакам.

Прычакаў Марка
наступнага вечара, зноў стаў чалавекам. Адна з дзяўчат-котак сказала, што
ненавідзіць ваўкоў, бо праз іх стала няшчаснай. Калісьці яе, як пасвіла гусей,
схапіў воўк і занёс у лес. На плач прыляцела чорнай птушкай Аксіня і забрала ў
сваю хаціну. Дзяўчына праклінае Марку, гаворачы, што лепш бы ён разарваў яе
тады.

Марка кінуўся бегчы
куды вочы глядзяць, зноў несучы з сабой страшны ўспамін.

Блукаючы без адпачынку,
Марка натрапіў на сустрэчу ксяндза з сялянамі. Пачуў, як павучаў ксёндз, каб
жылі між сабою ў згодзе і ніколі не думалі пра помсту.

Марка вырашыў не толькі
не шкодзіць людзям, але нават старацца ім служыць і дапамагаць. Можа, тады і
над ім Бог злітуецца.

Праз нейкі час ён
набрыў на Алену, былую сваю каханую. Яна жала, а на мяжы спаў яе маленькі сын.
Раптам з лесу выскачыў воўк і схапіў дзіця. Марка дагнаў ваўка, адабраў
хлопчыка і прынёс да маці, якая ад гора знепрытомнела.

Пасля гэтага Марку
ахінулі «нейкае прыемнае пачуццё і ціхамірнасць». Ён лёг пад дрэвам і заснуў.
Вярнуўся ў сне ў сваю шчаслівую маладосць. Убачыў Ганку, дачку Арцёма, потым
сустрэў Волата…

Прачнуўся Марка
чалавекам. Спачатку баяўся крануцца з месца, каб не развеяліся салодкія мроі,
не верыў, што жахлівае жыццё скончылася.

Кароткі
змест апавядання «Плачка»:

Сляпы Францішак
расказвае пра дзіўную кабету, якую бачылі ў розных мясцінах Беларусь Кабета тая
незвычайна прыгожая. «Вопратка яе — белая, яе снег, на галаве — чорны ўбор, і
чорная хустка накінута на плечы. Твар хоць і смуглы ад сонца і ветру, але гожы
і паглядны, вочы жывыя і заўсёды блішчаць на іх слёзы. Яна з’яўляецца найчасцей
у пакінутых дамах, у пустых касцёлах і на руінах».

Каля Полацка ў пустую
хату, пачуўшы у ёй журботны спеў, зайшоў «убогі сляпы, якога вёў маленькі
хлопчык», прасіць міластыню. Пасярод хаты з’явілася кабета, кінула жменю
сярэбраных манет сляпому ў шапку і знікла. На тых манетах з аднаго боку былі
выявы каралёў, а з другога — Пагоня.

Бачылі, што жанчына
плакала, седзячы на парозе пустой каплічкі каля Віцебска.

Рознае думалі людзі пра
Плачку. Адны баяліся, што яна вяшчуе нейкае вялікае няшчасце, другія звязвалі
з’яўленне жанчыны з закапаным скарбам.

У адной вёсцы жыў бедны
стары, які шмат пабачыў свету. Ён гаварыў такія словы: «Браты! Слёзы і
нараканні гэтай жанчыны абяцаюць вам не золата і срэбра, кабета плача на парозе
забытае вамі святыні. Вы думаеце толькі пра багацце, а вас чакаюць беднасць і
пакуты».

Маладыя пайшлі ноччу
шукаць скарб на тым месцы, дзе сядзела Плачка. Адкапалі толькі спарахнелыя
дошкі ды чарапы. Там, дзе яны капалі, некалі былі могілкі. Ідучы ў вёску,
убачылі Плачку, але яна ўмомант прапала. Засталося толькі вялікае асінае
гняздо. Моладзь вырашыла злосна пажартаваць над старым — укінуць праз акно ў
хату гняздо з восамі. Аднак перад старым рассыпалася золата. З’явілася Плачка і
сказала: «Бяры палову гэтага золата сабе, а другую — раздай убогім. Бог
дапамагае маім пакутным дзецям».

Пан М. у Інфлянтах
загадаў аканому збіраць людзей і пачынаць капаць на замкавых руінах, дзе пасля
захаду сонца залівалася слязьмі Плачка. Аканом паспрабаваў давесці, што жанчына
аплаквала смерць нейкіх нешчаслівых дзяцей, а пра схаваныя скарбы не
ўспамінала. Аднак пан не стаў слухаць. Адкапалі мураваны склеп, поўны шкілетаў
у розных паставах. Косці рук і ног — у цяжкіх кайданах.

Кайданы, як памятку
старажытнасці, пан забраў у маёнтак, а косці людзі пахавалі на бліжэйшых
могілках.

Шукалі захаваны скарб
каля Полацка. Выкапалі шкілет, грудзі якога закрываў жалезны панцыр, а чэрап —
жалезны чалом-шышак. Вырашылі шкілет пакінуць, а даспехі і меч забраць з сабой.
Аднак пры святле маланкі ўзняўся над скарбашукальнікамі Волат у жалезным
панцыры, трымаючы агнёвы меч. «Нікчэмныя людзі! Золату і срэбру прадалі вы свае
душы. Думаючы адно пра багацце, вы зняважылі прах Героя.,.», — гнеўна сказаў
Волат.

На Пачаноўскай гары са
слёз Плачкі ўтварылася крыніца жывой вады. Падыходзяць людзі да крыніцы і
бачаць побач з ёй сіраціну, але не пазнаюць у ёй Плачку. Некаторыя ўвогуле
нічога не заўважаюць. Як тлумачыць сляпы Францішак, людзі шукаюць выгод, поўныя
пыхі, яны не пазналі яе, хоць яна па ўсім краі з’яўляецца ў адным вобліку.

Кароткі
змест апавядання «Сын Буры»:

Сляпы Францішак
расказвае пра сваю сустрэчу з дзіўным пілігрымам, які называў сябе Сынам Буры.

У час буры гэты чалавек
не хаваўся ад дажджу і ветру. Здавалася, што грымоты і маланкі не палохалі яго,
а забаўлялі. У гаворцы ён прызнаўся, што любіць слухаць шум ветру, любіць
глядзець на хвалі чорных хмар і на пажары перуноў. Імя сваё патлумачыў
наступным чынам: «Няма тут нічога дзіўнага. У багатым палацы, абкружаны
мноствам лёкаяў і лісліўцаў, жыве Сын Шчасця. Ён ясны і халодны, як кавалак
золата, з пагардай пазірае на сваіх падданых, якія мусяць, як пчолы, дзеля яго
выгоды і ўцехі збіраць па лугах мёд. У хаце, пад саламянай страхою, жыве Сын
Цярпення. Гэты ўсім сэрцам прывязаўся да таго кутка зямлі, які корміць яго і
апранае. Я — Сын бацькоў, гнаных Бураю і Неспакоем. Мой бацька не разарваў
жалезных кайданоў, якія колькі год упіваліся ў яго рукі і ногі. Несканчоныя
слёзы і нараканні маці маёй, калі быў яшчэ ў яе ўлонні, паўплывалі на ўсю маю
натуру…»

Плачка спаткала Сына
Буры каля беднай хаціны яго бацькоў. Была яна ў сукенцы вясёлкавых барваў і з
кветкамі на галаве. Яна паказала юнаку далёкі свет, над якім пад аблокамі
кружаць арлы. Вырашыў ён пабачыць, што дзеецца на свеце, высока і далёка
ляцець. З таго часу і блукае па зямлі.

Мастацкія
асаблівасці

«Сярод беларускага
народа захоўваюцца яшчэ і цяпер некаторыя паданні даўніх часоў, якія
пераходзячы ад чалавека да чалавека, зрабіліся такія ж цьмяныя, як і міфалогія
старажытных народаў… У іх (жыхароў паўночнай Беларусь — Т. Г.) фантазіях
увесь час блукаюць нядобрыя духі, якія, аднак, служаць злым панам, чараўнікам і
ўсім непрыяцелям простага люду.

Я нарадзіўся там і
вырас, іх скаргі і журботныя апавяданні, як гоман дзікіх лясоў навявалі на мяне
заўсёды змрочныя думкі і з дзяцінства былі маёй адзінай марай.

Некаторыя з гэтых
родных успамінаў я прыгадаў у баладах… Балады былі пачаткам таго, пра што я
меў намер сказаць падрабязней.

Я не пераймаю формаў,
якія любілі пісьменнікі англійскія, нямецкія або французскія; лічу, што
чужаземнае не будзе пасаваць негаваркому жыхару Беларусь Узяў я форму з самой
прыроды».

Ян Баршчэўскі. Колькі
слоў ад аўтара. Пецярбург, 1844

«Тое, што піша пан Баршчэўскі
прозай, не датычыць непасрэдна ні гісторыі, ні літаратуры, ні мовы Беларусі,
але мае сувязь з рэччу больш важнай, а менавіта з духам і паэзіяй народа,
адкуль выйшлі і гісторыя, і літаратура, і мова. Ухапіўся ён за самую жыццёвую
аснову і вырашыў паказаць у мастацтве вялікі народны вобраз. Ён мае перад сабою
народ, часта з усёй прывабнасцю ягоных яшчэ паганскіх фантазій, якія
апраменьвае сваім, так бы мовіць, беларускім гафманізмам (ад Гофман — прозвішча
нямецкага пісьменніка-рамантыка. — Г. Г.)… У гэтых апавяданнях… толькі адно
ядро належыць простаму народу, увесь малюнак — фантазія аўтара, сатканая на
аснове нацыянальных колераў… Пан Баршчэўскі не збіральнік паданняў, але іх
выразнік у мастацтве».

Рамуальд Падбярэскі.
Беларусь і Ян Баршчэўскі. Пецярбург, 1844

«Шляхціц Завальня…»
складаецца з асобных апавяданняў. Разам з тым гэта кампазіцыйна цэласны твор,
бо ўсе расказаныя рознымі людзьмі гісторыі яднаюць паміж сабой вобразы шляхціца
Завальні, які ўжо нямала пажыў на свеце, і яго маладога пляменніка. Пры ўсёй
непадобнасці сюжэтаў апавяданняў — яны тэматычна блізкія, заснаваныя на
народных паданнях, легендах, павер’ях, прымхах.

Формы ўзаемадзеяння Я.
Баршчэўскага з вуснай народнай творчасцю вельмі разнастайныя. Аўтар звяртаецца
да фальклорных сюжэтаў і матываў, вобразаў і ўяўленняў, сродкаў тыпізацыі і
ўмоўнасці. Аднак «Шляхціц Завальня…» наколькі фальклорны твор, настолькі і
арыгінальны, індывідуальна-аўтарскі.

Аўтар заклікае свайго
чытача быць добрым і спагадлівым, жыць па справядлівасці і сумленню, не чыніць
нікому зла. Да гэтага праз цяжкія выпрабаванні і пакуты прыходзіць герой
апавядання «Ваўкалак». Пра гэта не аднойчы гаворыць у сваіх каментарыях да
пачутых гісторый шляхціц Завальня.

Я. Баршчэўскі дзеліць
людзей не на багатых і бедных, а на добрых і злых. Злым можа быць як пан, так і
лёкай яго ці селянін (героі апавяданняў «Ваўкалак», «Пра чарнакніжніка і пра
цмока.,.»). Разам з тым у асобных апавяданнях гучыць тэма сацыяльнай няроўнасці
(«Белая сарока», «Сын Буры»).

  • Рассказ плаха краткое содержание
  • Рассказ платонова юшка читать полностью
  • Рассказ платонова сухой хлеб
  • Рассказ платонова река потудань читать
  • Рассказ платонова разноцветная бабочка