БАБА ЯГА (ЯГІНЯ, ЮГА)
У беларускай міфалогіі дэманічны вобраз ведзьмы; у казачным фальклоры — адзін з антаганістаў галоўнага героя, характэрны вобраз усходнеславянскіх чарадзейных казак, але таксама і чароўны дапаможнік. У казках Баба Яга заўсёды зьвязана зь лесам, дзе знаходзіцца яе жытло, звычайна акружанае плотам з чалавечымі чарапамі.
Казачнае апісаньне вобраза Бабы Ягі адно з найбольш распрацаваных, сталых і папулярных у чарадзейнай казцы. Казка малюе яе як пачварную, раскудлачаную старую, часта з касьцяною нагою (што, магчыма, адлюстроўвае яе сувязь з пахавальным абрадам альбо абрадам ахвярапрынашэньня). Заўсёды яскрава падкрэсьліваюцца яе рысы жаноцкасьці: вялікія грудзі, шматлікія дочкі ды інш.
У казцы Баба Яга часта займае варожую, непрыязную пазыцыю да героя і да людзей увогуле. Яна адчувае чалавечы пах, што падкрэсьлівае яе паходжаньне з розных сьветаў. Баба Яга з’ядае людзей. Аднак існуюць казачныя варыянты, дзе яна выступае як галоўны чарадзейны памочнік героя. Дасьледнікі па-рознаму падыходзілі да разгляду вобраза казачнай Бабы Ягі.
У ёй бачылі гаспадыню дзікай лясной жывёлы, уладальніцу замагільнага сьвету, валадара памерлых. Зь іншага боку, яе вобраз разглядаюць як адлюстраваньне рытуальнага вобраза кіраўніка ініцыяцыйных абрадаў. Гістарычныя параўнаньні з апісаньнем хецкага пахавальнага абраду падмацоўваюць гэтую думку. Зь цягам часу адзіны прататып з прычыны заняпаду паганства і выраджэньння практыкі трупаспальваньня падвойваецца на асобныя складнікі: Яга-памочніца і Яга-ведзьма, людаедка.
Зь перажыткамі крэмацыі асацыюецца Яга-драпежніца, што чыніць жывым толькі шкоду. Этап трупапалажэньня адбівае Баба Яга, якая напачатку паўстае ў абліччы нябожчыка ў дамавіне хатцы (параўн. «нос у паталок урос»), яна аказваецца продкам-апекуном, часам сваячкай па мацярынскай лініі. Магчыма, вобраз Бабы Ягі ўзыходзіць да першапродка па жаночай лініі, зь якім быў зьвязаны акт перадачы герою памочніка або чароўнага прадмета ў час ініцыяцыі.
Ёсьць падставы бачыць у Бабе Яге «архетып вышэйшай жаночай істоты, што ўвасабляе псіхалягічнае ўсведамленьне зьмены пакаленьняў, пераадоленьня ўлады часу, бессьмяротнасьці ці нават архетып маці-прародзічкі» (Н. Піліпенка-Фрыцак). Некаторыя вучоныя на падставе лінгвістычных дадзеных канкрэтызуюць міфалагічнага прататыпа Бабы Ягі ў вобразе зьмяі, бо зьмяя («аднаногая», як і Баба Яга) мае хтанінкы характар і з прычыны гэтага мае непасрэднае дачыненьне да царства памерлых.
Элемэнт «-яга» і яго варыянты маглі ўзыходзіць да вялікага этымалагічнага гнязда, зьвязанага з і.-э. коранем *egh(i)- «зьмяя». Іншыя схіляюцца да думкі, што Баба Яга мела выгляд ппгушкі. Яны зыходзяць з факта наяўнасьці курынай лапкі ў яе хатцы, а таксама зь яе аблічча: вочы, як у птушкі, разьмешчаныя з двух бакоў твару, нос доўгі — «вачамі гусей ў полі пасе, а носам у печы варочае».
У адной з казак царыца над усімі птушкамі ператвараецца ў дзяўчыну і выходзіць замуж за Івана-салдата. У лесе жывуць дзьве яе сястры — дзьве Бабы Ягі. Такія факты падтрымліваюць вельмі старажытнае разуменьне Бабы Ягі як жаночага прыроднага боства, якое бярэ шлюб з героем і дапамагае яму (сюжэт пра «бяздадную нявесту»).
Але беларуская міфалогія рэпрэзентуе Бабу Ягу не толькі і нават не столькі як казачны пэрсанаж. Фальклорныя матэрыялы XIX ст., сабраныя ў Бедарусі, сьведчаць, што ў ёй бачылі дэманічную істоту, якая як бы на самой справе жыве ў лесе і з’яўляецца гаспадыняй усіх ведзьмаў. Таксама як і ў казцы, у яе жахлівае аблічча і касьцяная нага або замест ног жалезныя таўкачы. Яна можа ламаць нагамі-таўкачамі лес (падобна да Лесавіка), мятлою ганяць вецер.
Падкрэсьліваюцца яе рысы зласьлівай чараўніцы. Лічылася, што яна і яе ведзьмы пажыраюць душы людзей. Лётае яна ў ступе, на мятле, лапаце, граблях ды інш. У гэтым вядзьмарскім вобразе Бабы Ягі ўжо адчуваюцца некаторыя рысы сярэднявечных паданьняў аб ведзьмах (напрыклад, палёты Бабы Ягі на Лысую Гару на шабаш).
Дэманічны вобраз Бабы Ягі блізкі да заходнеславянскага вобраза «лясной бабы» — польск. jezda, чэш. jezinka (што параўноўваюць са стара-сэрб. jeza «морасьць, хвароба»).
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/93
Аж на другi вечар зноў зьяжджаюцца госьцi, яна раскусiла другi гарэх, дастала зь яго сукню, як зоркi на небе, убралася i пайшла. Матка яго яе пабачыла, зноў таксама зрабiла. Тая назаўтра прачнулася, але што-ж зробiш? Заплакала зноў i пайшла. Iдзе, аж спатыкае нейкую старую бабу. Тая падыйшла да яе i пытае:
— Чаго ты, доньку, плачаш?
— Так i так; парадзь мне, бабка, што мне рабiць, я яго ад сьмерцi ратавала, а ён мяне забыў, хоць мы ўжо пажанiўшыся былi.
Тады бабка кажа:
— Убярыся ты ў кепскае адзеньне, напiшы лiст, занясi i палажы пад люстэрка, дзе ён чэшацца, а ўвечары ўбярыся i iдзi. — Яна так i зрабiла.
У вечары раскусiла яна гарэх, дастала сукню, як сонца, апранула на сябе i iдзе. А ён, прачытаўшы лiст, успомнiў яе, засмуцiўся моцна, выйшаў на вулiцу i стаў пiльнаваць. Пастаяў крыху, аж бачыць — iдзе. Пацалаваў яе, перапрасiў i йдуць разам да хаты, а людзi дзiвяцца, што гэта за яснасьць такая, аж вiдна, як удзень. Увайшлi, яна пакланiлася бацьком, расказалi, што было i, замест вясельля, зрабiлi толькi вялiкi баль.
На гэты баль i мяне клiкалi, казалi, каб я iм паказаў камэдыю, а я iм сказаў, каб мне далi шкляныя боты, з масла капялюш i папяровы сурдут. Музыка то зайграла, я хацеў пайсьцi танцаваць, але шкадаваў, каб не пабiлiся боты, ськiнуў iх i ўцёк, бо хацеў паказаць дома, што гэта за штука. Iшоў, iшоў, аж ноч занялася, лёг каля каменя начаваць. Дождж як пайшоў, чыста сурдут размок, я схапiўся i далей, а тут сонца як прыгрэла, капялюш растапiўся на галаве. Абуў боты шкляныя i iду, аж спаткнуўся на камень, а яны — дзын-дзын i пабiлiся. Тады я давай ужо йсьцi босы: iшоў, iшоў, прыйшоў на свой пасеў i тутка сеў. Байку вам сказаў, усё роўна як зьвязаў, а тыя ўсё жывуць, мёд вiно п’юць, мне затое, што стуль уцёк — не даюць.
БРАТЫ-ПАЛЯЎНIЧЫЯ
Жылi-былi ў вадной вёсцы стары iз старою. Было ў iх тры сыны.
Слаўныя гэта былi хлопцы й добрыя работнiкi. Але найбольш за ўсё любiлi яны на паляваньне хадзiць.
Ды вось бяда: не шанцавала iм на паляваньнi. Бывала, што цэлы дзень па лесе ходзяць, а на вячэру нiчога i ня прынясуць.
«Вiдаць, зьвялiся зьвяры ў нашых лясох, — думаюць браты, — трэба было-б хiба нам куды-небудзь глыбей у пушчу падацца».
Вось аднаго разу пайшлi яны ўсе трое ў лес. Хадзiлi, з купiны на купiну пераскаквалi, па балотах i мхох адзiн за адным прабiралiся i не заўважылi, як ад дому далёка адыйшлi i з дарогi зьбiлiся.
Глядзяць браты — глухi лес кругом, нi дарожкi нiдзе, нi сьцяжынкi.
— Пойдзем, браты, куды вочы глядзяць, — кажа старэйшы брат.
I падалiся браты-паляўнiчыя проста цераз пушчу…
Доўга яны шлi, i вось прыходзяць, нарэшце, да вялiкага каменя. Iдзе ад таго каменя далей у лес сьцяжынка, а на каменi напiсана:
«Гэта сьцежка вядзе ў Вахрамеева царства. Шмат у тым царстве i зьвяроў i птушак, ды толькi паляўнiчыя туды па адным хадзiць павiнны».
— Ну, браты, здаецца, нам пашанцавала, — кажа старэйшы брат. — Пайду я першы ў Вахрамеева царства, паспрабую шчасьця. А вы мяне тут чакайце. Калi праз тры днi не вярнуся, — iдзеце мне на дапамогу.
Малодшыя браты згадзiлiся. Селi яны пад елкай, агонь расклалi, а старэйшы брат падаўся па вузкай сьцежцы ў лес.
Iдзе ён, а лес кругом гусьцейшым робiцца, усё цямнейшьм. I раптам выбягае на сьцежку вялiзны леў.
Схапiў старэйшы брат свой самастрэл, прыцэлiўся, а леў i кажа яму:
— Не забiвай мяне, паляўнiчы! Я дам табе за гэта сваё маладое дзiцянё. Прыйдзе час — яно табе ў бядзе дапаможа.
I выходзiць на сьцежку маленькае львянё. Зьдзiвiўся паляўнiчы.
— Добра, — кажа — ня буду цябе бiць.
I пайшоў далей, а львянё ўсьлед за iм пабегла. Прайшоў старэйшы брат крыху i бачыць — выходзiць на сьцежку вялiкi мядзьведзь.
Прыцэлiўся паляўнiчы, а мядзьведзь i кажа яму чалавечым голасам:
— Не забiвай мяне, чалавеча! Вазьмi лепш з сабою маё дзiцянё. Прыйдзе час — яно табе ў бядзе дапаможа.
I выходзiць з хмызьняку маленькi калматы мядзьведзiк.
Згадзiўся паляўнiчы й далей пайшоў, а мядзьведзiк зь львянём сьледам за iм бягуць.
Прайшоў крыху, а перад iм на сьцежцы вялiзны воўк стаiць. Зубы шчэрыць, вочы агеньчыкамi гараць.
«Ну, гэтага то ўжо застрэлю», — думае паляўнiчы.
А воўк просiцца ў яго:
— Пашкадуй мяне, паляўнiчы! Вазьмi лепш з сабою маё дзiцянё. Яно табе будзе час — у бядзе дапаможа.
I дае ён паляўнiчаму маленькага ваўка.
Iдзе паляўнiчы далей, а за iм трое зьверанят бягуць.
Настраляў паляўнiчы рознай дзiчыны, увечары адпачыць пад хвойкаю сеў. Расклаў агонь, пачаў дзiчыну смажыць.
«Павячэраю, — думае, — тады да братоў вярнуся i рэшту дзiчыны iм занясу».
Раптам зашумелi дрэвы, захiсталi вяршынямi. Сьвiст i грукат па лесе пайшоў.
Глядзiць паляўнiчы — ляцiць празь лес мiж дрэў Баба-Яга. Валасы матляюцца, спаднiца надзiмаецца, сама ў ступе сядзiць, памялом паганяе. Прыляцела й апусьцiлася недалёка каля агню.
— Фу! фу! — кажа. — Нешта вельмi-ж тут смажаным мясам пахне.
А паляўнiчы адрэзаў кавалак мяса ды й падае ёй.
— На, — кажа, — бабка, зьеш.
— Не, хлопча, — адказвае Баба-Яга. — Я да цябе падыйсьцi баюся. Бачыш ты, якiя каля цябе страшныя зьвяры сядзяць. Дай ты мне па пяць валаскоў iз сваей галавы ды з галоў тваiх зьвяроў, — тады я да цябе блiжэй падыйду.
Засьмяяўся паляўнiчы, даў ей пучок валаскоў, а Баба-Яга ўзяла валаскi i дзьмухнула на iх. I ператварыўся раптам старэйшы брат у вялiкi асмалены пень, а зьвяры — у пянькi крыху меншыя.
Баба-Яга тымчасам зарагатала, села ў ступу i назад паляцела.
Вось сядзяць малодшыя браты каля агню, чакаюць старэйшага. Тры днi мiнаюць — не варочаецца старэйшы брат.
— Трэба да яго на дапамогу йсьцi. Вiдаць, нешта нядобрае зь iм здарылася, — кажуць браты.
I пайшоў сярэднi брат старэйшага шукаць.
I здарылася зь iм усё тое-ж, што i iз старэйшым.
Застаўся ля каменя адзiн малодшы брат. Тры днi чакаў ён старэйшых. Потым ня вытрымаў — пайшоў iх шукаць.
Iдзе ён па сьцежцы, а дрэвы перад iм гольле апускаюць, дарогу загароджваюць. Шэпча яму лiсьце:
— Ня йдзi далей, бяда будзе!
— Не баюся нiчога, — адказвае малодшы брат, — вiдаць, з братамi маiмi й запраўды тут бяда здарылася. Хто-ж выратуе iх, калi ня я?
Iдзе малодшы брат па сьцежцы. Адзiн за адным яму па дарозе зьвяры трапляюцца, дзяцей сваiх яму аддаюць. А дрэвы шумяць жаласна, галiнкi скрыпяць журботна:
— Вярнiся, паляўнiчы, чакае цябе сьмерць лютая!
Сьмяецца паляўнiчы й далей iдзе.
Прыходзiць ён на палянку. Сеў, агонь расклаў. Глядзiць — побач два вогнiшчы патушаных, а вакол пнi асмаленыя стаяць.
«Цi ня тут толькi мае браты сядзелi?» — думае паляўнiчы.
I раптам чуе — шум, сьвiст, дрэвы гнуцца, кусты да зямлi сьхiляюцца, ляцiць Баба-Яга ў ступе, валасы матляюцца, спаднiца надзiмаецца, сама памялом сьлед замятае.
Прыляцела Баба-Яга, апусьцiлася на палянку.
— Добры дзень, хлапчына!
— Добры дзень, бабка, — адказвае паляўнiчы.
— Што гэта ў цябе так смачна смажаным пахне?
— Вазьмi, бабка, паеш, — кажа паляўнiчы i падае ёй кавалак мяса.
А Баба-Яга адказвае:
— Не, сынок, баюся я тваiх зьвяроў. Дай ты мне пяць валаскоў iз сваей галавы ды па пяць валаскоў iзь зьверанят, — тады падыйду.
— О, не, бабка, не на таго натрапiла, — адказвае паляўнiчы. — А ну, зьвераняткi мае, дапамажыце мне з бабкай паквiтавацца.
Кiнулiся зьвераняты на Бабу-Ягу.
Львянё яе за горла хапае, ваўчанё — за ногi, мядзьведзянё лапамi камечыць.
Напужалася Баба-Яга, запiшчэла, закрычала, загаласiла. А паляўнiчы й кажа:
— Цяпер я ведаю, што з маiмi братамi здарылася. Гэта твая работа. Кажы, што ты зь iмi зрабiла, а не, дык мае вартаўнiкi цябе жывую зьядуць.
Бачыць Баба-Яга, што няма рады ёй. Дзьмухнула яна на пнi — ажылi старэйшыя браты, ажылi й iхныя зьвяры.
Накiнулiся трое львянят, трое ваўчанят i трое мядзьведзянят на Бабу-Ягу i разарвалi яе на кавалкi.
Пачалi з таго часу браты сьмела ў пушчу на паляваньне хадзiць. Шмат дзiчыны ў ёй стралялi, шмат зьвяроў лавiлi, i добра жыць сталi.
Аднойчы ў цёмным лесе, у хатцы на курачай лапцы сядзелі пры стале і гулялі ў шашкі Баба-Яга – касцяная нага і Цуда-Юда паганае.
Праўду сказаць, мухлявалі больш, чым гулялі – тры галавы Цуды-Юды так саплі, што перамешвалі чорныя шашкі з белымі і здзімалі іх з дошкі. Бабуся Ягуся не адставала – спрытна хапала фігуркі праціўніка і хавала іх у сваіх лахманах. Праз гэта яны бясконца сварыліся і намагаліся давесці адно аднаму, што гулец насупраць і ёсць сапраўдны гад печаны.
Сонечная казачка
Гулялі дзень, гулялі два – на трэці стаміліся, стала не цікава. Засумавалі. Бабуся Ягуся наварыла супу з мухамораў. Пад’елі – але не павесялелі. Запарылі гарбату з гадзючай цыбулі, папілі – радасней не стала. Пачалі думаць, чым яшчэ сябе заняць.
Раптам у небе загуло, і над хаткай праляцеў самалёт.
– Разлёталіся, – сцяўшы зубы на ўсіх пашчах, прасычэла Цуда-Юда. – За гэтымі самалётамі ў неба не падняцца, як бачыш саб’юць!
– І не кажы, – згодна заківала галавой Баба-Яга. – Ужо і я асцерагаюся лятаць! Неяк трапілася на дарозе аднаму летаку – ледзь адбілася памялом. Яму толькі крыло падрапала, а я памяло зламала – напакутвалася, пакуль наладзіла.
– Тут засумуеш! – у адзін голас уздыхнулі Баба Яга і Цуда-Юда.
Раптам у вачах Бабусі-Ягусі заскакалі чэрці.
– Прыдумала! – закруцілася яна на касцяной ножцы. – Будзем конкурс ладзіць! От павесялімся!
– Які такі конкурс? – здзівілася Цуда-Юда і натапырыла вушы.
– Чула я днямі, як птушкі выхваляліся перад ляснымі жыхарамі, што яны найлепшыя стварэнні! Вычыталі ў энцыклапедыі – дужа разумнай кнізе, якую займеў вучоны Сыч – што летакі-самалёты ад птушак пачатак бяруць!
– А што ты думаеш, усё можа быць, – цыркнула слінай Цуда-Юда.
– Няхай сабе! – паціраючы рукі, прамовіла баба Яга. – А вось ад якіх менавіта птушак? Зладзім конкурс – няхай кожная давядзе сваё права продкамі летакоў-самалётаў звацца!
– А весяліцца калі? – не скеміла Цуда-Юда.
– Эх, ты! – пакруціла галавой Баба-Яга. – Як пачнуць паміж сабой высвятляць, хто лепшы – паб’юцца абавязкова. Вось і павесялімся!
– А Бабусенька, а Ягусенька! – нарэшце скеміла Цуда-Юда. – Без сумневу – ты чэмпіёнка па розным радасцям-гадасцям!
– Ды ўжо ж стараюся ад цябе не адставаць! – зарагатала задаволеная Баба-Яга, ускочыла ў ступу, махнула памялом – і ўзмыла пад аблокі. Яна паляцела паведаміць птушкам пра конкурс, і ў хуткім часе ўсё наваколле гуло ад навіны.
Мяне завуць Лахнэска
Пазляталіся да хаткі на курачай лапцы птушкі з усяго свету, а Бабуся-Ягуся і Цуда-Юда паселі суддзямі. Конкурс пачаўся з даклада вучонага Сыча.
– «Мара пра палёты спрадвеку была ў людзей – старажытныя грэцкія міфы таксама расказваюць пра яе. Майстра Дэдал зрабіў крылы з пёркаў і воску, каб Ікар мог падняцца ў неба», – зачытаў вучоны Сыч з энцыклапедыі і спытаў прысутных: – Што гэта, як не спроба людзей пераймаць птушак?
Птушкі ўхвальна зашчабяталі, зачырыкалі, застракаталі, закаркалі. Шумелі так, што давялося Бабусі-Ягусі і Цуду-Юду ваты ў вушы напхаць. Абмеркаваўшы, што ў самалётаў, як і ў птушак, ёсць крылы, хвост, галава, лапы-шасі, птушкі агледзелі кожная сябе і суседзяў – нібы першы раз бачылі – і яшчэ раз пацвердзілі:
– Бясспрэчна, сталёвыя гіганты пайшлі ад нас!
У маленькіх птушак ажно сілы прыбыло – вось якая адметная яны грамада!
– Цудоўненька! – ялейным галаском прамовіла Бабуся Ягуся і штурхнула ў бок Цуду-Юду. – Але ж, пэўна, былі і першыя птушкі, на якіх сталі звяртаць увагу майстры? Не забывайцеся: пераможцам будзе той, хто давядзе сваё першынства.
Дужа хацелася кожнай птушцы вылучыцца і звацца першай!
Паважна выступілі наперад Гарадскія Галубы:
– Думаем, што гэта былі мы! – правуркаталі яны. – Мы спрадвеку жывём побач з людзьмі. Няйнакш, яны на нас нагледзеліся!
– Вось невукі, а яшчэ радня! – абурыліся Галубы Лясныя. – Пакуль гарадоў набудавалі і вы ў іх атабарыліся, былі мы! Людзі на нас глядзелі.
– Чакайце, панове! – заклекатаў Журавель. Ад хвалявання ў яго на галаве ажно запалымнела чырвоная шапачка. – Прыгледзьцеся добра: магутныя летакі падобныя да журавоў!
– Падобныя!!! – абурана зашыпелі Лебедзі-Шыпуны. – У гэткай важнай справе хіба можна быць недакладнымі! Падобныя ці не падобныя – пытанне спрэчнае. Мы вось чулі, што ёсць адмысловыя самалёты, якія завуцца «Белы лебедзь».
– Калі на тое пайшло, – загагаталі Гусі, – дык і мы маем што сказаць. – Ці вы не чулі пра Самалёта-гуся? А ён, між іншым, у музеі ў Амерыцы стаіць! Хто яшчэ мае такі важкі доказ?
Ох, што пачалося пасля гусінай заявы! Лёталі ластаўкі, маланкай мільгалі стрыжы, планавалі ў паветры буслы, узмывалі над зямлёй чайкі. Крычалі, спрачаліся пра размах крылаў і хуткасць палёту. Зачапілі за жывое каршуноў, груганоў, ястрабаў – драпежных птушак. А ў тых гаворка кароткая – хапу-лапу – і паперлі меншых крыкуноў за аблокі.
Пер’е ляціць, гвалт стаіць, птушкі ўжо і забыліся, з чаго сыр-бор разгарэўся. Распалася грамада!
Як зайка Шустрык вясну сустракаў?
А Бабуся-Ягуся з Цудам-Юдам нацешыцца не могуць! Як сапраўдныя чэмпіёны пры стале сядзяць, зёлкі папіваюць, мухаморамі заядаюць, з вакна за птушынай бойкай назіраюць і больш не сумуюць: конкурс задаўся выдатны!
Матэрыялы на сайце bel.24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце bel.24health.by
Кашчэй
Матэрыял з Вікіпедыі — вольнай энцыклапедыі
Іван Білібін: Кашчэй
Несмяротны
Віктар Васняцоў: Кашчэй Несмяротны
Кашчэй Несмяротны — адмоўны персанаж рускіх казак і ў рускім фальклоры. Цар, часам — вершнік на чароўным размаўляўшым каню. Часта выступае ў ролі выкрадальніка нявесты галоўнага героя. Малюецца ў выглядзе худога высокага старога, часта ўяўляецца жадным і скупым (пар. «там цар Кашчэй над золатам чэзне» А. С. Пушкіна).
Сіла Кашчэя
Кашчэй злучаны са стыхіяй вады:
«Вада надае Кашчэю звышнатуральную сілу. Выпіўшы тры вядра вады, прынесеныя яму Іванам-царэвічам, Кашчэй разрывае 12 ланцугоў і вызваляецца з падзямелля Мар’і Марэўны. (Цікавы факт які прасочваецца ў былінах і рускіх народных казках, ваду вёдрамі маглі піць толькі змеі і волаты і ды сапраўды атрымлівалі ад гэтага сілу).
«Смерць Кашчэя схавана на выспе Буяне (па некаторых тлумачэннях, гэта выспа Руген, на якім расце дуб, на дубе вісіць куфар, у куфры заяц, у зайцу качка, у качцы яйка, у яйку іголка. Калі зламаць гэту іголку, то Кашчэй памрэ. Існуе таксама версія, паводле якой Кашчэй прымае смерць ад свайго чароўнага каня. У народнай казцы пра Мар’ю Марэўну, Кашчэй прымае смерць ад каня: «Іван адкарміў жарабё на зялёных сенажацях і вырас з яго хвалебны конь. Паехаў ён на каню за Мар’яй і зноў яе ад Кашчэя павёз. Кашчэй паспрабаваў было за імі пагнацца, але зараз у Івана конь быў нават яшчэ лепш Кашчэява каня. Ці доўга, ці не, нагнаў Кашчэй уцекачоў і жадаў рассекчы Івана шабляй, але Іванаў конь стукнуў Кашчэя і размажджэрыў яму галаву. Іван развёў агонь і спаліў Кашчэя на кастры, а попел яго пусціў па ветру». Хоць, магчыма, смерць ад каня ўяўляе сабою больш раннюю версію.
«Дачкой Кашчэя выступае Васіліса (ад грэч. basilissa — царыца) Прамудрая (яна ж Царэўна-Жаба), у другой версіі бацька Васілісы Прамудрай Марскі Цар. Выява «марскіх цароў» узыходзіць да выявы sea-king — германскіх правадыроў марскіх паходаў эпохі Цёмных Стагоддзяў (ад готаў да вікінгаў), якія адбываліся са Скандынавіі. Характэрна, што царства Кашчэя лакалізавана на поўначы.
Гэтак жа ў шматлікіх казках згадваецца, што Кашчэй з’яўляецца палонным, трыста гадоў прабыўшы у зняволенні або ў вежы, або ў падзямелле, скаваны ланцугамі. Рускія народныя казкі выдаваліся ў пераказваннях вядомых пісьменнікаў: Пушкін, Талсты, Афанасьеў, Булатаў і г. д., але варта памятаць пра тое што гэта народныя казкі і высылацца варта не толькі на казкі пра «Мар’ю Марэўну» і «Царэўну жабу», але гэтак жа і на іншыя паданні. Так у прыватнасці ў некаторых рускіх народных казках Кашчэй з’яўляецца не толькі чарадзеем, ведзьмаком, але і вайскаводам, які прыйшоў паліць рускія гарады. Паданняў пра Кашчэя вельмі шмат і ва ўсіх іх ён з’яўляецца абсалютным злом і ў канцы казкі абавязкова гіне ад чыіх-небудзь рук: яму ломяць іголку, у яго страляюць з лука стралой з іголкай замест наканечніка, ён гіне ад каня, яму разбіваюць галаву, яго спальваюць і г. д. Але тут ёсць адзін цікавы факт: ёсць адна казка, якая фігуравала ў складанках рускіх народных казак (выдавецтва «Дзіцячая літаратура», яшчэ існаваўшага ў савецкі перыяд кіравання). У гэтых складанках можна знайсці казку «Пра Кашчэя-волата». Казка пра Кашчэя-волата не мае аналогаў і перайначванняў, у казцы пра Кашчэя-волата апісваецца ўсяго адзін персанаж, а ніяк не некалькі, як у большасці выпадкаў, гэты персанаж волат. Дадзены волат фігуруе як самы першы волат, які выслабаняў нявольнікаў з варожага палону, у сваім чарговым паходзе супраць ворагаў зямлі рускай, ён быў адданы князямі і патрываў паразу на гарохавым полі, чужацкі цар закаваў волата ў ланцугі і пасадзіў у вежу. Прайшло шмат гадоў, і ланцугі, якія скоўвалі волата, праржавелі, а сам волат забыўся сваё імя і стаў зваць сябе Кашчэем, што азначае «палонны». Выйдучы з вязніцы Кашчэй падпарадкаваў сабе войска свайго ворага і стаў заваёўваць чужацкія гарады. Ён заваяваў усе гарады, пра якія ведаў і аб’яднаў іх пад сваім царствам. Кашчэй пайшоў вайной на Русь, каб адпомсціць за здраду. Дарэчы, у шматлікіх казках ён згадваецца ў першую чаргу менавіта як цар. Кашчэй Несмяротны: цар, раб, вядзьмак, не мае магчымасці памерці, любіць выкрадаць дзяўчат, любіць золата. Правядзіце паралель паміж ім і скандынаўскім Тролем, і вы атрымаеце стоадсоткавае супадзенне, аж да імя, якое перакладаецца як «раб», і ў абодвух выпадках першапачаткова была здрада, а потым ужо неўміручасць.
Паходжанне слова «кашчэй»
Слова «кашчэй» у XII веку азначала раба, палоннага; у Слове аб палку Ігаравым тэрмін згадваюць двойчы: Ігар, патрапіўшы ў палон да Канчака, садзіцца «ў сядло кашчэева»; аўтар «Слова» кажа, што калі б супраць полаўцаў з’явіўся на дапамогу Ўсевалад Юр’евіч Вялікае Гняздо, то чага (рабыня) была б па нагаце, а кашчэй па рэзане (дробныя грашовыя адзінкі). У гэтым жа значэнні кашчэй фігуруе ў Іпацьцеўскім летапісе. У берасцяных граматах XII стагоддзя з Ноўгарада і Таржка Кашчэй (таксама Кашкей, з дыялектным наўгародскім чытаннем -щ- як -шк-) сустракаецца як асабістае імя. Гэта слова, па найболей распаўсюджанай этымалогіі, ад цюркскага košči «нявольнік», якое, у сваю чаргу, утворана ад koš «лагер, стаянка» (у старажытнарускім «кош» — постаць, абоз; ва ўкраінскай мове «кіш» азначае постаць, селішча, а «кашавы» — старшына, начальнік коша, а адпаведна — і захавальнік агульнай казны коша (адгэтуль і аповяды пра багацце Кашчэя — «цар Кашчэй над золатам чэзне» — А. С. Пушкін). У беларускай мове «кашаваць» азначала раскінуць стан); зрэшты, А. І. Саболеўскі прапанаваў славянскую этымалогію — ад касціць ‘лаяць’.
Кашчэй, як імя героя казкі і як пазначэнне худога чалавека, Макс Фасмер у сваім слоўніку лічыць не цюркізмам, а спрадвечна славянскім словам (амонімам) і злучае са словам костка (агульнаславянскае *kostь), гэта значыць гэта ёсць ад’ектыўная форма koštьі (адыменны прыметнік у назоўным склоне адзінага ліку), якая скланялася па тыпу «божы».
Ворагі Кашчэя
Ў шэрагу казак ворагам Кашчэя выступае Баба-Яга, якая паведамляе галоўнаму герою інфармацыю пра тое, як яго забіць, аднак часам яны заадно.
Міфалагічны архетып Кашчэя
Сюжэт пра Кашчэя Несмяротнага узыходзіць да міфалагічнага матыву пра Змея, хтанічнай істоце, захавальніку Сусветнага яйка. Першы культурны герой забівае Змея. Смерць Змея значыць канец першароднаму хаосу і пачатак арганізаванага космасу. Пакуль Змей жывы, космас знаходзіцца да часу ў згорнутым выглядзе ў яйку, падобна зародку. Водгаласам такіх міфалагічных уяўленняў можна сустрэць у тэксце, запісаным Пушкіным, А. С., дзе Цар Кашчэй Несмяротны не жадаў выдаваць сваю дачку замуж, пакуль сам будзе жыць. Дачка жадае смерці Кашчэя. Выпытвае ў яго пра месцазнаходжанне кашчэевай смерці. Пасля шэрагу пытанняў і адказаў, дачка Кашчэя Несмяротнага пазнае пра месца, дзе схавана смерць. Месцазнаходжанне яйка са смерцю Кашчэя ў куфры на дубе і ў качцы, лішні раз даказвае, што архетып Кашчэя з’яўляецца Змей злучаны з Сусветным дрэвам, у якога знаходзіцца Сусветнае яйка, знесенае качкай.
У хетцкім міфе «Знікненне і вяртанне Целепінус» гаворыцца:
«Телепинус заботится о царе. Перед Телепинусом ставят вечнозеленое дерево эя. На дереве эя висит овечья шкура. В овечьей шкуре помещается бараний жир. В нем же, в свой черед, помещаются Богиня-Зерно, Богиня Полей и вино. В них же, в свой черед,— бык и баран. В них же — долголетье. В них же — потомство, сыновья и дочери. В них же — зрелость смертных людей, быков и овец. В них же — мужество и могущество. В них же — вечный огонь. В нем же — весть о мягкошерстных ягнятах. В них же — полное послушание. В нем же — правый кострец. В нем же — рост, цветение и насыщение соками. И Телепинус вкладывает в руки царя овечью шкуру. И он ему дает все блага!»
У выяве Целепінуса адгадваюцца аналогія з адыгейскім бажаством урадлівасці Тлепшам — сынам бога навальніцы і багіні-маці. Дарэчы, Кашчэй па-чачэнску будзе Хожа.
У ангольскоай казцы «Цары жывёл» адгадваецца вядомы ўсім сюжэт рускай казкі «Іван-царэвіч і шэры воўк»:
— Уходи скорее! Если тебя увидит Царь змей, он отдаст тебя на съедение своим подданным.
— Так скажи мне скорее, где он спрятал свою смерть!
— Его смерть — внутри птицы… Птица — в клетке… Клетка — в камне… А камень — на дне моря…
І ўсё ж не гледзячы на падабенства сюжэтаў сам Кашчэй з’яўляецца вылучна этнічным персанажам і паўстаў на світанку зараджэння рускага этнаса, а значыць мае ўзрост каля паўтары тысяч гадоў. Такім чынам за гэты перыяд часу магла з’явіцца велізарная колькасць вусновых паданняў, частка з якіх былі апублікаваны вядомымі рускімі пісьменнікамі, падобных з сюжэтамі з фальклораў іншых этнічных груп.
Нататкі
1. М. Фасмер. Этимологический словарь русского языка
2. Луна, упавшая с неба. Древняя литература Малой Азии. Пер с древнемалоазиатских языков Вяч. Вс. Иванова, М., 1977
3. Чеченско-русский словарь
4. Истории Черной Земли. Сказки и легенды Анголы. Пер. с португ. Л. В. Некрасовой, М., 1975
Геаграфічныя назовы ў Беларусі, злучаныя з Кашчэем.
в. Кошчычы >Гомельская вобласць > Калінкавічы >Казловіцкі
в. Кашчэлічы >Менская вобласць > Валожын >Гарадзькоўскі
в. Кошчыцы>Гарадзенская вобласць > Шчучын > Васілішкаўскі
в. Кошчэва>Віцебская вобласць > Бешанковічы > Верхнякрывінскі
в. Кашчэнікі >Брэсцкая вобласць > Камянец > Войскі
Баба-Яга
Матэрыял з Вікіпедыі — вольнай энцыклапедыі
І. Я. Білібін. «Баба-Яга»
Баба-Яга — папулярны персанаж фальклору ў славян, старая, нададзеная магічнай сілай, чараўніца. Па сваіх уласцівасцях бліжэй усяго да ведзьмы. Яна ўмее вядзьмарыць, а таксама лётаць у ступе.
Паходжанне выявы
Ў старажытнасці памерлых хавалі ў дамавінах — хатках, размешчаных над зямлёй на вельмі высокіх пнях, якія выглядаюць з-пад зямлі каранямі, падобнымі на курыныя ногі. Дамавіны ставіліся такім чынам, каб адтуліна ў іх было звернута ў процілеглы ад селішча бок, да лесу. Людзі верылі, што мерцвякі лётаюць на трунах. Нябожчыкаў хавалі нагамі да выйсця, і, калі зазірнуць у дамавіну, можна было ўбачыць толькі іх ногі, — адгэтуль і адбыўся выраз «Баба-Яга касцяная нага». Людзі ставіліся да памерлых продкаў з павагай і страхам, ніколі не трывожылі іх па дробязях, баючыся наклікаць на сябе бяду, але ў цяжкіх сітуацыях усё ж прыходзілі прасіць дапамогі. Так, Баба-Яга — гэта памерлы продак, мярцвяк, і ёю часта палохалі дзяцей. Па іншых звестках, Баба-Яга ў некаторых славянскіх плямёнаў (у русаў у прыватнасці) — жрыца, якая кіравала абрадам крэмацыі мёртвых. Яна заколвала ахвярнае быдла і наложніц, якіх затым кідалі ў агонь.
Міфалагічны архетып Бабы-Ягі
Выява Бабы-Ягі ўзыходзіць да архетыпа татэмнай жывёлы, якая забяспечвае паспяховае паляванне для прадстаўнікоў татэма ў дагістарычныя часы. Пасля ролю татэмнай жывёлы займае істота, якой падуладны ўвесь лес з яго насельнікамі. Жаночая выява Бабы-Ягі злучана з матрыярхальнымі ўяўленнямі пра прыладу сацыяльнага свету. Гаспадыня лесу, Баба-Яга, — вынік антрапамарфізму. Намёкам на некалі жывёльнае аблічча Бабы-Ягі, па меркаванні В. Я. Проппа, з’яўляецца апісанне хаты, як хаткі на курыных ножках. У часы прыняцця хрысціянскага веравызнання славянамі старыя паганскія бажаствы падвергліся ганенню. У народнай памяці засталіся толькі бажаствы найнізкага парадку, т. н. хтанічныя істоты, да якіх прыналежыць і Баба-Яга. Дваістая (амбівалентная) прырода Бабы-Ягі ў фальклоры злучана, па-першае, з выявай гаспадыні лесу, якую трэба залагодзіць, па-другое, з выявай зласлівай істоты, які саджае дзяцей на лапату, каб засмажыць. Гэта выява Бабы-Ягі злучаны з функцыяй жрыцы, якая праводзіць падлеткаў праз абрад ініцыяцыі.
Саамскі свіран. Мадэль на тэрыторыі парку Скансен (Стакгольм)
Існуе і іншая трактоўка. Паводле яе, Баба-Яга — персанаж не спрадвечна славянскі, а прыўнесены ў рускую культуру салдатамі з Сібіры. Першай пісьмовай крыніцай пра яе служаць запісы Джыльса Флетчера (1588) «Пра дзяржаву рускім», у частцы «Пра пярмякоў, самаедаў і лапараў» Н. Веселовский. «Мнимые каменные бабы», Вестник АИ, Спб., вып. 195): «Што да аповяду пра Залатую Бабу ці Ягу-бабу, пра якую здаралася мне чытаць у некаторых апісаннях гэтай краіны, што яна ёсць кумір у выглядзе старой, якая ёсць жрыца і дае на пытанні прадказваючыя адказы пра поспех прадпрыемства ці пра будучыню, то я пераканаўся, што гэта простая байка».
Паводле гэтай пазіцыі, імя Бабы-Ягі злучана з назвай вызначанага прадмета. У «Очерках Берёзового края» Н. Абрамава (Спб, 1857) ёсць падрабязнае апісанне «ягі», якая ўяўляе сабою адзежу «накшталт халата з адкідным, у чвэрць, каўняром. Шыецца з цёмных неплюяў, поўсцю вонкі… Такія ж ягі збіраюцца з гагарыных шыек, пёрамі вонкі… Ягушка — такая ж яга, але з вузкім каўняром, напрананая жанчынамі ў дарозе» (аналагічнае тлумачэнне ў табольскім паходжанні дае і слоўнік В. І. Даля).
Аднак гэта пазіцыя супярэчыць дадзеным сучаснай навуковай этымалогіі, паводле якіх імя Бабы-Ягі ніяк не злучана з цюркскай назвай адзежы «яга», узыходнай да jаɣа/jaka — каўнер. Па меркаванню Макса Фасмера, Яга мае адпаведнасці ў шматлікіх індаеўрапейскіх мовах са значэннямі «хвароба, прыкрасць, чэзнуць, гневацца, раздражняць, сумаваць» і г. д., адкуль цалкам ясны першапачатковы сэнс назвы Бабы-Ягі.
Выява Бабы-Ягі злучаны з легендамі пра пераход героя ў тагасветны свет (Трыдзесятае царства). У гэтых легендах Баба-Яга, якая стаіць на мяжы светаў (касцяная нага) служыць правадыром, што дазваляе герою пракрасціся ў свет мёртвых, дзякуючы здзяйсненню вызначаных рытуалаў. Яшчэ адным варыянтам прататыпа казачнай старой можна лічыць і апранутыя ў футравыя адзенні лялькі-іттармы, якія ўсталёўваюцца яшчэ і ў нашы дні ў культавых хатках на апорах.
З пункту гледжання прыхільнікаў славянскага (класічнага) паходжання Бабы-Ягі, немалаважным аспектам гэтай выявы бачыцца прыналежнасць яе адразу да двух светаў — свету мёртвых і свету жывых. Вядомы адмысловец у вобласці міфалогіі А. Баркова цікава тлумачыць у сувязі з гэтым паходжанне назвы курыных ног, на якіх стаіць хата знакамітага міфічнага персанажа: «Яе хатка «на курыных ножках» малюецца стаячай то ў гушчары лесу (цэнтр іншага свету), то на ўзлеску, але тады ўваход у яе — з боку лесу, гэта значыць са свету смерці. Назва «курыныя ножкі» хутчэй за ўсё адбылося ад «курных», гэта значыць абкураных дымам, слупоў, на якіх славяне ставілі «хату смерці» невялікі зруб з прахам нябожчыка ўсярэдзіне (такі пахавальны абрад існаваў у старажытных славян яшчэ ў VI-IX стст.). Баба-Яга ўсярэдзіне такой хаткі ўяўлялася як бы жывым мерцвяком — яна нерухома ляжала і не бачыла прыйшэўшых са свету жывых людзей (жывыя не бачаць мёртвых, мёртвыя не бачаць жывых). Яна пазнавала пра яго прыбыццё па паху — «рускім духам пахне» (пах жывых непрыемны мёртвым)». «Чалавек, які сустракае на мяжы свету жыцця і смерці хатку Бабы-Ягі, працягвае аўтар, як правіла, накіроўваецца ў іншы свет, каб вызваліць палонную царэўну. Для гэтага ён павінен прылучыцца да свету мёртвых. Звычайна ён просіць Ягу накарміць яго, і яна дае яму ежу мёртвых. Ёсць і іншы варыянт — быць з’едзеным Ягой і такім чынам апынуцца ў свеце мёртвых. Пройдучы выпрабаванні ў хаце Бабы-Ягі, чалавек апыняецца прыналежным адначасова да абодвух светаў, надзяляецца шматлікімі чароўнымі якасцямі, падпарадкоўвае сабе розных насельнікаў свету мёртвых, асільвае насяляўшых яго страшных пачвар, адваёўвае ў іх чароўную прыгажуню і становіцца царом». (Энцыклапедыя «Славянская міфалогія і эпас», ст. «Вераванні старажытных славян»)
Дзякуючы тэкстам казак можна рэканструяваць і абрадавы, сакральны сэнс дзеянняў героя, які адносіцца да Бабы-Ягі. У прыватнасці, найбуйны адмысловец у вобласці тэорыі і гісторыі фальклору В. Я. Пропп, якая даследавала выявау Бабы-Ягі на аснове масы этнаграфічнага і міфалагічнага матэрыялу, зважае на вельмі важную па яе меркаванню дэталь. Пасля пазнавання героя па паху (Яга сляпая) і для высвятлення яго патрэб, яна абавязкова топіць лазню і выпарвае героя, здзяйсняючы такім чынам рытуальнае абмыванне. Затым корміць прыйшэўшага, што таксама ўяўляе сабою абрадавую, «пахавальную», трызну, недазвольнае жывым, каб тыя выпадкова не пракраліся ў свет мёртвых. А, «патрабуючы ежы, герой тым самым паказвае, што ён не баіцца гэтай ежы, што ён мае на яе права, што ён «сапраўдны». Гэта значыць прышэлец праз выпрабаванне ежай даказвае Язе шчырасць сваіх падахвочванняў і паказвае, што ён вось і ёсць сапраўдны герой у адрозненне ад ілжэ-героя, самазванца-антаганіста» (Пропп В. Я. Гістарычныя карані чароўнай казкі, Спб., 1996.) Гэта ежа «адкрывае вусны памерлага», лічыць Пропп, перакананая ў тым, што казцы заўсёды папярэднічае міф. І, хоць герой быццам бы і не памёр, ён змушаны будзе часова «памерці для жывых», каб патрапіць у «трыдзесятае царства» (іншы свет). Там, у «трыдзесятым царстве» (замагільным свеце), куды трымае шлях герой, яго заўсёды чакае нямала небяспек, якія яму даводзіцца прадбачыць і пераадольваць.
Гэтак жа, ёсць сэнс разглядаць наступную гіпотэзу паходжання Бабы-Ягі: У «Аповесці мінулых гадоў» ёсць указанне на плямёны Ягаў і Касогаў. Першыя насялялі ў раёне цяперашняга Туапсэ і былі досыць крыважэрнымі і лютымі ваярамі. Ёсць здагадка, што яны былі канібаламі, а сваё жыллё, у мэтах бяспекі, яны будавалі на вадзе (адгэтуль «курыныя» ногі — палі).
Яшчэ адным прататыпам Бабы-Ягі маглі паслужыць чараўніцы і шаптухі, якія жылі ўдалечыні ад селішчаў у глыбіні лесу. Там яны збіралі розныя карэнні і травы, сушылі іх і рабілі розныя настойкі, у выпадку неабходнасці дапамагалі жыхарам вёсак. Але стаўленне да іх было неадназначным: шматлікія лічылі іх паплечнікамі нячыстай сілы, бо жывячы ў лесе яны не маглі не мець зносіны з нячыстай сілай. Бо галоўным чынам гэта былі дзіклівыя жанчыны, то адназначнага ўяўлення пра іх не было.
М. Забылін (1880 г. (1880 г. «Русский народ, его обычаи, обряды, предания, суеверия и поэззия»): «Пад гэтым імем шанавалі Славяне пякельную багіню адлюстроўваную страшыдлам у жалезнай ступе, якая мае жалезны кій. Ёй прыносілі крывавую ахвяру, думаючы што яна корміць ёю дзвюх сваіх унучак, якіх ёй прыпісвалі і цешыцца пры гэтым, праліццём крыві. Пад уплывам хрысціянства народ забываў сваіх галоўных богаў, узгадваючы толькі другарадных і асабліва тыя міфы, якія маюць увасобленыя з’явы і сілы існасці, ці знакі жыццёвых запатрабаванняў. Такім чынам баба-яга са злой пякельнай багіні ператварылася ў злую старую вядзьмарку, часам людаедку, якая жыве, заўсёды, дзе небудзь у лесе, адасоблена, у хатцы на курыных ножках. … Наогул пра бабу-ягу засталіся толькі сляды ў народных казках і яе міф зліваецца з міфам ведзьмаў.»
«Радзіма» Бабы-Ягі
Ў 2004 г. Сяло Кукабой было абвешчана «радзімай» Бабы-Ягі, там жа быў створаны музей Бабы-Ягі. Руская праваслаўная царква выступіла з рэзкай крытыкай гэтага распачынання.
Даследаванні:
Малаховская А. Н. Наследие Бабы-Яги: Религиозные представления, отраженные в волшебной сказке, и их следы в русской литературе XIX—XX вв. — СПб.: Алетейя, 2007. — 344 с.
Нататкі:
В. Я. Петрухин. Начало этнокультурной истории Руси IX—XI веков.
Михаил Ситников, Невинно умученная Яга. «Духовный авангард», подобно талибам, ругающим христиан «крестопоклонниками», мажет мифологическую Бабу-Ягу дегтем, Портал-Credo.Ru, 13.07.2005.
баба-яга
-
1
баба-яга
Русско-белорусский словарь > баба-яга
-
2
яга
Русско-белорусский словарь > яга
См. также в других словарях:
-
баба-яга — костяная нога, жаба, кикимора, ягинична, ягишна, каракатица, морда, баба яга костяная нога, яга, бабка ёжка, урод, злюка, уродина, ведьма, колдунья, ёжка Словарь русских синонимов. баба яга см. злюка Словарь синонимов русского языка. Практический … Словарь синонимов
-
Баба-яга — БАБА ЯГА. 1. Персонаж русских народных сказок злая старуха, колдунья. Идёт мужик в избушку, а в ней баба яга: впереди голова, в одном углу нога, в другом другая (Афанасьев. Русские сказки). Понятно, почему у бабы яги нос в потолок, в избушке… … Фразеологический словарь русского литературного языка
-
Баба-яга — (иноск.) бранчивая, наглая баба (намекъ на бабу ягу сказ.). Ягать кричать, браниться. Баба яга костяная нога: въ ступѣ ѣдетъ, пестомъ погоняетъ, помеломъ слѣдъ заметаетъ (сказочн. Большуха надъ вѣдьмами, безобразная старуха; живетъ въ лѣсу, въ… … Большой толково-фразеологический словарь Михельсона (оригинальная орфография)
-
баба-яга — ЯГА, и, ж. (или баба яга, бабы яги). Нехорошая, злая или некрасивая женщина. См. также Баба Яга в тылу врага Баба яга персонаж рус. народных сказок … Словарь русского арго
-
БАБА-ЯГА — (польск. jedza, чеш. jezinka, «лесная баба», ср. старосерб. jeza, «болезнь», «кошмар» и т. п.), в славянской мифологии лесная старуха волшебница. Согласно сказкам восточных и западных славян, Б. я. живёт в лесу в «избушке на курьих ножках»,… … Энциклопедия мифологии
-
БАБА-ЯГА — в молодости. Жарг. шк. Шутл. ирон. Пионервожатая. Максимов, 18. Баба яга костяная нога. Фольк. Неодобр. О злой, сварливой и безобразной старой женщине. БМС 1998, 36. Чтоб тебя Баба яга в ступе прокатила! Народн. Выражение раздражения, гнева;… … Большой словарь русских поговорок
-
БАБА-ЯГА — БАБА ЯГА, бабы яги, жен. В русских сказках: злая старуха колдунья. Баба яга костяная нога. Толковый словарь Ожегова. С.И. Ожегов, Н.Ю. Шведова. 1949 1992 … Толковый словарь Ожегова
-
БАБА-ЯГА — персонаж русских народных сказок. Обычно выступает в качестве враждебной человеку силы, реже помощницы героя … Большой Энциклопедический словарь
-
баба-яга — баба яга, бабы яги … Орфографический словарь-справочник
-
Баба-Яга — О музыкальной группе см. Baba Yaga. Баба Яга … Википедия
-
БАБА-ЯГА — Старуха волшебница в славянской мифологии и в русских народных сказках. В некоторых сказках у Бабы Яги одна нога костяная, поэтому ее называют Баба Яга костяная нога. В праславянском языке слово было связано со значением ‘делать противным,… … Лингвострановедческий словарь
БАБА-ЯГА перевод на белорусский язык
Русско-белорусский словарь 1
БАБА-ЯГА
Перевод:
миф. баба-яга, род. бабы-ягі жен.
Русско-белорусский словарь 1
БАБА-ЯГА контекстный перевод и примеры
БАБА-ЯГА контекстный перевод и примеры — фразы |
|
---|---|
БАБА-ЯГА фразы на русском языке |
БАБА-ЯГА фразы на белорусском языке |
БАБА-ЯГА контекстный перевод и примеры — предложения |
|
---|---|
БАБА-ЯГА предложения на русском языке |
БАБА-ЯГА предложения на белорусском языке |