Рассказ про хлеб на беларускай мове для 3 класса

   Было гэта даўно. Адразу ж пасля вайны. У голад.
   Маці прынесла аднекуль акрайчык хлеба. Доўга-доўга разглядала яго, нюхала, паварочвала і так і гэтак, нібыта не верыла вачам сваім, што на далоні ў яе ляжыць хлеб – сапраўдны жытні хлеб, спечаны з чыстай, без ніякае домесі, мукі, на паду печы, на свежым дубовым лісці, пражылкі якога так прыгожа адбіліся на скарынцы. Потым яна нейк, як мне падалося, аж надта борзда і неахайна разламала акрайчык напал: адзін кавалак дала мне, а другі палажыла на стол, пад абрус.
   – Гэта Толіку… Вернецца з лесу – то павячэрае…
   Сама ж, узяўшы капаніцу, пайшла на гарод акопваць бульбу.
   Я вельмі хацеў есці. I той кавалачак хлеба, што дала мне маці, з’еў, праглынуў мігам. I, вядома, ані не наеўся, толькі растравіў яшчэ больш свой голад. Хвілін колькі я не мог нідзе знайсці сабе месца: чамусьці лазіў на печ, пад ложак, выбягаў на двор, і зноў – каторы раз! – вяртаўся назад у хату. Потым усё ж не вытрымаў. Падсеў да стала, адгарнуў абрус, узяў у сваю руку той кавалачак хлеба, што пакінула была маці Толіку, майму старэйшаму брату. Не есці узяў. Проста так, паглядзець. Палюбавацца хлебам, як любавалася кагадзе маці. I тады раптам мне здалося, што маці мяне абдзяліла, брату пакінула хлеба намнога больш, чым дала мне. Ад братавага кавалачка я адшчыпнуў крошачку. Толькі крошачку. Адну маленечкую, малюпасенькую крошачку. Укінуў яе ў рот. Пачаў жаваць. Калі пракаўтнуў, не заўважыў, як пальцы мае самі, не пытаючы ў мяне на тое згоды, адшчыпнулі яшчэ крошачку. Маленечкую, малюпасенькую крошачку…
   …Схамянуўся я тады, калі на маёй далоні асталася абшчыпаная з усіх бакоў скарыначка. Што я нарабіў? Што скажа маці, брат, калі вернуцца дахаты?..
   Хуценька-хуценька я палажыў скарыначку на стол, акрыў яе абрусам. Але спакуса з’есці хлеб увесь, каб яго і духу не было ў хаце, каб ім і не пахла нават, была такая вялікая, такая неадольная, што я не выцерпеў – зноў падсеў да стала, узяў скарыначку ў рукі і ўкінуў яе ў рот…
   Брат вярнуўся з лесу як заўсёды позна, на змярку. Ён цэлы дзень быў на леспрамгасаўскай дзялянцы, абсякаў сучча, зарабляў грошы, каб было за што нашай сям’і жыць. Дома есці ў нас не было нічога. I спаць брат лёг у той вечар галодны. Ён доўга варочаўся на пасцелі, не засынаў: няйнакш, яму мроіўся той кавалачак хлеба, які пакідала яму маці і які з’еў я…
   Ніхто – ні маці, ні Толік – ні ў чым мяне не папракнулі. Ні ў той вечар, ні пасля. Яны былі старэйшыя, я меншы.
   Але калі я цяпер успамінаю той хлеб, які належала з’есці брату і які з’еў я, і той вечар, калі брат лёг праз мяне спаць галодны, мне робіцца не па сабе. Здаецца, аддаў бы ўсё, каб толькі не было ў мяне такога ўспаміну, каб як-небудзь пазбыцца, выкінуць яго са сваёй галавы. Лепей бы я быў тады галодны, лепей бы я лёг спаць не еўшы! Хай бы не я, а брат з’еў мой хлеб!..
   Ды не! Таго, што было, не вернеш, не пераробіш. I з памяці сваёй, як бы ні хацеў, не выкінеш. Не, не выкінеш!..

1969 г.

Беларуская
народная казка

ў апрацоўцы Алеся Якімовіча

Касіў на лузе
касец. Змарыўся і сеў пад кустом адпачыць. Дастаў торбачку, развязаў і пачаў
есці.

Выходзіць з лесу
галодны воўк. Бачыць — касец пад кустом сядзіць і нешта есць.

Падышоў да яго
воўк:

— Ты што ясі,
чалавеча?

— Хлеб, —
адказвае касец.

— А смачны ён?

— Дзіва што
смачны!

— Дай мне
пакаштаваць.

— Калі ласка!

Адламаў касец
кавалак хлеба і даў ваўку. Спадабаўся ваўку хлеб. Ён і кажа:

— Хацеў бы я
кожны дзень хлеб есці, але дзе мне яго даставаць? Парай, чалавеча!

— Добра, — кажа
касец, — навучу цябе, дзе і як хлеб даставаць!

I пачаў ён
вучыць ваўка:

— Перш-наперш
трэба зямлю ўзараць…

— Тады і хлеб
будзе?

— Не, брат,
пачакай. Потым трэба забаранаваць…

— I можна хлеб
есці? — замахаў воўк хвастом.

— Што ты,
пачакай яшчэ. Раней трэба жыта пасеяць…

— Тады будзе
хлеб? — аблізнуўся воўк.

— Не яшчэ.
Дачакайся, пакуль жыта ўзыдзе, халодную зіму перазімуе, вясной вырасце, потым
закрасуе, потым пачне наліваць зярняты, потым спець…

— Ох, — уздыхнуў
воўк, — вельмі ж доўга чакаць. Але цяпер то ўжо я наемся хлеба ўволю!

— Дзе там
наясіся! — перапыняе касец. — Рана яшчэ. Спачатку спелае жыта трэба зжаць,
потым у снапы звязаць, снапы ў бабкі паставіць. Вецер іх правее, сонейка
прасушыць, тады вязі іх на ток…

— I есці хлеб
буду?

— Які
нецярплівы! Спачатку трэба снапы абмалаціць, зярняты ў мяшкі сабраць, мяшкі ў
млын завезці ды мукі намалоць…

— I ўсё?

— Не, не ўсё.
Муку трэба замясіць у дзяжы і чакаць, пакуль цеста падыдзе. Тады ў гарачую печ
пасадзіць.

— I спячэцца
хлеб?

— Але, спячэцца
хлеб. Вось тады і наясіся яго, — скончыў касец навуку.

Задумаўся воўк,
потым пачухаў лапай патыліцу і кажа:

— Не! Гэтая
работа занадта марудная і цяжкая. Лепш парай мне, чалавеча, як лягчэй яду
здабываць.

— Ну што ж, —
кажа касец, — калі не хочаш цяжкі хлеб есці, параю табе лёгкі. Ідзі на выган,
там конь пасецца.

Пайшоў воўк на
выган. Убачыў каня:

— Конь, конь! Я
цябе з’ем.

— Што ж, — кажа
конь, — еш. Толькі спачатку здымі з маіх ног падковы, каб не ламаць табе зубы
аб іх.

— I то праўда, —
згадзіўся воўк.

Нагнуўся ён
падковы здымаць, а конь як стукне яму капытом у зубы…

Перакуліўся воўк
ды ходу.

Прыбег да рэчкі.
Бачыць — на беразе гусі пасуцца. «Ці не з’есці мне іх?» — думае. Потым і кажа:

— Гусі, гусі! Я
вас з’ем.

— Што ж, —
адказваюць гусі, — еш. Але спачатку зрабі нам адну паслугу перад смерцю.

— Якую? —
пытаецца воўк.

— Паспявай нам,
а мы паслухаем.

— Гэта можна.
Спяваць я мастак.

Сеў воўк на купіну,
задраў галаву і давай выць. А гусі крыламі — мах, мах! Узняліся і паляцелі.

Злез воўк з
купіны, правёў гусей вачамі і пайшоў далей ні з чым. Ідзе ды лае сябе апошнімі
словамі: «Ці ж не дурань я, га? Навошта я згадзіўся спяваць гусям? Ну, цяпер,
каго ні сустрэну, — з’ем!»

Толькі ён так
падумаў, бачыць — на полі чарада авечак пасецца, а пастух спіць. Нагледзеў воўк
у чарадзе самага большага барана, схапіў яго і кажа:

— Баран, баран,
я цябе з’ем.

— Што ж, — кажа
баран, — такая мая доля. Але каб не мучыцца мне доўга ды і табе каб не ламаць
зубы аб мае старыя косці, стань лепш вунь у той лагчынцы і разяў рот, а я
ўзбягу на ўзгорак, разганюся і сам ускочу табе ў рот.

— Дзякуй за
параду, — сказаў воўк. — Так і зробім.

Стаў ён у
лагчынцы, разявіў рот і чакае. А баран узбег на горку, разагнаўся ды — трах! —
рагамі ваўка ў галаву. Аж іскры пасыпаліся з вачэй у ваўка, свету ён не ўбачыў.

Ачухаўся воўк,
пакруціў галавою і разважае:

— Цікава: з’еў я
яго ці не?

А тым часам
касец скончыў работу і ідзе дахаты. Пачуў ён воўчыя словы і кажа:

— З’есці то не
з’еў, але паспытаў лёгкага хлеба.

«Хлеб усяму галава» — абвяшчае народная мудрасць. Няма іншага прадукту, які б пры штодзенным ужыванні на працягу ўсяго жыцця ніколі не дакучае чалавеку. Вялікае дабро — мець кожны дзень на стале хлеб. Ніхто не стане з гэтым спрачацца. Без хлеба цяжка ўявіць сабе сняданак, абед або вячэру, загарадную прагулку ў выхадны дзень, паездку на рыбалку ці па грыбы ці, скажам, далёкае падарожжа… Хлеб заўсёды і ўсюды спадарожнічае нам.

Але ці заўсёды мы памятаем пра гэта, ці заўёды мы адчуваем падзяку да хлеба і да тых, хто выгадаваў яго?

Уявім сабе на хвіліну наша жыццё, наш стол, нашу ежу без хлеба. Не, немагчыма, проста неверагодна. Тым, хто нарадзіўся і вырас пасля вайны, у спакойны мірны час, і ўявіць сабе цяжка, што можна жыць без хлеба. Бо ён, хлеб, сёння заўседы да нашых паслуг: чорны, белы, здобны. Можна выбраць любы: круглы або фармавы, жытні або пшанічны, з кменам, макам, арэхамі, разынкамі. Мноства самых розных хлебабулачных вырабаў выпякаецца на прадпрыемствах хлебапякарнай прамысловасці. Тут і дыетычны хлеб для дыябетыкаў, і хлеб для пажылых людзей, і нават для дзяцей. Багацце хлеба! Вось і не задумваемся мы, якім доўгім быў шлях да хлеба нашага стала. Колькі працы ўкладзена ў кожную залатое зярнятка! Яно ж і на самай справе залатое. Колькі людзей сапраўды шмат чаго дасягнула над стварэннем залацістай цеплай булачкі!

Між тым стала звыклым заўсёды мець хлеб, прымаць каштоўнасці, наяўныя ў нашым распараджэнні, як належнае, штодзённае, зусім нічога не значнае. Зачерствеў акраец, і абыякавая рука спакойна і стрымана адпраўляе яго ў смеццевае вядро.

Навукоўцы лічаць, што першы хлеб быў вадкім, якія нагадваюць своеасаблівую кашу з вады і зерняў, расцертых паміж камянямі. Да таго часу, як чалавек навучыўся здабываць агонь, ен ўдасканаліў і хлебную вытворчасць.

Так з’явіліся прэсныя ляпешкі, якія апынуліся нашмат смачней зерневай кашы. Прайшло яшчэ некалькі тысячагоддзяў, і чалавек, сам аб гэтым не падазраючы, навучыўся выкарыстоўваць для паляпшэння густу хлеба мікраскапічныя арганізмы — хлебапякарныя дрожджы і малочнакіслыя бактэрыі. Так з’явіўся кіслы хлеб з бражоннага тэсту.
У гонар хлеба складалі гімны, песні, здзяйснялі абрады, ладзілі святы, прымеркаваныя да заканчэння збору ўраджаю. Сустракалі хлебам жаніха і нявесту, віталі нованароджанага, дарагіх гасцей. Ва ўсіх гэтых народных абрадах заключаны чалавечая мудрасць, паважлівае стаўленне да хлеба, якое перадавалася ад пакалення да пакалення і прививалось дзіцяці літаральна з першых дзен жыцця. Адвеку стагоддзяў хлеб быў не простай ежай. Ён быў меркай не толькі грамадскага дабрабыту, але і чалавечай сумлення. Хлебам-соллю сустракалі сяброў. За хлеб біліся з ворагам да смерці. Хлебам, як імем маці, кляліся. Хлеб быў прадуктам, якія выклікаюць асаблівае, можна сказаць, святое пачуцце. За хлеб, які быў патрэбны паміраючым ад голаду дзецям Масквы, Ленінграда, Паволжа ў гады вайны, рэвалюцыі, аддавалі свае жыцце за сотню людзей.

Хлеб,ён — не чараўнік, але ўсе можа. Мы яшчэ спім, у сваіх пасцелях, а машыны з крытымі кузавамі, на якіх буйнымі літарамі напісана гэта самае слова «ХЛЕБ», развозяць яго па крамах. У ранішнюю свежасць паветра ўплятаецца невыносна жыўнасны і салодкі пах цеплага хлеба..

Касіў на лузе касец. Змарыўся і сеў пад кустом адпачыць. Дастаў торбачку, развязаў і пачаў есці.
Выходзіць з лесу галодны воўк. Бачыць — касец пад кустом сядзіць і нешта есць.
Падышоў да яго воўк:
— Ты што ясі, чадавеча?
— Хлеб, — адказвае касец.
— А смачны ён?
— Дзіва што смачны!
— Дай мне пакаштаваць.
— Калі ласка!
Адламаў касец кавалак хлеба і даў ваўку. Спадабаўся ваўку хлеб. Ён і кажа:
— Хацеў бы я кожны дзень хлеб есці, але дзе яго даставаць? Парай, чалавеча!
— Добра, — кажа касец, — навучу цябе, дзе і як хлеб даставаць!
I пачаў ён вучыць ваўка:
— Перш-наперш трэба зямлю ўзараць…
— Тады і хлеб будзе?
— Не, браце, пачакай. Потым трэба забаранаваць…
— I можна хлеб есці? — замахаў воўк хвастом.
— Што ты, пачакай яшчэ. Раней трэба жыта пасеяць…
— Тады будзе хлеб? — аблізнуўся воўк.
— Не яшчэ. Дачакайся, пакуль жыта ўзыдзе, халодную зіму перазімуе, вясной вырасце, потым закрасуе, потым пачне наліваць зярняты, потым спець…
— Ох, — уздыхнуў воўк, — вельмі ж доўга чакаць. Але цяпер-то ўжо я наемся хлеба уволю!
— Дзе там наясіся! — перапыняе касец. — Рана яшчэ. Спачатку спелее жыта трэба зжаць, потым у снапы звязаць, снапы ў бабкі паставіць. Вецер іх правее, сонейка прасушыць, тады вязі іх на ток…
— I есці хлеб буду?
— Які нецярплівы! Спачатку трэба снапы абмалаціць, зярняты ў мяшкі сабраць, мяшкі ў млын завезці ды мукі намалоць…
— I ўсё?
— Не, не ўсё. Муку трэба замясіць у дзяжы і чакаць, пакуль цеста падыдзе. Тады ў гарачую печ пасадзіць.
— I спячэцца хлеб?
— Але, спячэцца хлеб. Вось тады і наясіся яго, — скончыў касец навуку.
Задумаўся воўк, потым пачухаў лапай патыліцу і кажа:
— Не! Гэтая работа занадта марудная і цяжкая. Лепш парай мне, чалавеча, як лягчэй ежу здабываць.
— Ну што ж, — кажа касец, — калі не хочаш цяжкі хлеб есці, параю табе лёгкі. Ідзі на выган, там конь пасецца.
Пайшоў воўк на выган. Убачыў каня:
— Конь, конь! Я цябе з’ем.
— Што ж, — кажа конь, — еш. Толькі спачатку здымі з маіх ног падковы, каб не ламаць табе зубы аб іх.
— I то праўда, — згадзіўся воўк.
Нагнуўся ён падковы здымаць, а конь як стукне яму капытом у зубы…
Перакуліўся воўк ды ходу.
Прыбег да рэчкі. Бачыць — на беразе гусі пасуцца. «Ці не з’есці мне іх?» — думае. Потым і кажа:
— Гусі, гусі! Я вас з’ем.
— Што ж, — адказваюць гусі, — еш. Але спачатку зрабі нам адну паслугу перад смерцю.
— Якую? — пытаецца воўк.
— Паспявай нам, а мы паслухаем.
— Гэта можна. Спяваць я мастак.
Сеў воўк на купіну, задраў галаву і давай выць. А гусі крыламі — мах, мах! Узняліся і паляцелі.
Злез воўк з купіны, правёў гусей вачамі пайшоў далей ні з чым.
Ідзе ды лае сябе апошнімі словамі: «Ці ж не дурань я, га? Навошта я згадзіўся спяваць гусям? Ну, цяпер, каго ні сустрэну — з’ем!»
Толькі ён так падумаў, бачыць — на полі чарада авечак пасецца, а пастух спіць. Нагледзеў воўк у чарадзе самага большага барана, схапіў яго і кажа:
— Баран, баран, я цябе з’ем.
— Што ж, — кажа баран, — такая мая доля. Але каб не мучыцца мне доўга ды і табе каб не ламаць зубы аб мае старыя косці, стань лепш вунь у той лагчынцы і разяў рот, а я ўзбягу на ўзгорак, разганюся і сам ускочу табе
ў рот.
— Дзякуй за параду, — сказаў воўк.
Стаў ён у лагчынцы, разявіў рот і чакае. А баран узбег на горку, разагнаўся ды — трах! — рагамі ваўка ў галаву. Аж іскры пасыпаліся з вачэй у ваўка.
Ачухаўся воўк, пакруціў галавою і разважае:
— Цікава: з’еў я яго ці не?
А тым часам касец скончыў работу і ідзе дахаты.
Пачуў ён ваўковы словы і кажа:
— З’есці не з’еў, але паспытаў лёгкага хлеба.

 

Добры дзень, паважаная рэдакцыя!

Наведала ўчора школу, пагутарыла з дзецьмі, без якіх сумую. Яны расказвалі пра хлеб! Расказвалі шчыра! Разважалі па-даросламу! Гэта натхніла мяне падзяліцца з чытачамі нашай размовай.

Наталля СІВАК, в. Заполле (колішняя настаўніца)

Пахне хлебная скарынка

Цёплым ветрыкам,

хваінкай,

Лугам, полем аржаным.

І асенняй пазалотай,

І рупліваю работай.

Адчулі пах духмянай

гарбушкі?

А. Дзеружынскі

Хлеб. Праца, Радзіма. Гэтыя паняцці непадзельны. Чалавек стаў сапраўдным працаўніком і атрымаў упэўненасць у заўтрашнім дні, калі пачаў пахаць, сеяць, жаць. З даўніх часоў гавораць: «Колькі не думай, лепш за хлеб не прыдумаеш». Булкі на дрэвах не растуць — аб гэтым ведаюць усе. Але як часта мы забываем , што такая звыклая і даступная булка, ці луста ржанога хлеба ўвабрала вялікую працу. Не аднаго, ні двух, ні трох чалавек. Працу народа, працу многіх пакаленняў.

Менавіта для вырашэння гэтай задачы 4 студзеня 2012 года Ў Запольскай школе было прынята рашэнне аб стварэнні Музея Хлеба. Пачатак гэтай важнай справе палажыла Алена Паўлаўна Аўраменка, цяпер ужо былы дырэктар школы, чалавек няўрымслівы, творчы. Яна па магчымасці аформіла за кароткі тэрмін выдзелены пакой. Асабліва адзначу, што ўсе гэта збіралася на працягу многіх гадоў вучнямі і настаўнікамі. Я не буду пераказваць мэты і задачы, пастаўленыя сёння перад музеем. Яны гучаць даволі суха, як афіцыйная даведка аб статусе любога музея. На самай жа справе, галоўная задача  Музея Хлеба — навучыць падрастаючае пакаленне беражліва і паважліва адносіцца да хлеба, шанаваць і услаўляць працу хлебароба, лічыць яе пачэснай і ганаровай. Гэта немагчыма зрабіць толькі зборам экспанатаў. Экспазіцыя любога музея мае, на мой погляд, два аспекты: прыкладны і пазнавальны. Канешне, мастацка-эстэтычнае афармленне павінна быць  напоўнена адметным густам мясцовага каларыту. Але галоўнае, сабраць, сістэматызаваць, зрабіць даступным для кожнага ўзросту  тэарэтычны матэрыял пра хлеб і працу хлебароба. Асаблівую ўвагу надаць вывучэнню хлебаробскай справы ў сваей мясцовасці, наладзіць супрацоўніцтва з АПК «Запольскі». Найлепшымі экскурсаводамі павінны стаць Хлебаробы. Тым больш, што кожнае лета вучні  ахвотна дапамагаюць гаспадарцы ў час жніва. І таму многія не на словах ведаюць, які вялікі шлях праходзіць хлебнае зерне, каб стаць боханам на стале. Старшакласнікі па-даросламу разумеюць: каб пазнаць пах  хлеба, мала  з’есці лусту з маслам ці варэннем у хаце ці ў школьнай сталоўцы. Трэба яшчэ паспрабаваць «хлеб з расою» — той хлеб, які ядуць у полі пасля натхнёнага працоўнага дня.  Зацікавіць дзяцей гэтым можна толькі тады, калі яны самі прымаюць удзел у гэтай справе.  Калі яны задаюць пытанні і самі шукаюць на іх адказы.  Вось, як  у гэтым вершы.

Хлапчук маленькі

запытаўся ў маці:

Адкуль, скажы бярэцца

хлеб ў хаце?

Яго не бачыў я на градах

летам

І не сустрэў на лузе

сярод кветак.»

«Сыночак, любы, —

адказала маці —

Хлеб на стале бярэцца

з працы.

Як падрасцеш,

мае ўспомніш словы.

Сам станеш хлебаробам

адмысловым.

Жытнёвай хваляй будзеш любавацца,

І песняй стане хлебароба праца.»

Бо нездарма ж здавён

казалі людзі:

«Калі ёсць хлеб,

тады і песня будзе!»

Трэба адказаць так, каб дзеці сэрцам зразумелі адказ: «Хочаш есці калачы, дык не сядзі на пячы».

Сёняшняя загадчыца музея Святлана Адамаўна Дзенісевіч — школьны псіхолаг — расказвае: «Усе, што зараз вы бачыце, яшчэ цяжка назваць музеем. Але мы плануем  накапленне тэарытычнага, навучна-метадычнага і практычнага матэрыялу,  збор і апісанне прадметаў побыту. На другім этапе магчыма правядзенне выхаваўчых мерапрыемстваў, распрацоўка і правядзенне экскурсій. Дзеці з цікавасцю ставяцца да такой работы. Ужо праведзена першае мерапрыемства для вучняў пачатковых класаў. Праз інсцэніраванне казкі «Легкі хлеб» малышы даведаліся, што хлеб не бывае легкім. Яны эмацыянальна ўспрымалі паводзіны воўка, падбадзёрвалі яго, хваляваліся і радаваліся. «Артысты» ўжо просяць новых роляў.  Рыхтуецца  музычна-літаратурная кампазіцыя, прысвечаная Яго Вялікасці Хлебу. Запрашаем на свята!»

А я запрашаю дарослых падтрымаць гэткае пачынанне. У школе і дзіцячым садку, дома і ў гасцях вучыце дзяцей берагчы хлеб,

Як найважнейшую

з патрэб.

Народ назваў, відаць, таму

Хлеб галавою ўсяму!

Навіны і грамадстваКультура

Народныя выказванні пра хлеб: прыказкі і прымаўкі

Прыказка «Хлеб усяму галава» вядомая ўсім. Дадзеныя словы добра адлюстроўваюць тое, як рускі народ ставіцца да гэтага мучныя вырабы. Бо для нас няма больш важнага прадукту, чым хлеб. Да свайго стала яго купляюць як бедныя, так і багатыя людзі, нягледзячы на іх кулінарныя перавагі.

А таму пагаворым пра тое, якія яшчэ мудрыя выслоўі ёсць пра хлеб? Прыказкі ці прымаўкі — усё роўна. Галоўнае, давайце паспрабуем зразумець, якое менавіта пасланне яны хочуць перадаць нам і нашым дзецям.

Прыказкі аб хлебе як яркі прыклад таго, які можа быць народная мудрасць

Цяжка сказаць, калі менавіта з’явіліся прыказкі пра хлеб. Напэўна, гэта адбылося ў той момант, калі рускі чалавек упершыню сьпёк такое цудоўнае выраб. Магчыма, менавіта ў гэты момант і з’явіліся вялікія словы «Хлеб — падарунак Божы, адвечны наш карміцель».

З таго дня народ пачаў складаць ўсё новыя і новыя выказванні пра хлеб. Прыказкі нібы вецер разносіліся па ўсёй акрузе, несучы ў сабе мудрасць часоў. І вось некалькі прыкладаў з тых далёкіх часоў, калі людзі толькі пачыналі асвойваць майстэрства пекара:

  • Хлеб — наш бацька, а вада — маці.
  • Булка ўсюды добрая: што ў нас, што удалечыні, што за морам.
  • Без калача і мясам сябе не накорміш.
  • Пасля салёнага добра п’ецца, а пасля хлеба — спіцца.
  • Вырашчаны сваімі рукамі хлеб можаш хоць усю ноч ёсць.
  • Выдатны снег, ды бескарысны, чорная зямля, ды зерне гадуе.
  • У чыім доме булку ясі, таго і парадкі варта гонар.
  • Быў бы ў доме хлеб, а ўсё астатняе само наладзіцца.

Радкі, напоўненыя глыбокім павагай

Такім чынам, што ж схавана ў многіх мудрых выказваннях пра хлеб? Прыказкі шмат у чым адлюстроўваюць тое, як менавіта ставіўся рускі народ да рознага роду выпечцы. Для яго гэта былі сімвалы сытасці і дастатку. А таму многія прымаўкі складаліся для таго, каб перадаць павагу і ўдзячнасць, якія адчуваў народ да хлебным вырабам.

Больш за тое, славяне хацелі перадаць гэтую мудрасць сваім нашчадкам, каб і яны не забывалі ўсе тыя добрыя словы, што былі складзеныя пра хлеб. Прыказкі, якія даказваюць гэта зацвярджэнне, можна знайсці ва ўсе часы, і вось таму доказ:

  • Вада ўсё отмоет, а калач усіх выкарміць.
  • Святыя на сцяне, а калач на стале.
  • Хоць у даўнія часы, хоць у новыя, а хлеб ўсім патрэбен.
  • Не так дарог вінаград заморскі, як хлеб вясковы — трохі ўджаліш, а рот поўны наб’еш.
  • Без хлеба можна і зубы на паліцу пакласці.
  • Кароткія ў калача ножкі, але калі раптам сыдзе, то наўрад ці яго дагоніш.
  • Нават самы злы сабака, і той перад булкай сцелецца.

Хлеб — гэта заслуга тых, хто любіць працу

Любоў да працы — гэта яшчэ адна важная пасланне, якое нясуць у сабе шматлікія прыказкі і прымаўкі пра хлеб. Бо для таго, каб на стале з’явілася ежа, неабходна прыкласці немалыя высілкі. Такім чынам, многія народныя выказванні накіраваны на тое, каб выхаваць у іншых людзях любоў да працы і земляробстве:

  • Не страшна, што пот бяжыць па спіне, галоўнае — потым будзе хлеб на стале.
  • Хто ў поле з раніцы да ночы не працуе, у таго дома і калач не водзіцца.
  • Жаць трэба шмат, а жадаючых не адшукаеш.
  • Без сахі і бароны нават цар хлеба ня знойдзе.
  • Хто без стомы ў поле працуе, той і калачы ў доме пячэ.

Касіў на лузе касец. Змарыўся і сеў пад кустом адпачыць. Дастаў торбачку, развязаў і пачаў есці.

 Выходзіць з лесу галодны воўк. Бачыць — касец пад кустом сядзіць і нешта есць.

Падышоў да яго воўк:

— Ты што ясі, чалавеча?

— Хлеб,— адказвае касец.

— А смачны ён?

— Дзіва што смачны!

— Дай мне пакаштаваць.

— Калі ласка!

 Адламаў касец кавалак хлеба і даў ваўку. Спадабаўся ваўку хлеб. Ён і кажа:

 — Хацеў бы я кожны дзень хлеб есці, але дзе мне яго даставаць? Парай, чалавеча!

 — Добра,— кажа касец,— навучу цябе, дзе і як хлеб даставаць!

I пачаў ён вучыць ваўка:

— Перш-наперш трэба зямлю ўзараць…

— Тады і хлеб будзе?

— Не, браце, пачакай. Потым трэба забарана-

вань…

— I можна хлеб есці? — замахаў воўк хвастом.

— Што ты, пачакай яшчэ. Раней трэба жыта

пасеядь…

— Тады будзе хлеб? — аблізнуўся воўк.

— Не яшчэ. Дачакайся, пакуль жыта ўзыдзе, халодную зіму перазімуе, вясной вырасце, потым закрасуе, потым пачне наліваць зярняты, потым спець…

 — Ох,— уздыхнуў воўк,— вельмі ж доўга чакаць. Але цяпер то ўжо я наемся хлеба ўволю!

 — Дзе там наясіся!— перапыняе касец.— Рана яшчэ. Спачатку спелае жыта трэба зжаць, потым у снапы звязаць, снапы ў бабкі паставіць. Вецер іх

правее, сонейка прасушыць, тады вязі іх на ток…

— I есці хлеб буду?

— Які нецярплівы! Спачатку трэба снапы абмалаціць, зярняты ў мяшкі сабраць, мяшкі ў млын завезці ды мукі намалоць…

— I ўсё?

— Не, не ўсё. Муку трэба замясіць у дзяжы і чакаць, пакуль цеста падыдзе. Тады ў гарачую печ пасадзіць.

— I спячэцца хлеб?

— Але, спячэцца хлеб. Вось тады і наясіся яго, скончыў касец навуку.

Задумаўся воўк, потым пачухаў лапай патыліцу і кажа:

 — Не! Гэтая работа занадта марудная і цяжкая. Лепш парай мне, чалавеча, як лягчэй ежу здабываць.

 — Ну што ж,— кажа касец,— калі не хочаш цяжкі хлеб есці, параю табе лёгкі. Ідзі на выган, там конь пасецца.

Пайшоў воўк на выган. Убачыў каня:

— Конь, конь! Я цябе з’ем.

— Што ж,— кажа конь,— еш. Толькі спачатку здымі з маіх ног падковы, каб не ламаць табе зубы аб іх.

— I то праўда,— згадзіўся воўк.

Нагнуўся ён падковы здымаць, а конь як стукне яму капытом у зубы…

Перакуліўся воўк ды ходу.

Прыбег да рэчкі. Бачыць — на беразе гусі пасуцца. «Ці не з’есці мне іх?» —  думае. Потым і кажа:

— Гусі, гусі! Я вас з’ем.

— Што ж,— адказваюць гусі,— еш. Але спачатку зрабі нам адну паслугу перад смерцю.

— Якую?— пытаецца воўк.

— Паспявай нам, а мы паслухаем.

— Гэта можна. Спяваць я мастак.

 Сеў воўк на купіну, задраў галаву і давай выць. А гусі крыламі — мах, мах! Узняліся і паляцелі.

 Злез воўк з купіны, правёў гусей вачамі і пайшоў далей ні з чым.

 Ідзе ды лае сябе апошнімі словамі: «Ці ж не дурань я, га? Навошта я згадзіўся спяваць гусям? Ну, цяпер, каго ні сустрэну,— з’ем!»

 Толькі ён так падумаў, бачыць — на полі чарада авечак пасецца, а пастух спіць. Наглядзеў воўк у чарадзе самага большага барана, схапіў яго і кажа:

— Баран, баран, я цябе з’ем.

— Што ж,— кажа баран,— такая мая доля. Але каб не мучыцца мне доўга ды і табе каб не ламаць зубы аб мае старыя косці, стань лепш вунь у той лагчынцы і разяў рот, а я ўзбягу на ўзгорак, разганюся і сам ускочу табе ў рот.

 — Дзякуй за параду,— сказаў воўк.— Так і зробім.

 Стаў ён у лагчынцы, разявіў рот і чакае. А баран узбег на горку, разагнаўся ды — трах! — рагамі ваўка ў галаву. Аж іскры пасыпаліся з вачэй у ваўка, свету ён не ўбачыў.

Ачухаўся воўк, пакруціў галавою і разважае:

— Цікава: з’еў я яго ці не?

А тым часам касец скончыў работу і ідзе дахаты. Пачуў ён ваўковы словы і кажа:

—   З’есці не з’еў, але паспытаў лёгкага хлеба.

  • Рассказ про хлеб для дошкольников
  • Рассказ про фрукты для детей 6 лет
  • Рассказ про хлеб для детей подготовительная группа
  • Рассказ про фруктовый сад
  • Рассказ про хлеб для детей 2 класса